![]() |
![]() |
У сярэдзіне чэрвеня н а й в ы ш э й ш ы кіраўнік Беларусі правеў пяцігадзінную прэс-канферэнцыю з “чэснымі” беларускімі журналістамі. То бок з тымі, каму ён сам даплочвае грошы з дзяржбюджэту. З ягонай працяглай прамовы мы са здзіўленнем даведаліся, што крызісу ў Беларусі няма. А ў тым абвале рубля і цэнаў, які адбыўся ў красавіку-траўні, вінаваты… самі беларусы. Бо яны не паслухаліся “бацьку” і кінуліся здымаць з рахункаў свае зберажэн... Болей »
Наша маленькая вёсачка ляжыць у трох кіляметрах ад аб’екта, які 13-га траўня наведаў прэзідэнт. А таму яна была ў цэнтры ўвагі мясцовай улады і службы аховы Лукашэнкі. Спачатку да нас завіталі высокія раённыя госці на чале з начальніцай ідэалагічнага аддзелу і мясцовым старшынёй сельсавета. Упершыню за апошнія 15 гадоў яны падрулілі да маёй хаты і захацелі пачуць ад мяне пра праблемы нашай вёскі. А самае галоўнае, што праз нейкі тыдзень... Болей »
Я не супраць суботнікаў. Наадварот, я – за дабраахвотную работу па добраўпарадкаванню двароў, сядзіб і пустак. А яшчэ я за тое, каб на кожным рабочым месцы, на двары кожнай установы заўсёды быў строгі парадак. А калі яго не падтрымліваць пастаянна, ніякія суботнікі не дапамогуць. Любая работа ў лукашэнкаўскай Беларусі па навядзенню парадка пачынаецца з прыезду на аб’ект групы чыноўнікаў. Яны мусяць распрацаваць “план дзеянняў”. Кантроль... Болей »
Так атрымалася, што якраз 1-га красавіка, у дзень смеху, мне закарцела вырашыць цукровую праблему. Менавіта, набыць мяшок цукру. Справа ў тым, што я да ўсёй астатняй гаспадаркі маю дзесятак пчаліных сем’яў. А пчолы, як вядома, патрабуюць вясновай падкормкі. Бо, калі ты гэтага не зробіш ранняй вясной, на добры мёд можаш не разлічваць. Сабраўшы неабходныя грошы я паехаў ва ўніверсам. Мне здавалася, што найбольшы райцэнтраўскі магазін, які... Болей »
“Менск у ачапленні міліцыі з аўтазакамі. Прэвентыўныя затрыманні на падыходзе да плошчы імя Якуба Коласа. Ачэплены сквер Янкі Купалы.” Гэта не рэпартаж з горада, дзе ўведзена надзвычайнае становішча. Гэта сённяшнія будні нашай сталіцы. Гэта – рэпартаж Белсата пра падзеі 25-га сакавіка 2011-га года ў Менску. Антынародная ўлада, за якую галасавала хіба што каля палавіны беларусаў, не дае адзначыць чарговыя ўгодкі Беларускай Народнай Рэспу... Болей »
Ставка рефинансирования поднимается тогда, когда существует реальная угроза инфляции. Ииндекс потребительских цен в феврале 2011 года составил 102,7%, что, как отмечается в сообщении на сайте Нацбанка, связано с ростом тарифов на жилищно-коммунальные услуги вследствие увеличения цены покупки природного газа, импортируемого из России, и воздействием увеличения мировых цен на энергоносители и продукты питания.Экономист Сергей Ччалый счита... Болей »
Сярод пераліку святаў гэтае павінна святкавацца ў Беларусі са слязьмі на вачах. Або ніяк не святкавацца. Калі меркаваць па зменах, якія адбыліся ў гэты дзень на БТ і АНТ, то апошняе падышло са 100 % дакладнасцю. Як і раней, усе перадачы ў гэты дзень вяліся на мове краіны-суседкі. Як і раней, усе чыноўнікі, не выключаючы галоўнага, у гэты дзень не рабілі аніякіх намаганняў, каб паказаць сваю занепакоенасць моўнай сітуацыяй у Беларусі. А ... Болей »
Прайшло два месяцы пасля таго, як у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19-га снежня ў Менску адбылося збіццё дэманстрантаў. За ім паследавалі шматлікія арышты кандыдатаў у прэзідэнты і кіраўнікоў іхніх штабоў, а таксама ўдзельнікаў акцый. Цягам двух месяцаў праводзіліся ператрусы і вобшукі на кватэрах падазраваных, у офісах арганізацый і рэдакцыях недзержаўных газет. Удзельнікі законных прэзідэнцкіх выбараў былі абвінавачаны ні менш ні больш у ... Болей »
Падзеі 19-га снежня ў цэнтры Менску па сваёй значнасці пераўзышлі ўсе чаканні. “Эўраньюс” падавалі іх як навіну №1. Асабліва ж цікава было паглядзець назаўтра на рэакцыю наваабранага прэзідэнта. Бо гэта была, несумненна, яго задумка: справакаваць апазіцыю на проціпраўныя дзеянні і даць ёй магчымасць паказаць сваё “ісціннае нутро”. Маючы падручныя сродкі масавай інфармацыі, дзе няма іншай, адрознай ад прэзідэнцкай думкі, бальшыня абыват... Болей »
Спадар Прэзідэнт! Чытаю тваю перадвыбарчую праграму і не магу пагадзіцца з мноствам спрэчных месцаў. Ты падкрэсліваеш, што ўсе гады твайго кіраўніцтва “мы делали тяжёлую, но нужную для государства работу ВМЕСТЕ”. А я думаю: рабілі то мы разам, але каму было цяжэй, нам ці табе, яшчэ можна паспрачацца. Я хоць і працую настаўнікам, але штогод не выпускаю з рук ручак плуга, бо не магу дастойна жыць на грашы, якія ты мне плаціш. Ты ж усё бо... Болей »