Гэтая гісторыя пачалася на Каляды напрыканцы 1980-га. Так безнадзейна пуста было на Цэнтральнай плошчы ў Менску, так халодна й цёмна, што раптоўны натоўп калядоўнікаў, які ўваліўся ў гэтую халодную цёмную пустату, выглядаў ці то дурным жартам, бо тады не жартавалі, ці то збоем у адзінстве часу й месца, ці то праўдзівым цудам. Беларуская ідэя, якую доўгія дзесяцігодзьдзі сапраўдныя патрыёты захоўвалі й сьпелілі ў падпольлі ды ва ўласнай ... Болей »
Трыццаць шэсьць гадоў назад Вераніка вучылася на філфаку БДУ і разам зь іншымі студэнтамі стварала Беларускую Майстроўню. Акурат перад тым, як здарыўся калядны цуд. Нешта нарадзілася ў Беларусі новае і незвычайнае, быццам нехта запаліў зорку. Магчыма, гэта й была яна, Вераніка? Прынамсі, безь яе ўдзелу гэтая справа не абышлася і, хто ведае, можа не адбылася б увогуле.

<iframe width="100%" height="450" scrolling="no" f... Болей »
Зьяўленьне Беларускай Майстроўні трыццаць шэсьць гадоў таму было цудам. І гэты цуд меў сваю праекцыю ў гісторыі. Нешта падобнае адбылося ў Беларусі напачатку мінулага стагодзьдзя, калі нарадзілася “Наша Ніва”. Рыцары-ваякі паскладалі зброю і ператварыліся ў місіянэраў. Нашаніўцы пачатку дваццатага стагодзьдзя адчувалі за плячыма катастрофу трох антырасейскіх паўстаньняў. У нас за сьпінаю была катастрофа сталіншчыны й мінулай вайны.<br /... Болей »
Калядны цуд 1980 году, калі быццам з паветра ўзьнікла першая нефармальная грамадзкая арганізацыя Беларуская Майстроўня, можна лякалізаваць да аднаго шчасьлівага выпадку, які здарыўся ў нацыянальным мастацкім музэі, дзе Вінцук і Арына Вячоркі спаткаліся з маладой кампазытаркай Ларысай Сімаковіч. Арына: «Я лічу, што знаёмства з Ларысай Сімаковіч адбылося выпадкова. Мы зь Вінцуком прыйшлі на лекцыю Надзеі Высоцкай па гісторыі беларускага м... Болей »
У Беларускую Майстроўню, што стварылася ў Менску трыццаць шэсьц гадоў таму, людзі зьбіраліся адусюль. Пераважна гэта былі студэнты больш-менш аднолькавага ўзросту - вакол дваццаці гадоў. А далей - загадка. Уявіце сабе даволі аднародную студэнцкую масу. Ня важна, фізыкі гэта альбо лірыкі — вынік будзе аднолькавы. Маладыя людзі маюць падобнае сацыяльнае заплечча, жывуць у падобных умовах і падобнымі інтарэсамі. І вось у такую групу нейкім... Болей »
Пераглядаючы сёньня нататнікі трыццацігадовае даўніны, я бачу, што Беларуская Майстроўня была ня проста першай нефармальнай грамадзкай арганізацыяй. Хутчэй я параўнаў бы яе зь місіяй любові, што несьлі тыя некалькі дзясяткаў маладых людзей. Зладзіць масавае сьвята Купальля, Калядаў, Гуканьня Вясны на гарадзкой вуліцы ці ў парку, ці ў мікрараёне — ніхто іх гэтаму не вучыў, не кіраваў, як тое робіцца, не казаў ім: ідзеце ды грукайцеся ва ... Болей »
Дзіўная рэч: людзі, якія мелі нахабства напрыканцы 1980 году выйсьці на Цэнтральную плошчу ў Менску зь несанкцыянаванай каляднай працэсіяй, у наступным сваім жыцьці сталіся пэрсанажамі амаль непублічнымі. Яны штосьці запачаткоўвалі, засноўвалі, чымсьці кіравалі, але пры тым заставаліся нібы ў кантэксьце запачаткаваных справаў. Яны рабілі сваю музыку ў глыбіні сцэны, прапускаючы наперад іншых - фронтмэнаў.

<iframe widt... Болей »
30 гадоў назад, калі Вера Лазоўская прыйшла ў Беларускую Майстроўню, усё, што яна там пабачыла й пачула, здалося ёй іншай рэальнасьцю. У адрозьненьне ад школы, інстытуту і ўсяго жыцьця па-за Майстроўняй, тут маладыя людзі, раўналеткі Веры, гаварылі па-беларуску і пра тое, пра што не гаварылася больш нідзе, а галоўнае – яны сьпявалі. І вочы ў іх сьвяціліся натхнёна. Вера яшчэ ня ведала, што “іншая рэальнасьць” на толькі для яе, але і для... Болей »
Першая ў паваеннай гісторыі нефармальная грамадзкая арганізацыя Беларуская Майстроўня ўзьнікла трыццаць гадоў таму ў менскім студэнцкім асяродзьдзі. Але пачынальнікамі яе былі ня толькі студэнты-учорашнія школьнікі. Майстроўскія хлопцы цераз аднаго ўжо адслужылі войска й мелі досьвед заводзкае працы. Быў сярод пачынальнікаў і Мікола Сасноўскі, які з тых часоў і да сёньня працуе рабочым на менскім Мотавелазаводзе.

<ifr... Болей »
Выйшаўшы каляднай працэсіяй на Цэнтральную плошчу ў Менску ў сьнежні 1980 году, Беларуская Майстроўня паклала пачатак грамадзкаму руху, які празь дзесяць гадоў прывядзе да незалежнасьці краіны. Той першы безаглядны вычын студэнцкае грамады з вышыні часу бачыцца калядным цудам, бо паклікала моладзь на пляц не чыясьці сплянаваная задума і не спантанная ідэя іхнае карпарацыі, а штосьці нашмат большае, можа быць, сама беларуская спракаветна... Болей »