![]() |
![]() |
Другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34. Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошуках залатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпяліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (... Болей »
«Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы восьмідзесятых і адтуль не выходзяць. Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару. Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону і з ёй супасці. З іншага боку, ёсць другі план. Метаф... Болей »
Смех - часта дзындра сумных настрояў і сталых думак. Адгэтуль я праводжу раўналежнасці пры маіх разгадках усяго... Сяджу над канавай, гляджу на босыя, каравыя ногі дзядзькі Язэпа і думаю: увесь час ён маўчыць - значыцца, у яго многа важкага ў душы; у яго многа слоў. Мне важна слухаць яго выказванні аб тым, чым у вострыя моманты жыцця повен ён, я яшчэ ўпэўнены ў тым, што і для яго гэта палёгка, і я думаю так: няхай ён гаворыць аб чым саб... Болей »
«Химик» - новополотская городская газета. Издается с 1967 года. Выходит два раза в неделю. Ответственность за содержание объявлений несет рекламодатель. Авторы опубликованных материалов несут ответственность за подбор и достоверность фактов. Их мнения не всегда совпадают с мнением редакции. Редакций оставляет за собой право не вступать в переписку с читателями. Болей »
Пасля першага (рукапіснага) выдання “Хірургічнай Адысеі” мінула тры гады, але інтарэс да паэмы павольна і няўхільна працягвае расці. Гэта назіраецца па таму, як людзі перапісваюць ад рукі, ксеракапіруюць і вучаць напамяць ці ўсю адысею, ці яе кавалкі, ці толькі асобныя цытаты. Бачачы такую любоў народных мас да свайго твора, Дзядзька Антон звярнуўся да мяне з просьбай арганізаваць перавыданне “Хірургічнай Адысеі”. Як і было дамоўлена, а... Болей »
Зборнік апавяданняў для малодшых школьнікаў сабраў пад адной вокладкай гісторыі з жыцця, апісаныя з вялікім разуменнем дзіцячай псіхікі. Проста зразумелая мова і трапныя назіранні робяць апавяданні цікавымі і займальнымі. Няма ў іх настаўніцкага тону, толькі апісанні. Кароткая форма, якая дазваляе маленькім чытачам хуценька прачытаць творы, не стамляе, а наадварот, заахвочвае чытаць далей, і хаця апавяданні не спалучаны ні агульнай тэма... Болей »
Васіль Ткачоў часта выступае перад сваімі чытачамі. У кнізе “Хітры сват” сабраны лепшыя гумарыстычныя творы пісьменніка – на памяць аб такіх сустрэчах. Перасялілі жыхароў вёскі пасля чарнобыльскай аварыі. Жывуць-абжываюцца людзі на новым месцы, не адразу і пра Ігната ўспомнілі: а дзе ж ён і сапраўды, старэча, згубіўся, нешта не відаць? Кінуліся туды-сюды – няма. Старшыня калгаса і парторг вяртаюцца назад у вёску, заходзяць у Ігнатаву ха... Болей »
Сіў-ш-шась, сіў-ш-шась, сіў-ш-шась... Вузее-меншае травяністы хамлак на лугавіне, бліжай і бліжай да альховага ўзлеску падступаюць трое касцоў ужо ўвесь луг за іх спінамі палёг даўжэзнымі, выгінастымі, як хвалі, пракосамі. Сонца, увабраўшыся ў сілу, зусім звузіла цень ад гушчаруалешніку, замакрэлі ад поту Сцяпанавы лапаткі пад старэнькай залапленай гімнасцёркай, прысохла і не адліпае ад голых валасатых лытак травяная драбяза. Сцяпан пад... Болей »
Вершам і паэмам, што ўвайшлі ў аднатомнік вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага, уласцівы высокі грамадзянскі пафас, філасафічнасць, услаўленне духоўнай велічы чалавека, маральных каштоўнасцей жыцця. Болей »
Сонца яшчэ ня ўстала, а Бацька, не пасьнедаўшы, ужо курыць. Хлопчыку (як ні хаваецца ён, як ні затульваецца ў коўдру) робіцца млосна – даймае дым. Маці тады незадаволена ўздыхае: — Ну, годзе табе ўжо пэхкаць! Дыхаць жа няма чым, і фіранкі ўсе парудзелі... — Фіранкі парудзелі, кажаш... Я ўжо кідаю, хіба ня бачыш? Недакуранае ляціць у парог. Бацька хоча вады, два разы шкрабае ў парожнім вядры. — Зноў няма! – з прыкрасьцю бразгае квартаю. ... Болей »