![]() |
![]() |
Восем доўгіх сказаў без пунктуацыі спатрэбіліся Джэймсу Джойсу, каб на свой капыл перарабіць апошні разьдзел Адысэі. Сэмюэл Бэкет напісаў драму, якая доўжыцца роўна столькі колькі займае адзін удых і выдых, і меней чым прачытаньне і зразуменьне камэнтароў. Але наш час яшчэ больш патрабавальны, таму што сёньня не чытаюць ні эпасаў, ні раманаў, ні драмаў, ні нават кароткіх апавяданьняў. Аптымальны аб'ём сучаснага апавяданьня складае прыбл... Болей »
Алесь Адамовіч адным з першых павёў штурм саркафага лжы, які пачаў узводзіцца над Чарнобылем ці не адразу пасля аварыі. Праз барыкады „дзяржаўных інтарэсаў”, езуіцкія „навуковыя” супакойванні, цэнзурныя лабірынты пісьменнік прарываецца да кіраўнікоу краіны і рэспублікі, да сусветнай грамадскасці, са словамі болю нястомна біў у набат чарнобыльскай трагедыі. Аварыя — выпадак ці заканамернасць? Хто вінаваты? Што рабіць? Пра гэта — страсны ... Болей »
«Гэты твор наогул цікавы. Аўтар замахваецца ня толькі на клерыкалізм, але адначасна з тым і на псэўдаклясыцызм. Аполён, Мэркуры ды музы ходзяць на калядах з павіншаваньнем. Аполён—апрануты ксяндзом, Мэркуры—арганістам, музы—у якасьці хору ды музыкаў. Багі заходзяць да філёматаў, сьпяваюць касьцельныя калядзкія песьні, а пасьля прымаюць удзел ва ўрачыстым сьвяткаваньні імянін Адама Міцкевіча і Тамаша Зана». (Леў Цвяткоў. Таварыства філ... Болей »
Акадэмік Радзім Гарэцкі, вучоны ў галіне навук аб Зямлі і грамадскі дзеяч, аўтар кнігі «Жыццёвы меланж» (2013), прапануе яе працяг, напісаны ў апошнія шэсць гадоў у той жа сваеасаблівай жанравай форме. Гэтыя творы — падсумаванне думак, уражанняў, пачуццяў ад шматлікіх падзей у нашай краіне і свеце, юбілеяў і страт сяброў і блізкіх людзей (у тым ліку вядомых дзеячаў літаратуры, культуры, навукі), успамінаў пра жыццё і дзейнасць бацькі і ... Болей »
Адранку поўзаю па лехах і збіраю агуркі. Маці загадала сабраць пару вядзёр на засолку. Хрумстаю гурком і чую парывісты тупат. Хтосьці бяжыць па двары. Хто яшчэ можа бегчы, як не мой сябар Васька. Таму, абабіўшы калашыны, рушу да штыкетніка. (фрагмент) Болей »
Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі. Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку і заварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыжаванне, якое людзі некалі абгарадзілі рабымі слупкамі і паставілі два гэткія ж рабыя шлагбаумы. ... Болей »
Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку і заварочваў у бок лесу, утварыўшы скрыжаванне, якое людзі некалі абгарадзілі рабымі слупкамі і паставілі два гэткія ж рабыя шлагбаумы. Побач адзінока мясцілася тынкаваная будка-старожка, дзе ў сцюжу драмаў ля напаленай печкі... Болей »
У 2001 г. споўнілася 180 гадоў з дня нараджэння і 120 гадоў з дня смерці Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага, Дзве гэтыя даты, безумоўна, падвышаюць і без таго вялікую ва ўсім свеце цікавасць да творчасці вялікага рускага пісьменніка. Да апублікаваных літаральна на ўсіх кантынентах соцень кніг, тысяч артыкулаў, прысвсчаных мастацкаму аналізу яго твраў, філасофскаму іх вытлумачэнню, гісторыі жыцця і творчасці пісьменніка, дададуцца шматлікія... Болей »
Ужо мінула амаль сорак гадоў з таго часу, як адбыліся галоўныя падзеі, апісаныя ў гэтым творы, а іншыя матэрыялы, выкарыстаныя тут, яшчэ больш даўнія. Гэтае тлумачэнне я лічу неабходным дзеля таго, каб запэўніць чытачоў, што цяперашняя эпоха не мае нічога агульнага з нашым творам. Аўтар не пярэчыць, што тыя самыя матэрыялы ў іншых руках маглі б набыць зусім іншы кшталт; яму, аднак жа, здавалася, што форма раману можа быць больш цікаваю.... Болей »
Спякотны травеньскі дзень пераваліў за сярэдзіну. Сонца завісла над вершалінамі елак, яго промні хутка сушылі аголеную рыдлёўкамі глебу. Сярод зялёнага дывана маладой травы чорнымі плямамі зеўралі тры глыбокія ямы. Рота байцоў страйбата ўжо некалькі гадзінаў працягвала працу, абсалютна не разумеючы, для чаго яна патрэбна. Але былі тут і тыя, для каго гэтая справа была не толькі не бессэнсоўнай, але й выключнай. Такіх людзей некалькі: сп... Болей »