![]() |
![]() |
Сябар Бярозаўскай гарадской і Лідскай раённай арганізацый ТБМ імя Ф. Скарыны Вітольд Ашурак, якому 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе прысудзілі 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, памёр у шклоўскай калоніі на 51-м годзе жыцця. Апошнія тыдні ад яго не было лістоў. Раней ён пісаў, што спадзяецца выйсці на свабоду яшчэ сёлета. Паводле "Нашай Нівы", прычына смерці - спыненне сэрца. На смерць сябра Сойму Партыі БНФ Вітольда Ашурка была прын... Болей »
На аднаўленне пацярпелага ад пажару касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе (Мядзельскі раён Менскай вобласці) сабрана 330.033 рублі, сведчаць звесткі на парафіяльным сайце. Акрамя гэтага, у межах кампаніі па зборы сродкаў на аднаўленне нацыянальнага санктуарыя, запушчанай беларускай супольнасцю ў Польшчы на інтэрнэт-платформе zrzutka.pl, сабрана 4.611 злотых (1.236 даляраў). Ініцыятары паставілі мэту сабраць 30 тыс. зло... Болей »
Вызваленне Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў, вестку аб перамозе над гітлераўскай Германіяй вітала разам з усімі нясвіжцамі і Ванда Фянькоўская, маладая дзяўчына з Капыльшчыны. Нясвіж даў сіраце прытулак у час вайны. Да гэтага жыла яна ў працавітай шматдзетнай сям'і ў весцы Калодзезнае, на захад ад Капыля, у бок Нясвіжа. Пачаліся трывожныя дні вайны. Неяк у вёску прыехалі паліцаі, прайшліся па вуліцы, зайшлі на вячоркі, папярэдзілі, каб... Болей »
Да 100-годдзя беларускага гісторыка, публіцыста, пісьменніка і паэта Міколы Іванавіча Ермаловіча ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прапануецца чытачам кніжная выстава, якая змяшчае публікацыі ў часопісах, брашурах і зборніках, прысвечаныя вядомаму гісторыку, прыхільніку новай беларускай рамантычнай плыні гісторыяграфіі. На выставе прадстаўлены кнігі Міколы Ермаловіча "Старажытная Беларусь", "Па слядах аднаго міфа". "Яшчэ ў далёкія 197... Болей »
У Дзятлаўскім гістарычна-краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя першага дзятлаўскага літаратурнага альманаха "Ятранка". Прэзентацыю падрыхтавалі супрацоўнікі Дзятлаўская арганізацыя ТБМ. "Ятранка" пабачыла свет сёлета ў Лідзе, дзякуючы Таварыству беларускай мовы. Літаратурны альманах склаў і напісаў прадмову да яго пісьменнік са Слоніма Сяргей Чыгрын. Ён і распачаў прэзентацыю, адзначыўшы, што гэта першы літаратурны альманах у гісторыі ... Болей »
Неацэнны ўклад у стварэнне і развіццё сучаснай беларускай літаратуры ўнёс паэт, публіцыст і празаік Змітрок Бядуля (Самуіл Яфімавіча Плаўнік), які нарадзіўся 23 красавіка1886 года ў мястэчку Пасадзец (цяпер Лагойскага раёна) у беднай яўрэйскай сям'і. УСПАМІНАЮ камандзіроўку ад "Сельской газеты", у якой доўгі час працаваў, у Лагойскі раён. Разам з вядомым журналістам Міколам Васьковым мы рыхтавалі сцюдзёнай зімою чарговы выпуск летапісу ... Болей »
Ва ўрачыстай абстаноўцы абрад "Засеўкі" (а старадаўнюю традыцыю лідскія аграрнікі выконваюць дагэтуль) сёлета прайшоў на базе сельгаспрадпрыемства "Пескаўцы". На полі ля вёскі Лазяны сабраліся кіраўнікі і спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў, прадстаўнікі духавенства, працаўнікі культуры, каб разам правесці традыцыйную цырымонію, якая спрыяе паспяховасці сельскагаспадарчага года. Павіншаваў працаўнікоў сяла з пачаткам палявых работ і выказ... Болей »
Круглы стол, прысвечаны 90-гадоваму юбілею прафесара Аляксея Пяткевіча, зладзілі ў Купалаўскім універсітэце 31 сакавіка. Цёплая сустрэча аб'яднала за круглым сталом усіх, хто хацеў павіншаваць вядучага навуковага супрацоўніка аддзела арганізацыйна-метадычнага суправаджэння навуковай і інавацыйнай дзейнасці, прафесара Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча. Завітала на свята рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка. З хваляваннем яна падкрэсліла... Болей »
Ужо стала традыцыяй адзначаць Сусветны дзень паэзіі падвядзеннем вынікаў гарадскога конкурсу "Сакавіцкае рэха", які ў чацвёрты раз ладзіць бібліятэка імя Янкі Купалы ўстановы культуры "Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных бібліятэк г. Магілева" сумесна з Магілёўскай абласной арганізацыяй ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" і Магілёўскай гарадской арганізацыяй ГА "Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны". У гэтым годзе конкурс праводзіўся ... Болей »
Сакратарыят Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) 18 сакавіка, за тыдзень да чарговай гадавіны абвяшчэння БНР, прыняў зварот да грамадства пра пашырэнне ўжытку мовы тытульнай нацыі. Тэкст дакумента апублікавала на сваёй старонцы ў "Фэйсбуку" старшыня ТБМ Алена Анісім. "Сто тры гады таму паўстала Беларуская Народная Рэспубліка, дзеячы БНР упершыню за некалькі стагоддзяў забыцця голасна абвясцілі пра дзяржаўнасць нашай ро... Болей »