![]() |
![]() |
"Афганскі востраў" на Свіслачы. 3 жніўня ў Менску, на востраве ля Траецкага прадмесця, адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка беларускім вайскоўцам, што загінулі ў Афганістане. Падзея сабрала да Траецкага сотні людзей. І гэта натуральна. Тысячы нашых землякоў былі там, У Афгане. Амаль васемсот нашых землякоў загінула, а колькі яшчэ прапала без звестак, трапіла ў палон на той дзікай, безсэнсоўнай вайне. Гэты помнік быў патрэбны. Няма сэнсу ... Болей »
Сенсацыйная навіна з Вашынгтона. Два лідэры апазіцыйнай партыі Беларусі ў аўторак, 30 ліпеня, папрасілі прытулку, кажучы, што рэжым у былой савецкай рэспубліцы пагражае іхнім жыццям. Зянон Пазьняк, старшыня Паэртыі Беларускага народнага фронту, і Сяргей Навумчык, прэс-сакратар партыі, выступілі на прэс-канфэрэнцыі ў Кангрэсе з абвінавачаннямі ў адрас кіраўніцтва сваёй краіны і заклікалі Кангрэс правесці слюханні аб праблеме парушэння пр... Болей »
"План ЦРУ": аўтараў сенсацыі трэба шукаць у Мінску. Высокапастаўленыя асобы ў Расей, Беларусі, ЗША і Польшчы абверглі сенсацыйнае паведамленне аднаго з лідэраў расійскай кампартыі Віктара Ілюхіна, які заявіў, быццам ЦРУ рыхтуе падрыўныя аперацыі супраць прэзідэнта Лукашэнкі. У чацвер 25 ліпеня на прэс-канфэрэнцыі ў Дзярждуме РФ Віктар Ілюхін (старшыня думскага камітэта па нацыянальнай бяспецы)падрабаізна расказаў журналістам аб "змове Ц... Болей »
Зварот кіраўнікоў палітычных партыяў да ўсіх грамадзян Рэспублікі Беларусь. Аб грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў краіне. Паважаныя суайчыннікі! Споўнілася два гады з дня абрання першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На жаль, мала што можна сказаць аб дасягненнях за гэты час. Усэібаковы крызіс працягваецца. Паводле афіцыйных звестак, аб’ём прамысловай вытворчасці скараціўся на 7 працэнтаў, сельска-гаспадарчай - на... Болей »
Служба бяспекі прэзідэнта фінансуецца лепш за ўсіх. Пра гэта сведчаць афіцыйныя вынікі выканання б’юджэту за першае паўгоддзе 1996 году. Служба бяспекі прэзідэнта, згодна з гэтымі дадзенымі, трымае першае месца сярод дзяржаўных структур, якія жывуць з б’юджэту. Яе фінансаванне за паўгоддзе склала ажно 103% ад запланавай сумы (у абсалютных лічбах - 5604 мільёнаў рублёў). Болей »
Мсье Лукашэнку ў Парыжы ацанілі. Французаў традыцыйна прынята лічыць дасціпнымі людзьмі. Удзячнай глебай для пракрыкаванняў у досціпах стала для французскай прэсы тэма візіту беларускага прэзідэнта ў Парыж. "Мсье Лукашэнка - адзін з рэдкіх высокапастаўленых чыноўнікаў - грамадзянаў Беларусі - які можа ў гэтыя дні свабодна выехаць за межы сваёй краіны" - іранізуе Le Monde, маючы на ўвазе апошнія заявы Мсье Лукашэнкі наконт увядзення з 1... Болей »
"Беларускі прыхільнік Гітлера ў Парыжы". Артыкул пад такім загалоўкам 10 ліпеня змясціла буйнейшая штодзённая газета Францыі Le Monde. Рэжым Лукашэнкі сілай жорстка падаўляе ўсялякія апазіцыйныя выступленні. Эканамічныя рэформы зведзеныя да нуля. Прадпрыемствы стаяць, камерцыйныя банкі поўнасцю падпарадкаваныя ўладам, а ўрад па-ранейшаму падтрымлівае неэфектыўныя калгасы. Болей »
Панядзелак пачаўся з цяжкай размовы. Прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка і старшыня ВС С. Шарэцкі пачалі свой працоыны тыдзень з сустрэчы, якая адбылася на "прэзідэнцкай тэрыторыі". Іх размова доўжылася 45 хвілін і, як заўважылі людзі з атачэння спікера, не дадала Шарэцкаму добрага настрою. Між тым прэс-сакратар ВС Вераніка Трызна заявіла карэсоандэнту СВАБОДЫ, што сустрэча прайшла ў дзелавой і ветлівай абстаноўцы. Болей »
Беларускія палітыкі пра перамогу Барыса Ельцына. Станіслаў Шушкевіча: "Я задаволены тым, што перамог Ельцын. Гэта лепшы варыянт. Далей я не стаў бы каментаваць, а больш увагі надаў бы ўплыву вынікаў расійскіх выбараў на становішча ў Беларусі. Рэч у тым, што калі б мы прытрымліваліся разумнай палітыкі, то гэты ўплыў быў бы меншы, а паколькі прэзідэнт праводзіць адносна Расіі палітыку вернападданства, даводзіцца прызнаць, што мы будзем мо... Болей »
Услед за Хадыкам і Сіўчыкам - Вячорка. Мінская гарадзкая пракуратура ўзбудзіла крымінальную справу супраць яшчэ аднаго кіраўніка БНФ - намесніка старшыні Народнага фронта 33п-гадовага Вінцука Вячоркі. На мінулым тыдні В. Вячорка быў выкліканы ў пракуратуру, дзе яму было прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле 188 Крымінальнага Кодэкса ("пагроза работнікам праваахоўных ворганаў з мэтай перашкодзіць выкананню імі сваіх абавязкаў"), які прад... Болей »