![]() |
![]() |
Надрукаваныя тут вершы нельга назваць творамі пачаткоўцаў. Нягледзячы на юны ўзрост іх аўтараў, гэта – сталыя вершы. У іх ёсць і думка, і лірызм, і тое няўлоўнае штосьці, што амаль не магчыма пераказаць словамі, але без чаго сапраўднай паэзіі – не бывае. Болей »
Аднойчы летнім ранкам мы з татам адправіліся ў лес па ягады. Спачатку ішлі праз луг, потым уздоўж рэчкі. Ранішняе сонца ярка асвятляла ўсё наваколле. Я нават прыпынілася: якая прыгажосць! Зялёны лужок, блакітная стужка ракі нясе павольна свае хвалі. Па берагах, як вартаўнікі спакою і парадку, выстраіліся вербы. Час ад часу блісне срэбрам рыбка і зноў схаваецца ў глыбіні ракі. Болей »
Быў летні спякотны дзень. Па небе плыло лёгкае воблачка. Яно радавалася ўсяму, што бачыла: і рэчцы, і дзецям, і кветкам на лузе. Раптам воблачка ўбачыла на сухім узгорку маленькі рамонак. Кветачка апусціла галоўку і ледзь чутным голасам шаптала: «Піць… Піць…» Болей »
Як вядома, у 2012 годзе найстарэйшы беларускамоўны часопіс для дзяцей страціў уласную вокладку і перайшоў пад папяровае «крыло» «Маладосці». А ў жніўні выходзіць пілотны нумар адноўленай, памаладзелай, асучасненай і зноў самастойнай «Бярозкі». Пілотныя нумары, на жаль, да звычайных чытачоў, як правіла, не трапляюць. Таму, каб з новай «Бярозкай» маглі пазнаёміцца ўсе, яна выйдзе разам з восьмым, жнівеньскім нумарам «Маладосці». Новыя аўт... Болей »
Толькі што паклалі апошнія кветкі на магілу паэта, людзі разыходзяцца. А маладзік нахабна свеціць сваёй нованароджанай прыгажосцю. Як сімвалічна… Жыццёвы шлях паэта завершаны, але сёння нарадзілася новае, вечнае жыццё. Душа паляцела туды, да маладзіка, распачаўся новы шлях. Болей »
У амерыканцаў ёсць прымаўка: time is money (час – гэта грошы). I гэтых грошай табе заўсёды не стае, так? А часам, наадварот, няма куды патрацiць? Табе дапаможа навука тайм-менеджмент. Паспрабую даць табе некалькi парад з гэтай навукi. Для пачатку вазьмi паперку i занатоўвай, колькi часу ты на што трацiў. Там, да прыкладу: сон – 8 гадз., школа – 6 гадз. 30 хв., хатняе заданне – 15 хв., чытанне «Бярозкi» – 15 хв., сядзенне ў кантакцiку – ... Болей »
Выстаўка для мастака тое ж, што выданне кнігі для пісьменніка. І напісаць пра яе ў друку можна па-рознаму. Мы выбралі тры выстаўкі – выстаўку з серыі «Майстры і вучні», прысвечаную памяці выдатнага нашага скульптара і выкладчыка Леаніда Давідзенкі «Сумоўе драўлянай скульптуры» (Музей сучаснага выяўленчага мастацтва), выстаўку твораў маладой мастачкі Ганны Конанавай «Хада па Сонцы» (галерэя Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў) і вы... Болей »
Прычына існавання ў гэтым свеце, калі прычыны не засталося? Роўна як і жадання, ды і проста таго, дзеля чаго жывеш? Прычына ёсць: пачуццё абавязку. Я павінен — сябрам, бацькам, дзецям. Яны без мяне ніяк. Ды і праца трымае. Пачуццё абавязку, вядома, добрая з’ява. Толькі вось адчуванне не з самых прыемных: як быццам ты селянін, у якога свой участак, панская зямля і паншчына — шмат і непад’ёмна. Навалілася і не адпускае. Сілкуецца тваімі с... Болей »
Вядомы беларускі пісьменнік Мікола Чарняўскі не толькі шмат піша для дзяцей. Ён яшчэ і дапамагае юным талентам у іх творчых пошуках, спецыяльна стварыўшы для гэтага літаратурную суполку «Купалінка», якая аб’ядноўвае літаратурныя гурткі многіх школ Мінскага раёна. На старонках «Бярозкі» (№ 2 за 2010 г.) ужо апавядалася пра суполку «Купалінка», там жа, у «Вераску», была надрукавана вялікая падборка вершаў гурткоўцаў. Але час прайшоў, і мы... Болей »
Сёння ў нас у гасцях юныя творцы з Берасцейшчыны, удзельнікі абласнога літаратурнага конкурсу «Без дружбы мне, як без вады і хлеба», прысвечанага юбілею паэткі Ніны Мацяш: Анастасія ВАРАБЕЙ, Маргарыта ЛЕАНЧУК, Юлія ПУПЧЫК, Наталля СУПРУН (яны прадстаўлены ў рубрыцы «Верасок»), а таксама Анастасія ДОЎГЕР і Вераніка ЛАБЕЦКАЯ (іх невялікія казачкі ўдзельнічаюць у нашым літаратурным конкурсе «Казкі са школьнага ранца»). Болей »