![]() |
![]() |
Кніга распавядае пра творчую спадчыну і жыццёвы лёс шматлікіх прадстаўнікоў беларуска-польскай культурнай прасторы, дзейнасць якіх пераважна адбывалася ў першай палове ХХ стагоддзя. Нягледзячы на тое, што сваім паходжаннем і ідэйнымі памкненнямі гэтыя выдатныя асобы маюць непасрэднае дачыненне да Беларусі, іх імёны для большасці нашых суайчыннікаў па-ранейшаму застаюцца невядомымі. Адрасуецца прафесійным музыкантам і творцам-аматарам, в... Болей »
Работа посвящена одному из важнейших явлений культуры – музыкальному творчеству, которое автор рассматривает как социокультурный феномен, раскрывая его понятие, генезис, функции, специфику и тенденции развития. Центральной темой научного исследования является анализ творческой деятельности композитора. Значительное место в монографии занимает выявление особенностей музыкального творчества в контексте перехода к постиндустриальной эпохе.... Болей »
Вучэбна-метадычныя распрацоўкі ўрокаў уключаюць знаёмства з беларускай песеннай і танцавальнай творчасцю, народнымі інструментамі і асаблівасцю іх гучання; дзейнасцю беларускіх кампазітараў у розных музычных жанрах. Адрасавана студэнтам спецыяльнасці «Музычнае мастацтва. Спецыяльныя музычныя дысцыпліны», таксама можа быць карысным настаўнікам музыкі агульнаадукацыйных школ, выкладчыкам методыкі музычнага выхавання. Болей »
Падрыхтоўка рыцара абавязкова ўключала засваенне комплексу сігналаў, неабходных для вайсковага побыту, вартавой службы і арганізаванага ўдзелу ў бітвах. У «Слове пра паход Ігаравы» пра жыццё сапраўднага ваяра сказана, што ён народжаны пад вайсковымі трубамі: «под трубами повиты, под шлемами взлелеяны, с копья вскормлены». Пра каштоўнасць вайсковых музыкаў сведчыць тое, што пры абмене ваеннапалоннымі музыкаў залічвалі да афіцэраў. Нездар... Болей »
Ці можна райцэнтру Полацку вярнуць яго страчаны ў віры стагодзьдзяў сталічны статус? Прынамсі, нацыянальнай культурнай сталіцы. Сяргей Шыдлоўскі спрабуе пераасэнсаваць гісторыю роднага горада, паглядзець на яе вачыма сёньняшняга беларускацэнтрычнага чалавека. «Ёсьць недарэчнасьць у тым, што тэкст, годны мітам, прывідам, канцэнтраванаму літаратурнаму паветру Полацку дасюль не прад’яўлены сьвету». Піша аўтар кнігі ў эсэ «Зьбіраньне Полацк... Болей »
Некалі Муняў тата, яўрэй з каўтунаватай барадой, у самотныя зімовыя вечары сноўдаўся па хаце са сваімі думамі. Ён думаў пра свайго сына-пераростка, жывую душу… Бязногі небарака нічога не меў, соваўся з ранку да ночы на сваім азадку па глінянай падлозе і – гвалт! – заганяў бацьку ў жабрацтва. Тата ўсе ночы думаў і сплёўваў, і лаяўся ад болю. Хлапец выядаў яму мозг. (фрагмент) Болей »
Аўтар даследуе вытокі і шляхі развіцця муравнага сакральнага дойлідства на Беларусі ад часоў прыняцця хрысціянства і да падзелаў Рэчы Паспалітай, а таксама вызначае этапы эвалюцыі мастацкага стылю беларускага барока. Кніга багата ілюстравана. Для мастацтвазнаўцаў, архітэктараў, усіх, хто цікавіцца гісторыяй айчыннага мастацтва. Можа быць выкарыстана пры падрыхтоўцы праграмы курсаў па гісторыі архітэктуры, рэлігіі, культуралогіі. Болей »
Мая госця праяўляла ўсё большую надакучлівасць – звінела пад столлю, як спявала нейкую нудную песню… «Адчапіся… – адпрэчыў думкава, не расплюшчваючы вачэй, ува мне пачынала ўжо нараджацца слабая злосць на яе за тое, што яна дражніцца, цьвеліць з мяне, стараецца вывесці з душэўнай раўнавагі. – Адчапіся, бо…” “Што – “бо”? Што? – яе смех тоненькім званочкам ліецца скрозь тоўшчу пакаёвай прасторы. – Чаго ты злуешся? Сам усюды гойсаеш, а мне... Болей »
Кніга пра моладзь і для моладзі “Муха ціп-топ”. Асновай для яе сталі тэксты і малюнкі маладых аўтарак Олі Каліны і Наталькі Кандрацюк-Свярубскай, якія былі выдадзеныя ў тыднёвіку беларусаў Польшчы “Ніва” ў цыкле “Муха ціп-топ”. “Мы дамовіліся з рэдактаркай сучаснай “Зоркі” (дадатак “Нівы”), каб пісаць і маляваць гісторыі з жыцця сучасных гімназістаў, - распавядае ў прадмове да кнігі Н. Кандрацюк-Свярубская. – У цыкле “Муха ціп-топ” мы с... Болей »
У кнігу народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля ўвайшлі апавяданні i мініядюры, напісаныя ў розныя гады, i навейшая па часе напісання трагічна-ўзнёслая аповесць «Муштук i папка». Болей »