|
|
У Слонімскім райвыканкаме нядаўна адбылося пасяджэнне прэзідыума Слонімскага раённага аб’яднання прафсаюзаў і раённага аб’яднання ветэранаў. Падчас абмеркавання планаў на 2017 год узнік шэраг прапаноў: з мэтай узмацнення грамадска-патрыятычнага выхавання зрабіць музей пад адкрытым небам — партызанскі лагер каля вёскі Заводны Лес, а таксама заняцца рэканструкцыяй хаты “легендарнага” генерала Мікалая Уласіка ў вёсцы Бабынічы. Так-так, таг... Болей »
Наш краязнаўчы бюлетэнь распачынае свой другі год выдання. Спадзяемся, што ён будзе для нас больш спрыяльным, чым папярэдні. Без тэхнічных збояў, без нявыхаду нумароў, як атрымалася ў снежні 2016-га. У працы рэдакцыі працягваюць браць удзел людзі, для якіх “СК” — сапраўды важны праект. “Слонімскі край” не стаіць на месцы, мы будзем працаваць над паляпшэннем, як знешняга выгляду выдання, так і яго зместу. У 2017 годзе пачнем друкаваць на... Болей »
Фалерыстыка, як гістарычная дысцыпліна, мае два значэнні. Па-першае, яна вывучае гісторыю ордэнаў, медалёў і іншых знакаў адрознення. Па-другое, фалерыстыка — гэта калекцыяніраванне значкоў і розных нагрудных знакаў. Калісьці на галоўных уездах у Слонім былі прыдарожныя каталіцкія капліцы. На сённяшні дзень захавалася толькі адна — святога Дамініка на скрыжаванні вуліц Пушкіна і Міцкевіча. Пра іншыя вядома вельмі мала. Болей »
Выйшаў чарговы, дзявяты па ліку, нумар краязнаўчага бюлетэня “Слонімскі край”. У нумары артыкулы пра ўраджэнца Слонімшчыны, які быў генералам арміі Напалеона Яна Канопку (1777-1814), у тым ліку ваенна-гістарычная быль журналіста Міхаіла Рылко “Уцёкі генерала Канопкі". Таксама адзін з тэкстаў прысвечаны ўдзельніку вайны 1812 года, каменданту Варшавы, які пахаваны ў Слоніме – Міхаілу Лявіцкаму. Болей »
У далёкім Паўднёва-Сахалінску жыве наш зямляк Сяргей Генадзьевіч Тараканаў. Ён — журналіст і паэт, галоўны рэдактар газеты “Южно-Сахалинск сегодня”. Нягледзячы на занятасць, Сяргей Генадзьевіч знайшоў час, каб, на нашу просьбу, напісаць успаміны пра сваё дзяцінства і Слонім, праілюстраваць іх фотаздымкамі. Ён нарадзіўся ў нашым горадзе 8 траўня 1953 года, але неўзабаве бацькі пераехалі ў Латвію, а пасля — у Расію. Болей »
1 жніўня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна. Упершыню ў гісторыі колькасць ахвяраў узброенага канфлікту перасягнула лічбу ў дзесятак мільёнаў чалавек. Непасрэдным удзельнікам тых падзей стаў падпалкоўнік царскай арміі, ураджэнец Слонімшчыны Язэп Стаброўскі, які да вайны, акрамя археалогіі і вывучэння гісторыі роднага края, захапляўся яшчэ фотасправай. Болей »
Верхні здымак быў апублікаваны ў газеце “Kriegszeitung von Baranowitschi” (“Ваенная газета ў Баранавічах”) 5 студзеня 1918 года. На ім бачым слонімскую царкву святой Тройцы. Фота зроблена найхутчэй летам 1917 года. Купал храма ў такім выглядзе праіснаваў да 1927 года, калі польскія ўлады правялі рэканструкцыю вежы. У далейшым купал яшчэ неаднаразова змянялі, апошні раз — восенню 2015-га, калі з’явілася “цыбуліна”, якая выклікала гарачыя... Болей »
Як паведамляе афіцыйны сайт Слонімскага райвыканкама, у пачатку траўня дэлегацыя раёна наведала з двухдзённым візітам Ізраіль. Галоўнай мэтай сустрэчы з замежнымі партнёрамі былі перамовы пра пачатак сумесных рэстаўрацыйна-аднаўленчых прац у сінагозе ў цэнтры горада на Савецкай вуліцы. Болей »
Падчас Першай сусветнай вайны ў Баранавічах выдавалася нямецкая газета, якая пісала і пра Слонімшчыну. На працягу 1916 года яна называлася “Deutsche Kriegszeitung von Baranowitschi” (“Нямецкая ваенная газета ў Баранавічах”), а з пачатку 1917-га — “Kriegszeitung von Baranowitschi” У сакавіку 2016 года ў Слоніме закрылі апошні савецкі кінатэатр — “Мір”. Ён урачыста быў адкрыты на кастрычніцкія святы 1959 года. Пасля Другой сусветнай вайны... Болей »
Дагэтуль працягваюцца спрэчкі: дзе ж быў старажытны слонімскі замак? Раскопкі на Замчышчы каля цяперашняй Опернай вуліцы паказалі, што паселішча там існавала ўжо ў XI стагоддзі. Тым не менш, археолаг і краязнаўца Васіль Супрун лічыў, што на левабярэжжы Шчары было толькі ўмацаванае гарадзішча, а першы слонімскі замак узнік на правабярэжжы — на месцы такога ж гарадзішча, якое знаходзілася ў больш зручным месцы (такой версіі трымаўся і арх... Болей »