Самай рэзанансавай падзеяй апошніх дзён у Беларусі стаў выбух самаробнага прыстасаваньня ў ноч на 4 ліпеня на гала-канцэрце ў гонар Дня незалежнасьці ў Менску. Параненыя каля паўсотні чалавек, некалькі зь іх дагэтуль у цяжкім стане. На канцэрце прысутнічаў прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка. Паводле афіцыйных крыніц, ён аказаўся ў радыюсе дасягальнасьці элемэнтаў самаробнай бомбы. Адмыслоўцы адзначаюць, што яе канструкцыя была разьлічана не... Болей »
На мінулым тыдні ў замежнапалітычнай галіне адбыліся дзьве падзеі, якія прыцягнулі ўвагу многіх СМІ і палітыкаў. 22 чэрвеня ў Брэсцкай крэпасьці адбылася працоўная сустрэча прэзыдэнтаў Беларусі і Расеі. Афіцыйная прычына сустрэчы Лукашэнкі зь Мядзьведзевым была зьвязаная з Днём памяці. Менавіта ў гэты дзень у 1941 годзе Германія напала на Савецкі Саюз. Неафіцыйная – «Газпраму» і пр э зыд энт у Мядзьведзеву (які ў свой час быў старшынём ... Болей »
Падзея, якая адбылася 5 чэрвеня ў Жэнэве, стала, можа быць, малазаўважнай, але вельмі істотнай. Урад Беларусі пазьбегнуў чарговага жорсткага пакараньня ў ходзе разгляду беларускага пытаньня на паседжаньні Камітэту па нормах і стандартах Міжнароднай арганізацыі працы (МАП). Адхіленьне кіраўніка прапрэзыдэнцкай Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі Л. Козіка ад удзелу ў падрыхтоўцы і правядзеньні паседжаньня камітэту выключыла магчымасьць арганіз... Болей »
Цягам апошняга тыдня беларускія ўлады працягвалі дэманстраваць жорсткі курс як ва ўнутранай, так і ў замежнай палітыцы. 22 красавіка суд Цэнтральнага раёну Менску вынес прысуды дзесяці ўдзельнікам зімовай несанкцыянаванай акцыі пратэсту індывідуальных прадпрымальнікаў. Падсудныя прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Двое пакараныя штрафамі, сем чалавек — абмежаваньне... Болей »
Днямі прэм'ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў пра вынікі эканамічнага разьвіцьця краіны ў першым квартале 2008 году. У прыватнасьці, валавы ўнутраны прадукт павялічыўся на 10,5% пры гадавым прагнозе 11%. Сідорскі назваў і шэраг іншых паказчыкаў, якія, на ягоны погляд, сьведчаць пра станоўчыя тэндэнцыі ў эканоміцы. Паводле зьвестак прэм'ера, рост прамысловай вытворчасьці за квартал склаў 113,6%, сельскагаспадарчай выт... Болей »
Бадай што, з галоўных падзеяў у Беларусі апошніх дзён можна вылучыць дзьве: 7 красавіка Эўразьвяз прадоўжыў яшчэ на год санкцыі ў дачыненьні да найбольш адыёзных прадстаўнікоў беларускага рэжыму, 16 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну беларускай сталіцы пачнецца “Працэс 14-ці” – разгляд крымінальнай справы актывістаў дэмакратычных сілаў, якіх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў падчас вулічнай акцыі прадпрымальніка... Болей »
Чарговы тыдзень запар сярод топ-навінаў зь Беларусі фігуруюць адносіны з Вашынгтонам. 2 красавіка намесьнік міністра замежных справаў Беларусі Віктар Гайсёнак заявіў журналістам, што Беларусь скарачае колькасьць супрацоўнікаў сваёй амбасады ў Вашынгтоне да сямі чалавек і чакае ад амэрыканскага боку аналягічных крокаў у дачыненьні да сваёй дыпмісіі ў Менску. Пасьля папярэдняга вымушанага скарачэньня, у цяперашні час, у амэрыканск... Болей »
Апошнія дні ў Беларусі прайшлі пад знакам узмацненьня палітычных рэпрэсій. Пад удар трапілі ўдзельнікі вулічнага сьвяткаваньня ў Менску Дня Волі (90-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі), а таксама журналісты, якія супрацоўнічаюць з шэрагам замежных мэдыяў. 25 сакавіка супраць удзельнікаў маніфэстацыі ў гонар Дня Волі ў беларускай сталіцы быў кінуты спэцназ. Каля ста чалавек затрымалі, некаторых пры ... Болей »
На мінулым тыдні працягвалася эскаляцыя беларуска- амэрыканскага дыпляматычнага канфлікту. 17 сакавіка ў МЗС Беларусі быў выкліканы Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Джонатан Мур. Яму ў чарговы раз настойліва рэкамэндавалі скараціць колькасьць пэрсаналу амбасады ЗША ў Менску. Як вядома, 12 сакавіка, таксама пасьля настойлівых патрабаваньняў МЗС, зь Менску была вымушаная зьехаць амбасадарка ЗША Карэн Сьцюарт. Пасьля наведв... Болей »
Галоўнай палітычнай падзеяй апошніх дзён для Беларусі стаў дыпляматычны канфлікт афіцыйнага Менску з Вашынгтонам. 7 сакавіка беларускае кіраўніцтва адклікала дзеля кансультацыяў амбасадара ў ЗША Міхаіла Хвастова і парэкамэндавала амэрыканскаму боку адклікаць з аналягічнай мэтай сваю амбасадарку ў Менску Карэн Сьцюарт. У заяве МЗС Беларусі дэмарш быў патлумачаны тым, што напярэдадні ЗША пашырылі дзеяньне эканамічных санкцыяў суп... Болей »