![]() |
![]() |
Да прапанаваных Украіне дамоваў з Еўразвязам нам яшчэ далёка, мо таму у той жа самы час народ Беларусі і маўчыць, нібы вады ў рот набраўшы. Хаця наяўнасць беларускіх актывістаў на акцыях пратэсту ў Кіеве была заўва-жана нават украінскімі СМІ. Вядома, што ўкраінская сітуацыя куды больш дэмакратычная, чым тутэйшая, і тым не менш нашы паўднёвыя суседзі гатовыя адстойваць свой еўрапейскі выбар нават калі супраць іх ужываюцца шумавыя гранаты... Болей »
28 кастрычніка ў Свіслачы ўшанаваць паўстанцаў прыехала не больш за 50 чалавек. Пераважна гэта – гарадзенцы, актывісты з Ваўкавыску і Свіслачы і кіраўнік партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Урачыстасці адбываліся традыцыйна: усклалі кветкі на магіле Віктара Каліноўскага — брата Кастуся Каліноўскага на гарадзкіх могілках, затым арганізавана прайшлі па Свіслачы да помніка Кастуся Каліноўскага, а таксама да помніка Рамуальду Траўгуту і ўсклалі та... Болей »
Але ж перамены пераменамі, ды толькі ў кожнай краіны яны свае. Перамены ў краінах Захаду розняцца ад нашых, ці ні гэтак жа, як поўнач розніцца ад поўдня. Людзі дэмакратычных краінаў не вырашаюць праблему штодзённага выжывання, калі не ведаеш, чым накарміць дзяцей, што ідуць у школу і што паесці самому, бо дзеля падрыхтоўкі дзіцяці да школы ці садка прыйшлося выкласці ледзьве ні палову свайго заробку. Болей »
Справа у тым, што нават самыя адчайныя ў партыйных шэрагах аптымісты слаба вераць у магчымасць змены палітычнай улады на Беларусі праз прэзідэнцкія выбары. Жывучы ў той частцы свету, дзе палітычныя працэсы ідуць да жахлівага марудна, а насельніцтва ў сваёй бальшыні не прыстасаванае да самастойнай змены закладзеных дзяржаўнай сістэмай поглядаў, пачынаеш разумець, што дзесяцігоддзі такіх адхіленняў, як сталіншчына, брэжнеўшчына, лукашызм,... Болей »
Нягледзячы на удасканаленне сусветнай эканомікі, робацізацыю тамтэйшай вытварчасці, а таксама найглыбейшае пранікненне новых тэхналогій, у тым ліку і ў побыт, адпаведныя тутэйшыя вытворчыя асяродкіі асобныя грамадзяне амаль і не трапляюць у кола гэтых сусветных уплываў. Асноўнае ноў-хаў тутэйшых эканамічных геніяў – дармавая рабсіла. Болей »
У дзіўнай дзяржаве давялося нам з вамі нарадзіцца! Якія б беды сюды ні прыходзілі – пацярпелымі заўжды аказваецца не ўлада, а людзі. Не станем варушыць мінулае, а вось падзеі звязаныя з афрыканскай чумой узгадаем. Болей »
На сайце “ Нашай Нівы”пазнаёміўся з лістом чытача пад назовам “Схадзіце да ўніятаў”. Не стану пераказваць змест( цікаўныя маюць магчымасць зрабіць гэта самі), але пару заўвагаў выкажу. Па-першае, каментары да тэкста нашмат цікавейшыя за аўтарскія заўвагі, а па-другое, яны выразна сведчаць пра гранічны раскол тутэйшага грамадства, які ў кожную гістарычную эпоху мае сваю, уласцівую часу афарбоўку. Болей »
Сутнасць канфлікту палягае ў тым, што замест абяцаных 15 мільёнаў рублёў за мінулы месяц беларускія будаўнікі атрымалі ўсяго па 5 мільёнаў заробку. І гэтанягледзячы на тое, штопрацаваліда сёмага поту. Пры гэтым работнікі з Расіі за той жа самы аб'ём працы атрымліваюць у разыбольш, што гэтак жа не дадае беларусам працоўнага энтузіязму. Болей »
Назіраючы за сучаснікамі , заўважаеш, што для бальшыні з іх мінулае падзяляецца ўсяго на дзве часткі: беларускія землі ў складзе Расейскай імперыі( перыяд, які зараз мала каго цікавіць) і Беларусь у складзе СССР ( перыяд, што выклікае настальгуючыя матывы нават ва ўспамінах тых, хто па сённяшніх мерках няблага ўладкваўся ў жыцці). Усё астатняе ¬ ад лукавага. Для тутэйшых носьбітаў гэткай свядомасці нічога гістарычна значнага па-за гэтым... Болей »
Травеньская спёка, спадзевы на летнія падарожжы й прыгоды разам са штогадовай дачнай працатэрапіяй у чарговы раз адсунулі працверазенне тутэйшага грамадства. Дый не заўважаў я, каб яно так ужо хацела гэтага цвярозага, разумнага, узважанага, прававога, дэмакратычнага жыцця. Болей »