![]() |
![]() |
Усевалад Гарачка. Нарадзіўся 12 снежня 1968 года ў пасёлку Юцкі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. У 1986 годзе скончыў Дзямідавіцкую сярэднюю школу, у 1992 годзе – фізічны факультэт БДУ. Працуе на ВНА "Інтэграл". Жыве ў г. Фаніпаль. Жанаты. Мае дачку. Вершы піша з 1992 года. З 1993 года выступае ў перыядычным друку: спачатку з вершамі, а потым і з крытычнымі артыкуламі, эсэ, кароткімі апавяданнямі. З 2005 года сябра Беларускага ПЭН-ц... Болей »
Багра – новая кніга паэзіі Юркі Голуба, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, згуртавала ў сабе творы, пакліканыя жыццём. Вершы абгрунтаваны пранізлівай думкай, насычаны адмысловай метафарай, выкананы выразным і дакладным радком майстра з адметным почыркам і светапоглядам. Паэма “Заснежаны сшытак“ апіраецца на лёсы і постаці суайчыннікаў аўтара, якія з`яўляюцца метчыкамі нашага шляху і носьбітамі людскасці. Болей »
У 2002 „Белавежа” выдала паэтычны томік Віктара Стахвюка Багровы цень на сваёй мове. Хоць інцыдэнтальныя ў статыстычным аспэкце, паэтычныя зьдзяйсьненьні Сачко, Баравік і Стахвюка сваімі мастацкімі вартасьцямі выразна ўзвышаліся па-над сярэднім літаратурным узроўнем Беласточчыны, непасрэдна даказваючы патэнцыйна вялікія творчыя магчымасьці беларусаў-падляшоў у сваёй мове. (Pravapis.org) Болей »
"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999)... Болей »
Васіль Зуёнак - адзін з самых таленавітых сучасных беларускіх паэтаў. Пра яго творчасць пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і многія іншыя, адзначаючы яго фенаменальны мастацкі дар, дзякуючы якому паэт аказаўся здольны спалучыць у натхнёных радках сучаснасць і гісторыю, лірыку і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонную стракатасць звычайнай паўсядзённасці. Болей »
Крапіва Кандрат (сапр. Атраховіч Кандрат Кандратавіч; інш. псеўд. Астапчук, М. Доўгі; 22.02(05.03).1896, в. Нізок Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. – 07.01.1991, Мінск; пахаваны на Усходніх могілках), драматург, паэт, празаік, вучоны, грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Беларусі (1956). Акадэмік АН Беларусі (1950, член-карэспандэнт, 1940), доктар філалагічных навук (1953). Герой Сацыялістычнай Працы (1975)... Болей »
Квартальнік «Байрам» - выходзіць з 1991 года. У ім змяшчаецца інфармацыя аб жыцці і дзейнасці мусульманскіх абшчын на Беларусі, аб асновах Іслама і правах у мусульманскіх краінах. Выходзіць чатыры раза на год. Разлічаны на мусульман Беларусі, навукоўцаў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй, культурай, мусульманскай рэлігіяй беларускіх татараў. Квартальнік - гэта першае перыядычнае выданне беларускіх татараў за болей чым 600-гадовую гісторыю п... Болей »
На зямлі высакароднага, зычлівага і працавітага народа - беларусаў жыве зьменька татараў. Іх так мала, што ў звычайных даведніках колькасць не пазначаецца, бо складае каля 0,12% ад насельніцтва Беларусі. Калі ж палічыць, колькі засталося нашчадкаў татараў, што пасяліліся на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў канцы ХІV стагодздзя, то іх яшчэ менш (Прадмова, фрагмент) Болей »