![]() |
![]() |
Каля Асіповічаў, па салігорскім накірунку, – распавядае яна. – У нас там дажджы такія лінулі, што грыбы адразу пайшлі ў рост. Праўда, адны падбярозавікі, іншых няма. З тыдзень, напэўна, раслі, а зараз ізноў зніклі. Спякота зямлю высушыла. Купляйце, добрыя грыбы… Малое вядзерца – 50 тысяч рублёў, вялікае – 150 тысяч. Але майце на ўвазе, што не скіну ні капейкі. Столькі часу па лесе цягалася… Абяцаю жанчыне купіць у яе падбярозавікі, а с... Болей »
Купіць купіў, але пачаставацца так і не ўдалося. Вярнуў прадаўцу… Сталічны Камароўскі рынак нават у працоўны дзень у дзесяць гадзін раніцы ўжо не спіць і гудзе напоўніцу. Яшчэ на падыходзе да яго бабулькі гандлююць з зямлі цыбуляй, кропам і іншай гароднінай. Над імі ўзвышаецца плакат з сацыяльнай рэкламай – “Наш труд – любимому городу. Победители городского конкурса профессионального мастерства». Сімвалічна! Дарэчы, доўга шукаць грыбы н... Болей »
Баец, які стаў 11-разовым чэмпіёнам свету па муай-тай, распавёў “Народнай Волі”, як ён адзначыў перамогу. Увогуле, на гэтым першынстве беларусы заваявалі 10 медалёў. З іх пяць – залатыя. Да Віталя Гуркова (вагавая катэгорыя да 75 кг) была асаблівая ўвага, бо патрапіў ён на чэмпіянат з пэўнымі складанасцямі. Яго паездка ў Швецыю была пад пытаннем, бо ў зборнай быццам бы не маглі знайсці грошы. У адказ на гэта грамадскасць за адзін дзен... Болей »
У кіраўніцтве БРСМ лічаць, што такі варыянт вышыванкі набудзе папулярнасць у асяродку беларускай моладзі. Сустаршыня зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” Зміцер ДАШКЕВІЧ мае свой погляд на гэтую з’яву: – Зразумела, што БРСМ – гэта фармальная арганізацыя, якая проста праядае мільёны долараў бюджэтных грошай. Бо, калі іх па афіцыйнай статыстыцы больш за паўмільёна, дык дзе іх праца і што мы пра іх дзейнасць ведаем? Я мяркую... Болей »
Сёння адразу ў чатырох судах Мінска будуць разгледжаны справы чатырох удзельнікаў устаноўчага сходу Беларускага нацыянальнага кангрэса. Усе працэсы пачнуцца ў 9.00. Першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча за ўдзел у акцыі будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёна, лідара руху «За дзяржаўнасць і незалежнасць» Уладзіміра Някляева – у судзе Ленінскага раёна. Суд Фрунзенскага раёна разгледзіць справу актывіста кампаніі «Е... Болей »
«Народная Воля» звярнулася на некаторыя беларускія прадпрыемствы і пацікавілася свабоднымі працоўнымі месцамі. Мікалай ГАРДЗЕЕНКА, намеснік генеральнага дырэктара па кадрах і рэжыме ААТ «Віцебскія дываны»: – Свабодных вакансій няма. У нас працуе 1,5 тысячы чалавек, і афіцыйных скарачэнняў на прадпрыемстве не было. Хтосьці звальняўся па ўласным жаданні, хтосьці сыходзіў на пенсію. Цяпер (у летні час) ідзе спад продажаў, а восенню і ... Болей »
Былы намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Антон Глаўніцкі прызнаны вінаватым у злоўжыванні ўладай і атрыманні хабару. Ён прыгавораны да 7,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці. Абвінавачаным па справе таксама праходзіў былы намеснік старшыні Траццякоўскага сельскага выканаўчага камітэта Лідскага раёна Сяргей Мікулко. Суд прысудзіў яго да 5,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжым... Болей »
Напярэдадні ў судовых спрэчках пракурор Аляксандр Мірончык прасіў суд пакараць Тараса Аватарава зняволеннем на 5 гадоў без канфіскацыі маёмасці. Адвакат Крысціна Марчук прасіла суд апраўдаць Аватарава, бо лічыць, што яго віна ў судзе не была даведзена. Пасля прысуду Аватараў спрабаваў зрабіць заяву. Ён паспеў толькі сказаць, што супрацоўнікі Следчага камітэта парушалі яго правы, але не скончыў фразу, бо міліцыянты запатрабавалі «ачысціц... Болей »
На жаль, колькасць удзельнікаў Другой сусветнай вайны ўсё змяншаецца. Бо сярэдні ўзрост ветэранаў набліжаецца да 90 гадоў. На пачатак мая ў Беларусі засталося каля 13,7 тысячы ветэранаў. Дарэчы, сярод іх усяго два Героі Савецкага Саюза 92-гадовы Іван Ільіч Кустоў нарадзіўся ў 1924 годзе. Зорку Героя атрымаў зімой 1945 года. Яго рота прарвала нямецкую абарону ў раёне польскага Магнушава, па лёдзе пераправілася праз раку і захапіла плацда... Болей »
В феврале 1995 года Лукашенко объявил о намерении провести референдум. 11 апреля депутаты Верховного Совета большинством голосов высказались "за" и назначили дату — 14 мая. Но выступили против вынесения на всенародное обсуждение трех из четырех предложенных вопросов. Лукашенко заявил, что берет ответственность за проведение референдума на себя и пригрозил приостановить деятельность парламента в случае, если Верховный Совет не изменит св... Болей »