![]() |
![]() |
Раман лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Віктара Казько апавядае пра лёс дзетдомаўскага саду, які пасадзілі яго выхаванцы, а да гэтага — іх бацькі, былыя ўдзельнікі грамадзянскай вайны. Сад — гэта памяць пра тых, хто загінуў за наша шчасце. Сад — гэта наша родная зямля, якую нам трэба берагчы і шанаваць. Так разумеюць жыццё героі твора. Болей »
Ужо першай кніжкай «Ружовая энічка», адзначанай прэміяй часопіса «Маладосць» за 1994 г., Алесь Ветах заявіў пра сябе як цікавы, удумлівы празаік. У новым зборніку твораў ён працягвае даследаваць лёсы людзей розных пакаленняў, уражліва паказвае калізіі, кантрасты і парадоксы жыцця савецкага і постсавецкага грамадства. Для прозы гэтага аўтара характэрны лірыка-драматычны пачатак, суровасць фарбаў, а таксама спроба містыфікацыі рэчаіснасці... Болей »
«Верагодна, праблемы распаўсюджвання гукавых хваляў, спецыфіка іхняга адбітку ў закрытым памяшканні, а таксама канструкцыйныя асаблівасці электраакустычных сістэмаў не дужа хвалявалі публіку, што сабралася ў фае невялікага вясковага клуба. Гэта было зразумела па тым, як на дзвюх вялізных калонках, што ўвасаблялі ўсю гукавую моц мясцовага ансамбля, ляжала аграмадная гара зімовых паліто, футраў, цёплых куртак. Адзенне бесцырымонна закрыва... Болей »
Кніга, якую вы трымаеце ў руках, выдадзеная для распаўсюду інфармацыі ў Беларусі і па-за яе межамі аб сытуацыі з палітычнымі зьняволенымі ў Рэспубліцы Беларусь. З мэтай зручнасьці карыстаньня выданьне існуе ў двух моўных варыянтах – на беларускай і польскай мовах, а таксама на польскай і ангельскай. Выданьне ўтрымлівае інфармацыю аб крымінальным перасьледзе ў Рэспубліцы Беларусь 187-мі грамадзка-палітычных дзеячоў. Дадзеныя сабраныя за ... Болей »
Ева была «пакаёвай кветкай», калі пазнаёмілася з Адамам. Нават дзіўна, што яны сустрэліся, што іх лёсы і душы перасякліся ўвогуле, бо ўсход з захадам перасячыся не можа апрыёры. Зрэшты, хто з іх атаясамліваўся з усходам, а хто з захадам — заставалася задачай з двума невядомымі. Яны настолькі часта мяняліся месцамі, што і самі заблыталіся ў баках свету, як ва ўраўненні, рашыць якое не ўяўлялася магчымым, бо і яна, і ён з матэматыкай не с... Болей »
Кніга прысвечаная 65-гадовай гісторыі Беларускага інстытуту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку. Пра дзейнасць адной з найстарэйшых існых сёння эміграцыйных інстытуцый распавядаюць лісты, успаміны, пратаколы і іншыя дакументы з архіваў двух старшыняў — Вітаўта Тумаша і Вітаўта Кіпеля. Праблемы і дасягненні БІНіМу, умовы працы і роля асобаў — усё гэта знайшло сваё адлюстраванне ў кнізе, дапоўненай бібліяграфіяй альманаху "Запісы" і бібліяграфі... Болей »
У разумовым жыцці буддыстаў, брaмінаў і нават іслaмітаў не было Лінееў, склаўшых шляхам глыбокага ўсебаковага вывучэння разнастайных мaтэрыялаў прыродную класіфікацыю жівёл, падмурак навуковай заалогіі; у іх не было Дэкaндолей, зрабіўшых тое ж самае для свету расьлін, паклаўшага пачатак навуковай батaнікі і яе дaльнейшай распрацоўкі; не было Дaрвінаў, даўшых нa падмурку гэтых натуральных класіфікацый эвалюцыяністычную тэорыю ўзнікнення ... Болей »
Мяне часта пытаюцца: чаму я даў такой сваёй працы мала прыдатную (згодна з іхным меркаваннем) назву «Хрыстос», калі сам жа я ўсюды давожу, што евангельскі Хрыстос, ператвараўшы ваду ў віно, ажыўляўшы памёршых, ад якіх «ужо смярдзела», і хадзіўшы па вадзе, як па сушы, – з’яўляецца праста, прадуктам уяўлення першых сентыментальных сярэднявечных раманістаў, і што сапраўдным заснавальнікам хрысціянскай рэлігіі быў візантыйскі Вялікі Цар (на... Болей »
Чалавечая культура, ніколі не перапынялася і не ўзнікала, як птушка Фенікс са свайго попелу праз некалькі стагоддзяў. Толькі яе гегемонія пераемна пераходзіла із адной краіны ў іншую дзякуючы таму, што поспехі тэхнікі рабілі глебу апошняй прыдатнай для земляробчай апрацоўкі, стваралі там шляхі зносін, больш зручнейшыя для пашырэння здабываемых із зямлі і вады прадуктаў, чым у ранейшай краіне, і выпрацоўвалі спосабы для іх тэхнічнай апра... Болей »
Маім заданнем было пагадненне гістарычнай навукі, узятай ва ўсёй яе агульнасьці, з навукамі прыродазнаўчымі, далёка апярэдзіўшымі яе ў наш час, і евангельскі Хрыстос набывае ў мяне не вялікую ролю, як самотная чалавечая фігура сярод вялікай выявы прыроды. Але я пачаў сваё выкладанне з яго, каб зацікавіць сваім прадметам па магчымасьці больш шырокае кола чытачоў. Болей »