![]() |
![]() |
Паважаныя вожыкаўцы! Вы атрымаеце гэты нумар, дванаццаты па ліку, відаць, на самы Новы год, калі гадзіннік будзе адлічваць запаветныя дванаццаць удараў. Можаце яго нават лічыць падарункам ад Дзеда Мароза. Што ж падорыць вам снежаньскі нумар часопіса? Маленькія «прэзенты» ў выглядзе настольнага календара (для дарослых) і закладак з коміксамі ды каляндарыкамі (для дзяцей), а таксама — весялосць, смех ды добры настрой… Рэдакцыя часопіса са... Болей »
Баранавічы. Наведваць новыя, незнаёмыя мясціны заўсёды цікава і пазнавальна. А калі яшчэ выдаткі на паездкі аплачваюцца не са сваёй кішэні, увогуле казка. Таму і ездзілі службовыя асобы КУП «Упраўленне капітальнага будаўніцтва Баранавіцкага райвыканкама» ў Фінляндыю, Галандыю, Швецыю, ААЭ за службовы кошт. Болей »
Заяц заўжды выхваляўся сваімі доўгімі вушамі. — Вось узяць, напрыклад, карову. Вялікая, а вушы — як мой хвост. І навошта яе толькі людзі трымаюць? А таго Заяц не ведаў, што Карову не за вушы цэняць, бо якія б яны доўгія ні былі, малака з іх не надоіш. Болей »
Я, цёця Таня, два разы ў тыдзень хаджу на плаванне, тры разы — на англійскую мову, а яшчэ на хор, на танцы і ў мастацкую школу. Гурток юных пажарнікаў наведваю па нядзелях, факультатыў па матэматыцы — па суботах, у школьным музеі экскурсіі праводжу па аўторках, у цяпліцы пры Доме піянераў працую па чацвяргах. Раз у месяц сама выпускаю школьную насценгазету. А яшчэ я стараста ў класе, чэмпіён школы па зборы макулатуры і пераможца конкурс... Болей »
Мінскі раён. Мабыць, усе ў дзяцінстве гулялі ў хованкі. Як весела было прытаіцца ў якім-небудзь зацішным месцы і марыць пра тое, каб цябе шукалі як мага даўжэй! А яшчэ можна было схаваць цацку і гуляць з сябрам у «холадна-горача». Відаць, у такую гульню вырашылі пагуляць і кіраўнікі ААТ «Агрофирма «Рассвет». Толькі, на жаль, пастаянна забывалі, куды і што схавалі. Так, напрыклад, спецыяльнае «бульбяное» абсталяванне коштам 2,5 мільярда ... Болей »
Я пакрыўдзiў жонку. Сямейныя сваркi звычайна праходзяць без сведак, i папракнуць крыўдзiцеля няма каму. Канечне, лепшы суддзя — уласнае сумленне, але гэта толькi для тых, у каго яно ёсць. Вось у мяне, здаецца, сумленне пакуль што ёсць, бо пасля такiх правiннасцяў я суджу сябе вельмi строга. Расштурхоўваю тых, хто дрэмле дзесьцi ў куточку майго ўсведамлення: Суддзю, Абвiнаваўцу, Ката i, каб захаваць фармальнасцi, Абаронцу. Болей »
Сёння з раніцы ў Яўгена было шмат спраў. Патрабавалася вырашыць «папяровыя» пытанні ў некалькіх арганізацыях, а тут яшчэ жонка нагадала: — Глядзі ж, не забудзь пра торцік, ды нідзе не затрымлівайся! — Добра, — адказаў Яўген і ўздыхнуў: вечарам давядзецца ехаць у другі канец горада, каб віншаваць цешчу з днём нараджэння... Каб не забыць пра пакупку і не трапіць у няміласць да жонкі, ён рашыў адразу купіць торт, а потым заняцца сваімі пыт... Болей »
Такое адчуванне, што нейкі злодзей-фінансіст узяўся праводзіць спецыяльныя «спаборніцтвы»: якая злачынная група заробіць найбольшую колькасць грошай шляхам нявыплаты падаткаў дзяржаве. На жаль, колькасць удзельнікаў гэтага «конкурсу» з цягам часу не памяншаецца. Болей »
Дрэнна, калі ў працоўным калектыве ўзнікаюць службовыя звадкі, калі адзін начальнік на месца другога меціць. Калі, напрыклад, галоўны інжынер падседжвае дырэктара і вельмі старанна падкопвае пад яго. І, вядома, не рыдлёўкай. Ды не проста падкопвае, а нават закапаць не супраць. Ці намеснік галоўнага бухгалтара не толькі зводзіць дэбет з крэдытам, але і з інтарэсам паглядае на крэсла свайго шэфа і заўсёды гатовы заняць яго. Болей »
«Гэта ж для агульнай справы ўсё!» — апраўдваўся старшыня жыллёва-будаўнічага спа жывецкага кааператыва, калі яго злавілі на крадзяжы грошай з аб’яднання. З агульнай касы для «агульнай справы» ён купіў сабе мабільны тэлефон (каб весці дзелавыя перагаворы), адзенне (каб самавіта выглядаць перад рознымі начальнікамі), ежу (каб не зарабіць на працы гастрыт), мэблю (каб паставіць потым у пад’ездзе новага дома для ўтульнасці). Словам, было па... Болей »