|
|
Больш за 600 тысяч чалавек ужо падало заяўкі на ўдзел у Сусветных днях моладзі, якія пройдуць 1-6 жніўня 2023 года ў Лісабоне, – паведаміў аргкамітэт каталіцкага моладзевага форуму. У партугальскую сталіцу можа прыехаць да 1,5 мільёна чалавек, – заўважае інфармацыйнае агенцтва KAI са спасылкай на выданне Visão. Адзначаецца таксама, што з набліжэннем сусветнай сустрэчы сістэматычна павялічваецца колькасць валанцёраў. Па словах дапаможн... Болей »
Спачылы напярэдадні новага 2023 года Папа на пенсіі Бэнэдыкт XVI адыграў важную ролю і ў развіцці Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. Яна вылучаецца перадусім дзвюма важнымі з’явамі. З аднаго боку, гэта кадравыя змены на чале беларускага Касцёла, а з другога – паглыбленне стасункаў паміж Ватыканам і ўладамі Беларусі. Пра гэта і не толькі – у нашым артыкуле. Ужо праз год пасля свайго абрання Папам, 14 чэрвеня 2006 года, Бэнэдыкт XVI прын... Болей »
Паважаныя браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя людзі добрай волі! “І нарадзіла Сына свайго першароднага. Спавіла Яго і паклала ў яслі, бо не было ім месца ў заездзе” (Лк 2,7). Такім простым сказам, радасным і адначасова сумным, перадае Святое Пісанне праўду пра выключную ў гісторыі падзею – нараджэнне Божага Сына. Радасным, бо нарадзіўся Першынец, Той, на Якім споўніліся старадаўнія прароцтвы, і Які стане пераможцам граху і смерці. Сумным... Болей »
12 лістапада Папа прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане дэлегатаў Сусветнага саюза каталіцкіх настаўнікаў, Генеральная Асамблея якога праходзіла ў гэтыя дні ў Рыме. Звяртаючыся да гасцей, Святы Айцец адзначыў, што, нягледзячы на цяжкасці апошніх гадоў, Сусветны саюз “працягвае дзейнічаць у духу хрысціянскай веры і надзеі”, спадзеючыся на Бога і на падтрымку Касцёла. Непазбежнае абнаўленне арганізацыі, звязанае са зменай пакаленн... Болей »
14 кастрычніка ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце адбылася сустрэча прадстаўнікоў Касцёла з прадстаўнікамі дзяржаўнай улады, на якой была абмеркавана актуальная сітуацыя парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл). У сустрэчы ўзялі ўдзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак, намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран, дырэктар КУП “Мінская спадчына“ Аляксандр Кохан і іншыя дзяржс... Болей »
Папа Рымскі Францішак 15 верасня падчас свайго візіту ў Казахстан асвяціў абраз, на якім Марыя і Дзіцятка Езус прадстаўленыя карэннымі казахамі, даверыўшы Касцёл у Казахстане і ўсёй Цэнтральнай Азіі Маці Божай. Папа Францішак завяршыў трохдзённую паездку на Сёмы Кангрэс лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, які праводзіцца прыкладна кожныя тры гады. На сустрэчы з біскупамі, святарамі, дыяканамі, кансэкраванымі асобамі, семінарыстам... Болей »
Былы Апостальскі нунцый у Ліване арцыбіскуп Джозэф Спітэры запэўніў, што Папа Францішак плануе наведаць краіну. Дата паездкі будзе абвешчаная, калі Святы Пасад палічыць яе “карыснай для Лівана”. Пра гэта іерарх з Мальты, нядаўна прызначаны нунцыем у Мексіцы, сказаў падчас свайго развітальнага візіту ў сядзібу Мараніцкай лігі. Пантыфік павінен быў наведаць Ліван 12-13 чэрвеня. Дату абвясціў прэзідэнт краіны перад тым, як Святы Пасад а... Болей »
Святы Айцец даў інтэрв’ю агенцтву Reuters, у якім абверг чуткі адносна стану свайго здароўя і намеру адрачыся ад служэння на пасадзе Біскупа Рыма, а таксама пацвердзіў намер здзейсніць візіт у Расію і ва Украіну. Гаворачы пра сітуацыю ва Украіне, Папа распавёў, што былі кантакты паміж кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым наконт магчымай паездкі ў Маскву, але першыя сігналы не ... Болей »
“Я хацеў бы паехаць ва Украіну, але мушу дачакацца зручнага моманту”, – прызнаўся Патыфік 4 чэрвеня, адказваючы на пытанне ўкраінскага дзіцяці падчас мерапрыемства ў межах Дзіцячага панадворка. Папа Францішак прыняў групу каля 160 дзяцей – выхаванцаў Цэнтра для слабавідушчых Sant’Alessio – Margherita di Savoia. Да іх далучыліся дзеці-ўцекачы з Украіны, якія знайшлі прытулак у рымскай грэкакаталіцкай парафіі святой Сафіі. Сустрэча прах... Болей »
9 мая ў Дзеркаўшчыне, што на Глыбоччыне, урачыста адзначылі 200-годдзе з часу заснавання парафіяльнага касцёла Унебаўшэсця Пана. З гэтай нагоды цэлебрацыю ўрачыстай святой Імшы ўзначалілі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч і святары, якія прыехалі, каб раздзяліць радасць святкавання разам з Дзеркаўшчынскай парафіяй. Касцёл пад тытулам Унебаўшэсця Пана заснаваны 7 мая 1822 года, пра што све... Болей »