![]() |
![]() |
13 ліпеня ў Менску адбылося паседжанне арганізацыйнага камітэта па ўшанаванні памяці Ларысы Геніюш, створанага з нагоды 100-годдзя паэткі. На ім абмяркоўвалася хада выканання мерапрыемстваў, запланаваных на юбілейны год. Старшыня аргкамітэта Міхась Скобла адзначыў, што досыць цяжка знаходзіць агульную мову з чыноўнікамі, але, пры ўсіх складанасцях, амаль усё запланаванае выконваецца ў свае тэрміны. Болей »
У Зэльве завяршаецца збор подпісаў за прапанову перайменаваць вуліцу Савецкая у вуліцу імя Ларысы Геніюш. Ініцыятарам гэтай акцыі з'яўляецца грамадскі актывіст, сябра партыі БНФ Яўген Скрабутан. У сувязі з 100-годдзем сваёй славутай зямлячкі, паэткі Ларысы Геніюш, Яўген накіраваў у міністэрства культуры і парламент адмысловы зварот, у якім актывіст прапанаваў перайменаваць вуліцу Савецкую ў Зэльве ў вуліцу імя Ларысы Геніюш. Гэтыя лісты... Болей »
Вечарыны, прысвечаныя 100-годдю Ларысы Геніюш адбываюцца не толькі ў сталіцы, але і ў невялікіх гарадах і мястэчках Беларусі. 30 чэрвеня такая музычна-паэтычная вечарына адбылася ў Ракаве Валожынскага раёну. На сустрэчу з вандроўнікамі прыехалі паэт і даследчык творчасці Ларысы Геніюш Міхась Скобла, бард Алесь Камоцкі і літаратуразнаўца Язэп Янушкевіч. Вандроўнікі перад гэтым наведалі музей Алеся Белакоза ў Гудзевічах і Заслаўе. Язэп Я... Болей »
26 чэрвеня на хутары Жлобаўцы Ваўкавыскага раёну адбылася Усебеларуская талака па добраўпарадкаванні сядзібы Ларысы Геніюш. Талака прымеркаваная да юбілею паэткі, якой 27 ліпеня споўніцца 100 гадоў. На талаку прыехалі людзі з Гародні, Слоніма, Свіслачы, Мінска, Ваўкавыска і Зэльвы. Арганізатарам талакі выступіў паэт, даследчык творчасці Ларысы Геніюш Міхась Скобла. Быў ён прыемна ўражана тым, колькі людзей адгукнулася на заклік паўдзель... Болей »
15 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу адбылася 18-ая міжнародная канференцыя «Санкт-Пецярбург і беларуская культура». Арганізатарамі яе выступае Расійская нацыянальная бібліятэка і Санкт-Пецярбургская асацыяцыя беларусістаў. Сёлета канференцыя была прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння славутай беларускай паэткі Ларысы Геніюш. Гаворыць удзельнік канференцыі Дзімітрый Вінаходаў, прафесар Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытут... Болей »
У мінскай "Кнігарні Ў галерэі"адбылося ўрачыстае ганараванне фіналістаў і прызёраў конкурсу маладых літаратараў, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Ларысы Геніюш. Падчас цырымоніі 34 аўтары ў веку да 27 год з усёй краіны атрымалі дыпломы і памятныя дарункі. Кіраўніком журы конкурса быў старшыня беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч / Працягваем знаёміць з вынікамі літаратурнага конкурса імя Ларыс Геніюш, які сёлета ладзіў белару... Болей »
За апошнія гады неаднойчы беларуская інтэлігенцыя накіроўвала калектыўныя звароты ў розныя дзяржаўныя інстанцыі з просьбай рэабілітаваць паэтку Ларысу Геніюш. Але па сённяшні дзень гэта не было зроблена. Калі адмаўлялі ў рэабілітацыя за савецкім час, дык гэта можна яшчэ неяк зразумець. Бо Ларыса Антонаўна была адкрытым праціўнікам савецкай улады, практычна ігнаравала і не прызнавала яе, нават адмовілася ад грамадзянства СССР. І вось Сав... Болей »
Як мы паведамлялі раней, грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” сёлета правяло конкурс на лепшы праект мемарыяльнай дошкі, якая зойме месца на доме ў Празе, дзе жыла Ларыса Геніюш з 1943 па 1948 гады. Гэты конкурс выйграў менскі скульптар Гэнік Лойка. Мы пацікавіліся ў яго, колькі часу зойме вырабленне мемарыяльнай дошкі і ці адбудуцца ў яе кампазіцыі нейкія змены Як вядома, умовы конкурсу прадугледжвалі, што ... Болей »
Побач з Міхасём Скоблам адным з галоўных папулярызатараў творчасці Ларысы Геніюш з’яўляецца паэт Сяргей Панізнік. Менавіта дзякуючы яму мы маем сёння запіс голасу Ларысы Антонаўны і менавіта Сяргей Панізнік мае ў сваім архіве шмат фотаздымкаў паэткі. Спадар Сяргей лічыць, што сёлета трэба выдаць зборнік вершаў прысвячэнняў Ларысе Геніюш, які ён ужо падрыхтаваў да друку, а таксама згадаць, што Ларыса Антонаўна шмат пісала для дзяцей. А ф... Болей »
Таварыства аховы помнікаў накіравала ў Міністэрства культуры прапанову аб наданні статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці тым мясцінам, якія звязаныя з жыццём Ларысы Геніюш. У першую чаргу, гэта падмуркі дома на хутары Жлобаўцы Ваўкавыскага раёна, дзе нарадзілася выбітная беларуская паэтка. Сам дом у 1948 годзе быў разабраны і перавезены ў Ваўкавыск. Згодна заканадаўству, з моманту падачы прапановы да яе разгляду павінна быць не больш ... Болей »