|
|
У нашай дзяржаве існуе шмат каналаў, па якіх улада зносіцца з народам. Апошнім часам асаблівую папулярнасць атрымалі “гарачыя лініі” Камітэта Дзяржкантролю. Туды можна патэлефанаваць і расказаць пра набалелае. Вось і настаўніца Брылеўскай школы Тамара Фёдараўна Пруднікава не так даўно вырашыла спытаць наконт грамадскай лазні ў Брылях, якая ўжо, здаецца, ў легенду ператварылася. І што вы думаеце? Атрымала адказ! Вось ён перад намі. І што... Болей »
6 лютага 2009 г. у г.Касцюковічы адбылося абласное свята паэзіі “Белы бусел над Бесяддзю”, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова. Магілёўскі раён прадстаўлялі бібліятэкар Брылеўскай бібліятэкі Ала Міхайлаўна Яцкова і дырэктар Брылеўскага СДК, член Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікалай Адамавіч Яцкоў. Адбылася змястоўная сустрэча паэтаў Магілёўшчыны, дзе гучалі вершы і песні. У раённым цэнтры ку... Болей »
Вынікі і планы. 29 снежня 2008 года адбыліся паседжанне выканкама і сесія Брылеўскага сельскага Савета. Былі разгледжаны пытанні аб выкананні прагнозаў сацыяльна-эканамічнага развіцця сельсавета ў 2008 годзе, аб бюджэце сельсавета і аб плане працы на наступны год. У сваёй справаздачы старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў падкрэсліў, што і УКАП “Фірма “Днепр”, і СПК “Макаранцы” у бягучым годзе спрацавалі добра. У “Макаранцах” ураджа... Болей »
Цёплы дом. Ён сапраўды цёплы -- гэты дом, які месціцца ў вёсцы Качурына на вуліцы Камсамольскай. Жыве тут сям’я Вараб’ёвых. Да нядаўняга часу у Таццяны Мікалаеўны і Віктара Уладзіміравіча было трое дзяцей - Сяргей, Аляксандр і Віталь. Але ў мінулым годзе да іх дадалася Наталля -- 6-гадовая дзяўчынка, бацькі якой былі пазбаўлены бацькоўскіх праў і ў якой практычна не было дзяцінства. Адразу дзіцё трапіла зусім у іншы свет -- утульны і цё... Болей »
Заплаці і спі спакойна. Вера Андрэеўна Трышкіна ніколі не думала, што ў папулярнасці могуць быць розныя бакі. У тым ліку і адваротныя. І пра гэта даведалася яна 1 лістапада, калі адусюль пачулася: “Вера! Пра цябе ў “раёнцы” напісалі!” А Божа ж мой! А за якія такія заслугі?.. Узяла ў рукі нумар, разгарнула, і ў вочы кінуўся надпіс “Заплати и спи спокойно!!!” А ўнізе -- вялізны стос прозвішчаў тых, хто запазычыў раённаму камунгасу грошы з... Болей »
Мове язык паказалі... Вясковыя школы, якія заўсёды з'яўляліся аплотам беларускамоўнасці і наогул беларускасці, паціху пачынаюць здавацца пад ціскам русіфікацыі. Іскравы прыклад -- наша Брылеўская школа. Яшчэ вясной у руках вучняў малодшых класаў можна было бачыць традыцыйны “БУКВАР” . А ўжо ў верасні адбылася пэўная метамарфоза, і на вокладцы галоўнага падручніка з’явіўся надпіс “БУКВАРЬ” . Кажуць, што робіцца гэта па прычыне таго, што ... Болей »
18 красавіка 2008 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельскага Савета. Галоўнае пытанне павесткі дня -- стан пажарнай бяспекі на тэрыторыі сельсавета. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў зрабіў агляд спраў у гэтай важнай сферы нашага жыцця, падкрэсліўшы, што неабходныя мерапрыемствы выконваюцца з станоўчай дынамікай. У ўстановах усталёўваюцца сістэмы пажарнай бяспекі, набываюцца адпаведныя прыстасаванні. Боль... Болей »
19 снежня 2007 г., у дзень Святога Мікалая, у Цэнтральнай бібліятэцы імя Я. Купалы г.Мінска адбылася літаратурная вечарына “Тры Міколы”, прысвечаная творчасці мастака Міколы Бушчыка, паэта Міколы Шабовіча і паэта і кампазітара Міколы Яцкова. Шматлікія наведвальнікі мелі магчымасць убачыць своеасаблівыя карціны М.Бушчыка, пачуць лірычныя вершы М.Шабовіча і ўслухацца ў меладычныя песні М.Яцкова на вершы М.Шабовіча, М.Башлакова і Н.Гальпяр... Болей »
18 снежня адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылеўскага сельсавета. Асноўнае пытанне павесткі дня -- аб рабоце выканкама са зваротамі грамадзян. У сваёй прамове старшыня выканкама У.І.Мажораў падкрэсліў, што гэтай рабоце надаецца вялікая ўвага. За бягучы год было разгледжана 9 зваротаў грамадзян, па якіх праводзілася адпаведная станоўчая праца. Не так даўно ўсе кіруючыя ўстановы перайшлі на адзіны дзень прыёму грамадзян у сераду, і... Болей »
1 верасня 2007 года Брылеўскай школе спаўняецца 80 год. Восем дзесяткаў гадоў (за выключэннем ваеннага ліхалецця) кожны раз 1 верасня школьныя дзверы гасцінна расчыняліся перад мясцовай дзятвой, і Краіна Ведаў раскрывала свае чароўныя таямніцы... Але ўсё мае свой пачатак і сваё заканчэнне. Гэта непахісная логіка нашага існавання. І ў год 80-гадовага юбілея зачыніліся дзверы старога будынка нашай школы: на ўзроуні кіраўніцтва раёна было ... Болей »