|
|
Вітаю ўсіх аматараў Беларускай гісторыі! Рыхтуючы гэты нумар увечары даведаўся што на 53-м годзе жыцця памѐр гісторык Павел Лойка, чалавек які зрабіў вялікі ўклад у развіццѐ гісторыі Беларусі. Таму вечная памяць выбітным сынам нашай Бацькаўшчыны! Нягледзячы на ўсе непаразуменні і падзеі, якія адбываліся вакол нашай газеты, мы парцягваем сваю дзейнасць. А на конт каментарыя па гэтаму пытанню, то я лічу што тут ня трэба быць вялікім вучон... Болей »
Прывітанне ўсім! Для пачатку студэнцка-гістарычная суполка "Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага" віншуе студэнтаў, выкладчыкаў і асабліва першакурснікаў з пачаткам новага навучальнага года, і жадаe ўсім плѐннай працы і добрых вынікаў! Вось і праляцеў час, і вы зноў трымаеце ў руках другі нумар "Лабірынта", але па-прешае хочацца падзякаваць усіх тых, хто выказаў нам добрыя словы ўдзячнасці, і вырашыў нас падтрымаць! У гэтым... Болей »
Вітаю вас сябры! Вы трымаеце ў руках Першы нумар газэты, якая была створана і распрацавана студэнцка-гістарычнай суполкай нашага універсітэта "Аматары Беларускай Гісторыі імя В. Ю. Ластоўскага". Газэта зьявілася ў канцы красавіка 2010 года, студэнтамі "Мазырскага педагагічнага універсітэта імя І. П. Шамякіна", 3 курса 4 групы філалагічнага факультэта Дамарад В. А. й Палазком І. М., дзеля развіцця студэнскай думкі ў навуковых даследвань... Болей »
Жорсткае забойства скалыхнула Віцебск 1 сакавіка 1937 г. У ноч напярэдадні беларуска-габрэйскаму мастаку Юрыю (Юдалю) Пэну перарэзалі нажом горла, а цела скалечылі сякераю. Паводле афіцыйнай версіі, яго забілі сваякі, каб абрабаваць. Але ці толькі прагавітым родзічам было выгаднае забойства мастака? Таямнічыя абставіны смерці настаўніка Марка Шагала высвятляюць у новай серыі «Лабірынтаў». З імем Юрыя Пэна звязаны росквіт мастацкага жыцц... Болей »
У аснове новага фільму з цыклу «Лабірынты» – гульня ў кошкі-мышкі паміж ксяндзом Адамам Станкевічам, які ў 1930-40-ыя гады марыў пра стварэнне незалежнага беларускага касцёлу, і энкавэдыстам на мянушку Мефіста. Хто каго перагуляе? Хто схібіць? Абсяг дзейнасці Адама Станкевіча не можа не ўразіць: душпастыр і рэлігійны пісьменнік, ён ствараў беларускія гурткі, рэдагаваў газеты і часопісы, засноўваў друкарні, выдавецтвы і культурніцка-асве... Болей »
Адзін з самых уплывовых беларускіх літаратурных крытыкаў, літаратуразнаўцаў і кінасцэнарыстаў – Айзік Евелевіч Кучар. Ён здолеў не толькі перажыць часы сталінскага тэрору, але і зрабіць кар’еру. Як пры жыцці Кучара, гэтак і цяпер шмат хто ўпэўнены, што ў страшныя 1930-ыя гады Айзік Евелевіч актыўна пісаў даносы на сяброў-пісьменнікаў. Улетку 1980 года выходзяць «Літаратурна-крытычныя артыкулы Алеся Кучара». Добра выпіўшы, аўтар са стоса... Болей »
Пры канцы жыцця начныя жахі не давалі спакою Паўліне Мядзёлцы, выканаўцы галоўнай ролі ў класічнай п’есе Янкі Купалы «Паўлінка», якая выйшла ў Пецярбурзе ў 1913 г. Беларуская артыстка, педагог, мемуарыстка, грамадская дзяячка. Кім насамрэч была Паўліна Мядзёлка – ахвяраю нешчаслівага кахання ці хітраю, падступнаю жанчынаю, якая, бы тая Мата Хары, выконвала таемнае заданне? Ейнае жыццё – гэта лёс Беларусі ў ХХ ст. Падзеленая дзяржаўнымі ... Болей »
Адзін з стваральнікаў новай Беларусі, палітычны і грамадскі дзеяч, доктар тэхнічных навук і выкладчык хіміі, пазней бургамістр Менску – Вацлаў Іваноўскі. Ён марыў пра стварэнне беларускай нацыі ды незалежную Беларусь, і для Іваноўскага тое было не толькі прыгожай ідэяй. Хімік-тэхнолаг верыў у магчымасць, як ён сам казаў, з нічога зрабіць нешта. Каб пабудаваць новую Беларусь, трэба даць людзям асвету ды пазнаёміць з роднай гісторыяй. Але... Болей »
Аўтар першай п’есы пра Кастуся Каліноўскага – Еўсцігней Міровіч (сапраўднае прозвішча Дунаеў). Знакаміты тэатральны рэжысёр першай паловы XX стагоддзя спярша дамогся вялікага поспеху ў Пецярбургу, а затым стаў адным з галоўных тэатральных рэжысёраў і драматургаў Беларусі. Пецярбуржац высока ацэньваў творчасць беларускіх калегаў, сябраваў з імі ды, дзякуючы прыроднай кемлівасці ды гнуткасці, неаднойчы ім дапамагаў. Гомель, сярэдзіна 1930... Болей »
У палітыцы ён мог рабіць цуды, ствараць немагчымае, захапіць сваім імпэтам, але ці Іван Луцкевіч у стане быў стварыць цуды ў асабістым жыцці? Новая серыя «Лабірынтаў» распавядае пра каханне аднаго з заснавальнікаў Беларускай народнай рэспублікі, археолага Іван Луцкевіча і дачкі віленскага купца Юліяны Мэнке (Вітан-Дубейкаўскай). Іх адносіны, поўныя жарсці, рамантычнай пяшчоты і шэкспіраўскай вастрыні разгарэліся ў Вільні часоў Першай су... Болей »