![]() |
![]() |
Да позняга заседзеўшыся з кнігай, я люблю патушыць святло і сцішана пастаяць ля начнога вакна. Пастаяць, паназіраць за прыпынкам насупраць майго дома. Я часта бачу там нечую самотную ноетаць. Апошнія аўтобусы даўно пройдуць, а чалавек, наставіўшы пад снегам ці дажджом каўнер, усё чакае, адзін сярод каменных гмахаў з чорнымі вачніцамі вокнаў. 1 часам прычыняецца маленькае дзіва, і самотніка падбірае якісьці бяссонны аўтобус. Тады мяне ах... Болей »
Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы чалавек. І я нарадзілася на Беларусі. Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Пасля я пачала запаўняць агуль... Болей »
У сваёй паэме — «Балада Брэсцкай крэпасці» вядомы беларускі паэт Рыгор Барадулін піша пра неўміручы подзвіг савецкага народа, здзейснены пад кіраўніцтвам роднай Камуністычнай партыі. Ярка i велічна паўстаюць на старонках кнігі вядомыя i невядомыя абаронцы цытадэлі славы, сама крэпасць-Герой, яе боль i слава. Болей »
У новай кнізе Віктара Шніпа чатыры разьдзелы. Першы – балады, у якіх адлюстроўваюцца шматвекавая гісторыя Беларусі і лёсы славутых людзей, якія жылі, працавалі і змагаліся за яе незалежнасьць і росквіт. "Дарога да Храма" – другі разьдзел, які складаецца зь лірыка-філязофскіх мініяцюр і вершаў, у якіх ёсьць і сьлёзы, і любоў, і самота, і сьмех, цнота і грэх... У трэйцім разьдзеле – вершы пра каханьне, сяброўства і вернасьць. Чацьвёрты ра... Болей »
У вучэбным дапаможніку вызначаюцца жанравыя асаблівасці, тэматыка, адметнасць сюжэтабудовы, кампазіныі, паэтыкі аднаго з самых папулярных фальклорных і літаратурных жанраў - балады. Узнаўляецца эвалюцыя жанру ад ліра-эпічнай народнай песні да ўлюбёнай формы рамантычнай паэзіі, прасочваецца з'яўленне і станаўленне найбольш пашыраных жанравых разнавіднасцей, што ўзніклі на працягу апошніх стагоддзяў, вызначаюцца перспектывы далейшага разв... Болей »
Выбраўшыся са змрочных, воглых на ранку лесавых нетраў, дзе яны праблукалі палову начы, Гусакоў апынуўся на краі жытняга поля і аж уздыхнуў з палёгкай – тут хоць стала відаць. Наперадзе, над прысмужанай сцяной суседняга лесу, паўзло ўгару зырка-агнянае кола летняга сонца. Промняў ад яго яшчэ не было ў чыстым пагодным небе, якое шырока залілося над лесам ранішняй чырванню і хутка святлела. Святлела і ў полі, дзе жытнёвыя нівы-палоскі чар... Болей »
У першую кнігу серы i «Народная бібліятэка» увайшлі дзве аповесці народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, адна з якіх - аповесць «Балота» — новы твор аўтара. Тэма Другой Сусветнай вайны i сёння адна з галоўных у творчасці В.Быкава. Але ў ваеннай тэме твораў Быкава - яго вострае пачуццё сучаснасці i клопат пра лёс сённяшней Беларусі. Болей »
«Балтыйскія шкарпэткі» – гэта дзесяць гісторый, у якіх персанажы аказваюцца не тым, чым здаваліся на самым пачатку. Вочы сябра, каханай або сваяка ўспыхваюць іншасветным агнём, і бывае, што толькі смешныя лялькі з панчохі або шкарпэткі ратуюць герояў з пашчы вусцішы. Казкі на мяжы жахлівіка і прыпавесці, паўночнай містыкі і біблейскага аповеду. Заснавана на рэальных падзеях, усе супадзенні не выпадковыя. Болей »
Юльян Тувім (Julian Tuwim, 1894 – 1953) - польскі паэт, сатырык, перакладчык, бібліяфіл; увёў у польскую паэзію тэматыку вялікіх гарадоў і бытавую мову (mowa potoczna).Выдаў шматлікія зборнікі вершаў і ліра-эпічную паэму Польскія Кветкі (перакладзена на бел. мову В. Сёмухам), творы для дзяцей; пераклады з рускай мовы; дзяржаўная ўзнагарода 1951 г. Болей »
«Бальшак» — мая чацвёртая кніга лірыкі. У ёй — няпоўны адбітак таго, чым я жыў, што мяне турбавала і непакоіла ў апошнія гады. Буду вельмі рад, калі маё хваляванне хоць у нейкай меры перадасца чытачам. (Аўтар) Болей »