![]() |
![]() |
Казулін знайшоўся. Экс-рэктар БДУ Аляксандар Казулін стварае рух «Воля народу». Яго падтрымлівае газэта «Народная воля». Лукашэнка разьюшана рэагуе на зьяўленьне Казуліна на палітычнай сцэне падчас «нарады па пытаньнях карупцыі». Незалежнае грамадзтва расколатае ў стаўленьні да Казуліна. Прапануем рэпартаж зь першага публічнага зьяўленьня Казуліна ў новай якасьці, інтэрвію зь ім і камэнтары. «НН»: Вас практычна цэлы год не было на гр... Болей »
Рызыкоўная барацьба намэнклятуры. Ці можна было ўратаваць Беларусь ад сталінскага генацыду? Так, калі б яе да 1930 году ўдалося адарваць ад СССР. Алесь Аркуш мяркуе: беларускім нацыянал-камуністам проста не хапіла на гэта часу. Ён даказвае, што змова дзеля здабыцьця для Беларусі поўнае незалежнасьці ўсё ж існавала. А цэнтар яе быў не ў асяродку інтэлігенцыі, а ва ўрадзе БССР. 75 гадоў таму, 17 лютага 1930 году, пачалася справа «Саюзу... Болей »
Кандыдат ад прыроды. Мілінкевіч ідзе ад зялёных. У тым, што Аляксандар Мілінкевіч будзе кандыдаваць, не сумняваўся ніхто. Ніхто не чакаў, што беспартыйнага гарадзенца Мілінкевіча ў якасьці кандыдата на прэзыдэнцкія выбары першай вылучыць Цэнтральная рада Беларускай партыі зялёных на сваім пасяджэньні ў Гомелі. Вылучэньне адбылося на пасяджэньні Цэнтральнай рады Беларускай партыі зялёных, што ўваходзіць у кааліцыю “Пяцёрка+”. Штаб Мі... Болей »
Бунт Акадэміі. 37 акадэмікаў і 33 членыкарэспандэнты НАН падпісалі ліст пратэсту супраць зьмены статуту НАН. Сярод падпісантаў — тры былыя прэзыдэнты — фізыкі Барысевіч і Вайтовіч, заоляг Сушчэня. Акадэмікі гатовыя адстойваць акадэмічныя традыцыі і свабоды. Але апэлююць да чалавека, які паставіў над навукоўцамі Мясьніковіча. 3 лютага, у дзень выхаду «НН», мае адбыцца Агульны сход Нацыянальнай акадэміі навук. Ліст пратэсту, падпісан... Болей »
Гіганты софту. Софтвэр перамог трактар. Беларусы ганарацца заводамі-гігантамі ордэна Леніна імя партзьезду. А самымі вядомымі ў сьвеце беларускімі прадпрыемствамі выявіліся кампаніі, якія займаюцца распрацоўкай кампутарнага праграмаваньня — софту. «EPAM Systems» і «International Business Alliance» трапілі ў сотню найбуйнейшых ІТ-кампаній сьвету. У часопісе «Managing Offshore» (managingoffshore.com) надрукаваны рэйтынг найбуйнейшых эксп... Болей »
Парнаграфія. Рычарда Бэлаха заўжды паважалі ў яго родным каліфарнійскім мястэчку Рэдонда-Біч. Прафэсійны пажарнік, ён пайшоў на заслужаны адпачынак з мэдалём Адвагі на грудзёх. 54-гадовы вэтэран барацьбы з агнём не забываўся на сваю старую працу і нярэдка завітваў на мясцовую пажарную станцыю. «Хай панастальгуе», — думалі маладзейшыя супрацоўнікі і з усьмешкай назіралі за тым, як сталы чалавек ціха сядаў у кутку ды ўключаў кампутар,... Болей »
Прадпрымальнік ці крымінальнік? 14 студзеня ў Воршы мае адбыцца суд над мясцовым прадпрымальнікам Яўгенам Бурынскім. Хутчэй за ўсё, яго прызнаюць невінаватым. Гэта калі справа дойдзе да суду — ранейшыя спробы прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці прадпрымальнікаў, якія, як Бурынскі, ня сплачваюць страхавых унёскаў у фонд сацыяльнай абароны (прыкладна 40 тысяч рублёў у месяц), заканчваліся яшчэ ў пракуратуры, якая спыняла справу за а... Болей »
Беларуская музыка наступае на танках. Тэмпы росту валавой прадукцыі беларускай музыкі былі большыя за прагнозныя паказчыкі.Колькасьць выдадзеных дыскаў вырасла. Кліпаў зьнялі болей, чым у 2003м. Год даў купу вынікаў. Альбом і сынгал году. Калі пазалеташняй асаблівасьцю была велізарная колькасьць відэакліпаў, то асноўнай прыкметай году 2004га сталася павышэньне колькасьці выдадзеных дыскаў. Пры гэтым кліпаў зьнялі яшчэ болей, чы... Болей »
Спаўзаньне ў Азію *** 17 кастрычніка паказала, што беларусы ня нацыя рабоў. Людзі думалі, перш чым галасаваць, грамадзтва палітызавалася і мабілізавалася. Яно прагна цікавіцца нацыянальнай палітыкай. Але з нацыі падманутых лёгка ператварыцца ў нацыю падманшчыкаў. Выбараў больш ня будзе. Маралі ў палітыцы ня будзе. Спадзеваў на Расею ня будзе. Усё гэта зразумела было ад 1996 году. Ня ўсім, на жаль. Магчыма, прэзыдэнт насамрэч праў... Болей »
Прэзыдэнталізм ці парлямэнтарызм? *** Кaнстытуцыйныя інжынэры, якія aбрaлі пaрлямэнцкую сыстэму, выцягнулі для свaіх крaінaў білeцік у ЭЗ. A тыя, якія aбрaлі прэзыдэнталізм, — білeцік у Трэці сьвeт. Мoжнa цяпер нaвaт ужo скaзaць, кaлі Бeлaрусь мoжнa будзе aфіцыйнa лічыць крaінaй Трэцягa сьвeту, — 1 трaўня 2004 г., піша палітоляг Аляксандар Батура, што нарадзіўся ў Мядзеле, а цяпер выкладае ў Дублінскім унівэрсытэце. Можна бясконц... Болей »