![]() |
![]() |
Пуцін усё ж сапсаваў сваю любімую цацку — Еўразійскі эканамічны саюз, і зараз спрабуе яго злёгку паднавіць. На перамовах «Мытны саюз — Украіна — ЕС» ён не атрымаў жаданай падтрымкі сваёй пазіцыі ад Казахстана і Беларусі і моцна раззлаваўся. Яго эмацыйныя выказванні могуць паставіць крыж на гэтым праекце Болей »
Пуцін усё ж сапсаваў сваю любімую цацку — Еўразійскі эканамічны саюз, і зараз спрабуе яго злёгку паднавіць. На перамовах «Мытны саюз — Украіна — ЕС» ён не атрымаў жаданай падтрымкі сваёй пазіцыі ад Казахстана і Беларусі і моцна раззлаваўся. Яго эмацыйныя выказванні могуць паставіць крыж на гэтым праекце Болей »
Расійскае эмбарга на замежныя прадукты выклікала ажыятаж у Беларусі. Аляксандр Лукашэнка персанальна заклікаў «варушыцца, выкарыстаць гэты момант і зарабіць грошы». Параіў зарабляць не толькі на экспарце беларускага харчавання, але і на так званым дабаўленым кошце — «перапрацоўцы» імпарту з наступнай пастаўкай нібыта беларускай прадукцыі ў РФ. Болей »
Аляксандр Лукашэнка 11 жніўня ў чарговы раз заявіў пра значнае скарачэнне дзяржаўнага апарату. На ягоную думку, колькасць чыноўнікаў можна скараціць удвая. «У найбліжэйшы час мы яшчэ раз падыдзем да значнага скарачэння дзяржаўных служачых. Не таму, што яны кепскія, а таму, што нам трэба ўздымаць выканальніцкую дысцыпліну. Болей »
Падаецца, што «Боінг» быў збіты не спецыяльна. Гэта была «памылка выканаўцы», — таго, хто націснуў кнопку «пуск». Тэрарысты атрымалі інфармацыю, што прыкладна тым жа курсам будзе пралятаць украінскі вайсковы транспартнік АН-26. Пацэліць меркавалі менавіта ў яго, але, як сведчыць былы наводчык такога комплексу Іван Шыла, «грамадзянскія» самалёты засекчы значна прасцей, і лёгка памыліцца. Болей »
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова абяцаў, што возьмецца за праблему сельскай гаспадаркі, як у свой час браўся за будаўніцтва. Дзеля гэтага была створана адмысловая працоўная група, якую напачатку тыдня прыняў кіраўнік дзяржавы. Сітуацыя ў сельскай гаспадарцы вельмі дзіўная. У першым квартале 2014 года, па дадзеных Белстата, 24% сельгаспрадпрыемстваў у Беларусі былі стратнымі, нягледзячы на тое, што вытворцам і экспарцёрам беларускага хар... Болей »
Чэрвеньскае сацапытанне НІСЭПД яўна прадэманстравала залежнасць беларускага грамадства ад расійскай прапаганды. Паводле яго вынікаў, украінскі Майдан і адхіленне ад улады Віктара Януковіча дрэннай справаю лічаць 63,2% апытаных. Далучэнне Крыму да Расіі падтрымліваюць 62,2% рэспандэнтаў. Збройны супраціў у Данецкай і Луганскай абласцях як народны пратэст супраць нелегітымнай улады ўспрымаюць 65,5%. Такія адказы нам транслююць СМІ Расіі, ... Болей »
Адкуль увогуле сыходзіць уяўленне пра пагрозу беларускай незалежнасці? Шмат хто кажа, што гэта, найперш, вонкавыя выклікі. Прынамсі, уладная прапаганда нас завярае, што нам патрэбныя «адэкватныя адказы пашырэнню NАТO на Усход», і таму мы штогод бразгаем зброяй на афіцыйных парадах. Каб паказаць гэтаму агрэсіўнаму Захаду, што браня моцная, а танкі хуткія. Не менш актыўна з боку нацыянальна арыентаванай апазіцыі нас упэўніваюць, што пагро... Болей »
Калі ўлады зразумеюць, што для іх гэта выгадна ў палітычным і эканамічным плане — не мець палітвязняў у Беларусі, вось тады могуць ісці і іншыя размовы і перамовы», — заявіў на прэс-канферэнцыі пасля свайго вызвалення вядомы беларускі праваабаронца, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (МФПЧ) Алесь Бяляцкі. Падобна на тое, што беларускія ўлады пачынаюць гэта разумець. Болей »
Яшчэ не высахлі чарнілы на падпісаным дакуменце, яшчэ не пачалася дзейнасць ЕАЭС, яшчэ не ратыфікаваныя гэтыя пагадненні парламентамі краін, але ў нас ужо пачаліся праблемы. Размаўляць пра гэтыя праблемы ў Мінск прыязджаў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў. Болей »