![]() |
![]() |
Прыйшоў і наш час Эўрапейскі Марш "За свабоду!" пройдзе ў сталіцы Рэспублікі Беларусь Менску 14 кастрычніка 2007 года. Ідэя правядзеньня Марша нарадзілася ў беларускай грамадзянскай супольнасьці як рэакцыя на зварот Эўразьвяза да ўрада і народа Беларусі “Што Эўрапейскі Зьвяз можа даць Беларусі”. У нашай краіне гэты дакумэнт вядомы як "12 прапаноў Эўразьвяза". Мэтай Эўрапейскага Марша зьяўляецца дэманстрацыя эўрапейскага выбару беларуска... Болей »
З усіх нашых заняткаў, з усіх рамёстваў гісторыя чалавецтва, пэўна, не ўславіла так ні адно, як уславіла паляванне. Па сутнасці — забойства. Па форме — вялікая і магутная дзея, што амалоджвае і прыводзіць у рух нашы пачуцці. Чалавек узброены, чалавек з ружжом — дужы і малады. Гэта наш продак. Ён яшчэ толькі адтуль, з дрэва ці пячоры. Свежая кроў, рухомае мяса казычуць яму ноздры. Гоняць сліну і сутаргава зводзяць страўнік. Дагані, зл... Болей »
Зборнік аповедаў Уладзімера Караткевіча прадстаўляецца ўвазе чытачоў на “Камунікаце. Хіба шмат для каго з хлапцоў і дзяўчатаў Караткевічава Беларусь сталася той Беларусьсю, за якую ў сэрцы ўзрастаў гонар і пачуцьцё ўласнай годнасьці. Уладзімер Караткевіч – беларускі пісьменьнік і паэт, які стаў клясыкам нашай літаратуры яшчэ пры жыцьці, адкрыў тую Беларусь, што хавалася за доўгімі гадамі перапісваньня беларускай гісторыі ці на заходні ... Болей »
У новай кнізе вядомага беларускага празаіка сабраныя эсэ ды публіцыстычныя творы апошніх гадоў. Назвы твораў гавораць самі за сябе: “Дзікае паляваньне каралёў сталіншчыны”, “Абуджэньне памяці”, “Так на Беларусі хаваюць прарокаў”, “Зазірнуць у вочы свайму “Я”, “Я вам ніколі ня хлусіў” і інш. Зборнік твораў адметны, як і ўся творчасьць Віктара Казько вастрынёю і надзённасьцю, болем за родную мову, краіну ды культуру. Чытаючы філязофскія р... Болей »
Новая кніга Валянціны Аксак – гэта свет несвядомай прыроды, першароднага граху і безабароннай душы. Свет, у якім згубіліся словы і знайшоўся сэнс. «Дзікая сліва» – шостая кніга паэткі, у якой валадарыць шостае пачуццё Болей »
“Дзікі Луг” – гэта шэдэўр. Шэдэўр па форме. Калі ў першай палове апавядаецца пра рай, а ў другой – пра выгнанне з раю. Шэдэўр па змесце. Бо ніколі тэма канца беларускай вёскі не гучала так пранізліва. Шэдэўр па кампазіцыі. Кожны персанаж неабходны. І няма персанажаў “прахадных”. Шэдэўр па мове. Тут няма ніводнага лішняга слова і фальшывай інтанацыі. Шэдэўр па насычанасці. Невялікая па памеры аповесць Андрэя Федарэнкі стварае эфект вялік... Болей »
Урочышча называлася Дзікі Луг. Было яно ад вёскі кіламетраў дваццаць, за Нароўляю, па другі бок Прыпяці. Кожны год у ліпені туды вербавалі касцоў і жанок, бо мясцовых рук не хапала, а травы перастойвалі. Рыхтаваліся да паездкі грунтоўна. Брыгадзір паляк Маслоўскі нават рабіў абход кожнаму двару, правяраў, ці ўсё ў парадку. Мужчыны кляпалі косы, устаўлялі зубы ў граблі, выразалі з сырых асін мянташкі, запасаліся новенькімі зярністымі бру... Болей »
Рэдка бралі замуж хлопды з нашае вёскі дзяўчат з Залесу. Часам ездзілі за трыццаць вёрст у сваты на Падляшша, каб не браць дзевак згэтуль. Нават калі якая прыгледзелася, бацькі недазвалялі. Так расказвала маёй бабулі яе бабка Тэкля. Гаварылі, што ў гэтай пушчанскай вёсцы Залес людзі маюць вельмі памешаную кроў з ляснымілюдзьмі, якія, якмалпы, па дрэвахлазілі, мёдам і караедамі ўсялякімі харчаваліся, карэньчыкамі і зеллем. Усялякую, кажу... Болей »
Творчая спадчына Ганса Хрысьціяна Андэрсэна (1805—1875) зьмяшчае раманы, драмы, вершы, дзёньнікі, зборы лістоў, успаміны. Але шырокаму колу чытачоў пісьменьнік вядомы як славуты казачнік. Ягоныя кнігі ўспрымаюцца намі як непадзельная частка дзяцінства. Г. Х. Андэрсэн — тонкі філёзаф, непаўторны расказчык. Таму ягоны казачны сьвет цікавы ня толькі дзецям, але і дарослым. Агульны час 63:26. Чытае Галіна Кухальская. (p) "БелТонМедыя". Болей »
За вокнамі стаяла чорная лістападаўская ноч, якая стагнала то ўздымным, то ападаючым шумам ветру. У прасторным пакоі, поўным кніг і карцін, панавала цішыня, закранутыя далёкім святлом лямпы цьмяна паблісквала пазалота на кніжках і рамы карцін на сценах. Наша размова, усё больш ціхая, пераходзіла ад рэчаў звычайных і паўсядзённых да тых, якія звычайна спачываюць на дне памяці бяссонна, але маўкліва, і прамаўляюць іх толькі ў святы дав... Болей »