![]() |
![]() |
Тэматычны нумар «ARCHE» працягвае традыцыю ваенных выпускаў, прысьвечаных тым аспэктам гісторыі апошняй акупацыі Беларусі, якія былі невядомыя, забытыя або нават адмыслова выкрасьленыя з калектыўнай памяці. Крысьціян Герлах на аснове рэальных фактаў піша пра нямецкія пляны калянізацыі Беларусі ў 1941—1944 г., Юры Грыбоўскі – пра нацыянальную актыўнасьць беларусаў на паўднёвым Падляшшы (раён Белай Падляскай) у 1940—1944 гг., якая выразіл... Болей »
Гэты нумар прысьвечаны беларускаму нацыяналізму напярэдадні ды ў час Першай сусьветнай вайны. Ягоную аснову складае манаграфія гісторыкаў Уладзімера Ляхоўскага й Андрэя Чарнякевіча — "А хто там ідзе? Беларускі рух на мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў і пачаткі ідэі незалежнасці Беларусі". У выпуску таксама друкуецца праца Бернгарда К’яры "Беларусь як дзіця дзьвюх сусьветных войнаў", эсэ Зьмітрака Бядулі "Прыфрантавы рубеж на Беларусі", дасьледав... Болей »
У цэнтры ўвагі аўтараў дадзенага нумара знаходзяцца беларускія гарады ў розныя перыяды часу, у кантэксце разнастайных гістарычных падзей. На старонках нумара адлюстраваліся некаторыя сюжэты з гісторыі такіх гарадоў, як Беласток, Вільня, Гародня, Менск, Стары Быхаў. Як бачна з гэтага пераліку, пад разгляд патрапілі не толькі тыя гарады, якія ўваходзяць у склад Рэспублікі Беларусь у яе сучасных межах, але таксама і тыя, якія да сярэдзіны ... Болей »
Аснову нумару складае манаграфія Аляксея Кібіня "Ад Ятвязі да Лiтвы. Палітычныя і сацыякультурныя трансфармацыі ў басейне Верхняга Нёмана ў Х—ХІІІ стагоддзях". У працы гісторыка Аляксея Кібіня, якая друкуецца ў нумары, гаворка ідзе ня толькі пра яцьвягаў. Гэта комплекснае дасьледаваньне прысьвечана гісторыі Беларусі напярэдадні інкарпарацыі беларускіх земляў у склад Вялікага Княства Літоўскага. Навізна й арыгінальнасьць працы — у высьвя... Болей »
Аснову нумару складае манаграфія філосафа Пётры Рудкоўскага “Беларуская гуманістыка пасля постмадэрну: дыягназ і перспектывы”. Таксама ў нумары Пётра Садоўскі востра крытыкуе пераклады з нямецкай на беларускую мастацкай літаратуры, выкананыя масцітымі перакладчыкамі і апублікаваныя рэспектабельнымі выдавецтвамі. Гісторык ў Польшчы Яанна Героўска-Калаўр на матэрыялах дзённікавых запісаў Міхала Ромэра асвятляе ідэі ранняга беларускага на... Болей »
Нумар складаецца з фрагмэнтаў 4-х манаграфіяў з гісторыі Другой сусьветнай вайны, чые пераклады на беларускую мову рыхтуюцца да друку нашым выдавецтвам. Іх аўтары — нямецкія гісторыкі Фэлікс Акерман і Аляксандар Бракель, іх польскі калега Богдан Мусял і беларускі Зыгмунт Барадзін. Болей »
Гэты нумар мае за мэту разгледзець “срэбны век” беларускай гісторыі. XVII ст. па аналёгіі з папярэднім «залатым» векам называюць «срэбным векам», бо разьвіцьцё старабеларускай культуры і ідэнтычнасьці працягвалася, нягледзячы на прыпалую на яго вялікую вайну з Маскоўскай дзяржавай. Тэма выпуску: узброеныя сілы Вялікага Княства Літоўскага ў XVII стагодзьдзі (іх віды, мабілізацыя і фінансаваньне, унутраная арганізацыя), узяцьце Пінску вой... Болей »
У нумары ўпершыню ў перакладзе на беларускую мову друкуецца раман вядомага польскага пісьменніка Сяргея Пясецкага «Багам ночы роўныя». Раман быў напісаны і выдадзены ў наступны год пасьля вызваленьня аўтара з турмы (1938) і апавядае пра дзейнасьць польскіх шпіёнаў і тутэйшых кантрабандыстаў у 1923 годзе на беларускім участку тагачаснай савецка-польскай мяжы. Як своеасаблівае паслоўе да раману друкуецца дасьледаванне гісторыкаў Уладзім... Болей »
Гэты нумар складаецца з 4-х тэкстаў. Артыкул Рашэда Чоўдхуры з параўнаньнем творчасьці нобэлеўскіх ляўрэатаў па літаратуры 1912 і 2015 гадоў Рабіндраната Тагора і Сьвятланы Алексіевічбыў напісаны неўзабаве пасьля прысуджэньня Сьвятлане Алексіевіч нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры. Зьміцер Крывашэй дасьледуе, як палітычныя падзеі ў 1995—2010 г. у Беларусі знаходзілі адлюстраваньне ў музычнай творчасьці. Гісторык зь Літвы Раймонда Ра... Болей »
Нумар прысьвечаны гісторыі Заходняй Беларусі ў міжваенны час (1921—1939 гг). У ім разглядаюцца палітычныя праекты, рэгіянальныя цэнтры нацыянальнага руху, прэса, дзейнасьць навуковых устаноў, сацыяльныя канфліты, а таксама штодзённае жыцьцё насельнікаў вёсак і мястэчак. Болей »