|
|
Яшчэ плюс тры. Газэты «Народная воля», «Салідарнасць» і «Згода» ня ўключаны ў падпісны каталёг РУП «Белпошта» на першае паўгодзьдзе 2006 году. Улада робіць легальны выхад апазыцыйнай прэсы немагчымым. Газэты рыхтуюцца да пераходу ў падпольле. У аўторак 8 лістапада тры газэты атрымалі лісты, падпісаныя в.а. кіраўніка «Белпошты» Ірыны Самсонавай. А ўжо пасьля выходных, з 8 лістапада, яна не начальнік. Новай дырэктаркай РУП «Белпошта» прыз... Болей »
Найважнейшае з мастацтваў. Элегантны пачатак выбараў: затрыманыя 70 сяброў ініцыятывы «Партнэрства», што, выкупіўшы білеты на тры сэансы фільму «жах Амітывілю», сабраліся ў кінатэатры «Цэнтральны», каб стварыць грамадзкую арганізацыю для назіраньня за галасаваньнем-2006. У выніку моладзь зацьвердзіла статут і абрала кіраўніка проста ў Маскоўскім РУУС. Лукашэнка пра сваю перамогу на выбарах у 2001 годзе сказаў: «Улада прадэманстравала сі... Болей »
Як беларусы памінаюць продкаў. Перад Дзядамі абавязкова ішлі на могілкі, прыбіралі магілы, а ў хаце перад самым сьвятам мылі вокны. Вымытая й прыбраная хата чакае сваіх былых жыхароў. На стале мусіць быць багата страваў, што сымбалізуюць спрадвечныя беларускія ўяўленьні пра сытасьць: кілбасы, кумпякі, сыры, сала. Галоўнай памінальнай стравай лічылася куцьця. Яе запраўлялі салам або маслам, варылі халадзец, пяклі бліны. Памінальнай страв... Болей »
Першы ўдар. Зачыстка Гарадзеншчыны пачалася. Арыштаваны ваўкавыскі прадпрымальнік- аўганец Мікалай Аўтуховіч. Уражвае хуткасьць, зь якой найбуйнейшы ваўкавыскі бізнэсовец апынуўся за кратамі. У адзін дзень была ўзбуджаная крымінальная справа, Мікалай Аўтуховіч быў прызнаны падазраваным, потым абвінавачаным і ўзяты пад варту. Такі сьпех можа сьведчыць, што яго справа выходзіць за межу канфлікту прадпрымальніка і кантрольных органаў.Арышт... Болей »
Аляксандар Мілінкевіч: Пошліны на ўвоз аўтамабіляў варта адмяніць. На апошнім тыдні ў СМІ шмат гаварылася аб новых мерах па рэгуляваньні імпарту патрыманых аўтамабіляў. Гэта выклікала чарговы ажыятаж на рынку. «НН» пацікавілася ў новага лідэра апазыцыі, як ён ставіцца да пастановы Лукашэнкі аб новых правілах увозу аўтамабіляў у Беларусь? Вось што ён адказаў: — Лічу, што Лукашэнка зьбіраецца падмяць пад сябе чарговую галіну, і гэтая п... Болей »
рыкганты на Малой сцэне. Што такое Дзікае Паляваньне? Гэта ўлада жаху, які паралізуе. У Купалаўскім — спэктакль паводле Караткевіча. Чаму менавіта «Дзікае паляваньне»? Чаму менавіта зараз? Толькі таму, што Караткевічу сёлета 75 гадоў? І што ўласна яны хацелі гэтым сказаць? Прэм’ера спэктаклю «Дзікае паляваньне караля Стаха» адбылася 30 верасьня на Малой сцэне Купалаўскага тэатру. Займае дух ад асабістай сьмеласьці рэжысэра Ўладзімера Са... Болей »
Падвойны страх. Выбухі ў Віцебску стварылі паніку нацыянальнага маштабу. Паўмесяца таму ў мэтро давялося чуць, як жаночы голас з узмацняльнікаў заклікаў пасажыраў быць пільнымі і паведамляць міліцыі пра пакінутыя без нагляду рэчы. У мэтах прадухіленьня тэрактаў. «Якія тэракты ў мірнай Беларусі? — падумалася. — Наганяюць паніку на пустым месцы». Як выявілася, не на пустым. 14 верасьня на вуліцы Леніна ў цэнтры Віцебску адбыўся выбу... Болей »
Чарнобыль, які мы прыдумалі? «Don’t worry, be happy», — замежныя экспэрты раяць нам не пераймацца з прычыны радыяцыі. Піша Алесь Кудрыцкі. «Бачыш завод?» — спыталася мая знаёмая, паказваючы на будынкі з шэрага бэтону ды комін на даляглядзе. «Ага». — «Гэта наш Чарнобыль». Калі я пачуў гэта, адразу зрабілася няўтульна. Пачуцьцё небясьпекі выветрылася толькі тады, калі электрастанцыя зьнікла за паваротам аўтатрасы. Аварыя на атамным рэакта... Болей »
Палац для апазыцыі. Дазвол Лукашэнкі правесьці Кангрэс дэмакратычных сілаў у Менску ня ўсім спадабаўся. Піша Алесь Кудрыцкі. Падчас наведваньня на мінулым тыдні сталічнага гіпэрмаркету «Гіпа» Аляксандар Лукашэнка выказаўся на палітычныя тэмы, у прыватнасьці, пра адстаўку кабінэту Цімашэнкі ды правядзеньне Кангрэсу дэмакратычных сілаў. Прэзыдэнт разыграў шчырае зьдзіўленьне з таго, што гарадзкія ўлады не даюць правесьці зьезд у Менску. ... Болей »
Стопард у Менску. Ён выглядаў так, як і мусіць выглядаць клясык сучаснасьці, які не згубіў дэмакратызму, нягледзячы на тое, што бачыў свае пастаноўкі на найлепшых сцэнах сьвету, а на палічцы ў ягоным доме стаіць залаты «Оскар». Сусьветна вядомы драматург Том Стопард зладзіў у сталіцы майстар-клясу. Апрануты ў блакітныя джынсы ды нябеснага колеру кашулю Том Стопард сядзеў за сталом у адным са сталічных клюбаў перад некалькімі тузінамі за... Болей »