|
|
У 2012 годзе пачалі дзейнічаць змены ў законе «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», у адпаведнасці з якімі адказ на пісьмовы зварот павінен быў давацца на мове звароту. Здавалася, што з прыняццем зменаў у закон, што забяспечваюць і абараняюць правы беларускамоўных, колькасць зваротаў па-беларуску вырасце Болей »
У адным з папярэдніх допісаў я распавядаў пра тое, што дэпутаты беларускага парлямэнту расейскага паходжаньня думаюць пра беларускую мову. Сёньня прыйшоў час распавесьці, што думаюць дэпутаты, якія нарадзіліся ва Ўкраіне. Такіх дэпутатаў у нашым парлямэнце чатыры. Цікава параўнаць іх адказы з адказамі дэпутатаў расейскага паходжаньня. Магчыма, яны вызначацца больш паважным стаўленьнем да беларускай культуры? З шасьці дэпутатаў, якія пра... Болей »
Закон «Аб назвах геаграфічных аб’ектаў» існуе ў Беларусі з 2010 году. Ягоны артыкул 17 прадугледжвае норму, паводле якой назвы геаграфічным аб’ектам прысвойваюцца на беларускай мове, зь якой шляхам трансьлітарацыі перадаюцца на расейскую. Гэта добрая норма, бо ў адпаведнасьці зь ёй усе вулічныя паказальнікі ў беларускіх населеных пунктах павінны рабіцца па-беларуску. Павінны, — гэта, вядома, задужа моцнае слова, закон дазваляе пісаць на... Болей »
Па падазрэнні ва ўчыненні разбою ў дзвюх кавярнях у Рэчыцкім раёне і Гомелі затрыманы 37-гадовы жыхар абласнога цэнтра. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, 21 кастрычніка прыблізна ў 19.00 наведвальнік прыдарожнай кавярні ў Рэчыцкім раёне, пагражаючы жанчыне-бармену пнеўматычным пісталетам, завалодаў грашовай выручкай і пачкам цыгарэт. Болей »
Дэпутатам у Беларусі можа быць толькі грамадзянін Беларусі, і аўтаматычна лічыцца, што ўсе парлямэнтары ў нас беларусы. Ды і графы «нацыянальнасьць» у пашпарце няма. Але па месцы нараджэньня можна спрабаваць вызначыць, якога паходжаньня той ці іншы «прадстаўнік народу». Дэпутатаў Парлямэнту, якія нарадзіліся не ў Беларусі — 12 чалавек, гэта 11% ад агульнай колькасьці. Васьмёра нарадзіліся ў Расеі, і яшчэ чацьвёра — ва Ўкраіне. Болей »
Голы зваршчык ў адным кілце з крыкам «Свабоду Шатландыі!» бегаў па гомельскім Сельмашы. Супрацоўнікі міліцыі ў Гомелі затрымалі апранутага ў шатландскі кілт 27-гадовага зваршчыка аднаго з гомельскіх прадпрыемстваў, калі ён мячом спрабаваў пасекчы дзверы пажарнага выхаду з дзіцячага садка. Болей »
Суд Савецкага раёна Гомеля ў адзін дзень па загадзе Лукашэнкі №297 ад 26 чэрвеня застаўся без трох суддзяў, у тым ліку намесніка старшыні. Яшчэ раней, вясной 2014 года, быў затрыманы па падазрэнні ў карупцыйным злачынстве яшчэ адзін намеснік старшыні суда Савецкага раёна Гомеля – Юрый Жораў. Пакуль яго лёс невядомы. Згодна ж загаду з фармулёўкай «па ўласным жаданні» вызвалены ад пасады Сяргей Шаўструк, Сяргей Уласаў і намеснік старшыні ... Болей »
Смерць хлопчыка ў Гомельскім раёне стала вынікам службовай халатнасці. 19 красавіка дзіця звалілася ў ачышчальнае збудаванне і патанула. Цяпер заведзена крымінальная справа на службовую асобу фірмы, на тэрыторыі якой здарылася трагедыя. Яе вінавацяць у службовай халатнасці. «Следствам выяўлена, што ачышчальныя збудаванні, якія знаходзяцца на тэрыторыі ТАА «Гомель-Лада», працяглы час не эксплуатаваліся. Аднак аб’ект не быў закансерваваны... Болей »
У Гомелі 19 мая праваахоўнымі органамі затрыманыя два намеснікі Гомельскага аблвыканкама. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Гомелі першы намеснік старшыні Следчага камітэта Беларусі Аляксей Волкаў. У Гомелі затрыманыя два намеснікі аблвыканкама Паводле яго слоў, Следчым камітэтам праводзяцца працэсуальныя дзеянні па крымінальнай справе, што расследуецца ў дачыненні да затрыманых службовых асоб Гомельскага аблвыканкама. Болей »
У Гомелі 19 мая праваахоўнымі органамі затрыманыя два намеснікі Гомельскага аблвыканкама. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў Гомелі першы намеснік старшыні Следчага камітэта Беларусі Аляксей Волкаў. У Гомелі затрыманыя два намеснікі аблвыканкама Паводле яго слоў, Следчым камітэтам праводзяцца працэсуальныя дзеянні па крымінальнай справе, што расследуецца ў дачыненні да затрыманых службовых асоб Гомельскага аблвыканкама. Болей »