|
|
Гульня ў дэмакратыю. Мая скарга ў абласную выбарчую камісію, якую я адаслаў паўторна лістом ад 6.04., разглядалася толькі 15-га красавіка. Пісьмовы ж адказ на яе я атрымаў толькі праз 5 дзён, то бок 20-га. Там стаяла прыкладна тое ж, што і ў рашэнні раённай камісіі. То бок пра неадпаведнасць майго выступу і пра мае парушэнні выбарчага кодэксу РБ. Назаўтра мною быў накіраваны ліст са скаргаю ў цэнтральную выбарчую камісію. Ужо 23-га к... Болей »
Выступ на бешанковіцкім радыё. Вітаю ўсіх, хто зараз слухае радыё Бешанковічы. Я - Станкевіч Георгій, нарадзіўся на сенненшчыне, пасля заканчэння Беларускай сельгасакадэміі размеркаваўся ў Бешанковіцкі раён. Тут адпрацаваў 13 гадоў аграномам і старшынёй калгаса. Апошнія 14 год выкладаю нямецкую мову ў Пяцігарскай сярэдняй школе. Але зарплата настаўніка сёння не дазваляе пачуваць сябе чалавекам, настолькі яна нізкая. А таму сёння, каб в... Болей »
Пакуль што як да быдла. Нядзельныя дні ў Бешанковічах асаблівыя. Улетку мясцовы рынак збірае ў нядзелю болей за 2 000 чалавек, што складае 10 % усяго насельніцтва нашага раёна. Больш масавых месцаў збору людзей у Бешанковічах не бывае нават падчас святкавання знакамітых народных гулянняў. На такім нядзельным рынку кожны стараецца нештачка прадаць або купіць. На абгароджанай тэрыторыі рынка свой прывезены “заморскі” тавар прадаюць і... Болей »
Дом, у якім мы жывём. Крывінка ўсё ж дачакалася, што напрыканцы чэрвеня шлюзы на рацэ адрамантавалі і раку перакрылі. І зроблена тое было пад асабістым кантролем старшыні райвыканкама, за што сваю падзяку яму выказвае і “Крывінка”. Здаецца, і справа была капеечная, а без умяшальніцтва першай асобы раёна вырашыцца не магла. Чаму? Ды ўсё таму, што наша зацэнтралізаваная эканоміка інакш проста не працуе. Нашым начальнікам трэба спачатк... Болей »
Хоць трава не расці. Вельмі патрэбная работа праводзіцца па вуліцы імя Чарняхоўскага. Адслужыўшыя трубы ацяплення мяняюць на новыя, ізаляваныя. І самы час падказаць заказчыкам праводзімых работ, што пасля таго, як новыя трубы засыпаны зямлёй, а траншэю зараўнялі, работа яшчэ не скончана. Застаецца яшчэ адна важная справа – рэкультывацыя парушанага ўчастка. Мы ж павінны ўсю вясну любавацца горамі чырвонай глебы, вывернутай з таго свет... Болей »
Калі працуеш не на сябе. Едучы на працу ў сваю школу, звярнуў увагу, як праводзіцца падрыхтоўка глебы пад сяўбу у гаспадарцы “АграВітВін”. Узбоч поля стаяла сеялка, гатовая да працы. А паўз шашу на полі шчыравалі два магутныя трактары тыпу “Кіравец” з чамусьці маленькімі, ці не чатырохмятровымі, агрэгатамі. Трактар такога тыпу можа цягнуць і дзесяцімятровы агрэгат, падумалася мне, ён нават не пачуе нагрузкі. Магутнасці ў яго хопіць. ... Болей »
Заарганізаванасць. Народная мудрасць вучыць: колькі не кажы “цукар” – соладка ў роце не стане. Прыкладна тое ж можна сказаць аўтарам раённай праграмы “Мерапрыемстваў па правядзённю года роднай зямлі”. Колькі не праводзь такіх мерапрыемстваў – пачуццё гаспадара ў чалавека не з’явіцца. Аўтары, здаецца, прадугледзелі ў праграме ўсё, пачынаючы ад таго, хто павесіць туалетную паперу ў прыбіральнях, і хто на якім участку дарогі заасфальтуе ка... Болей »
Ці патрэбныя бюджэту грошы? Часта чую, як у сваіх размовах на любым узроўні адказныя асобы гавораць: “Мы не можам тое зрабіць, бюджэт не дазваляе.” Дзеля справядлівасці заўважу, што зрабіць у большасці выпадкаў не дазваляе не бюджэт, а мазгі чыноўніка. Вось колькі прыкладаў. Як вы ведаеце, на прырынкавай вуліцы Кастрычніцкай у Бешанковічах кожны дзень людзі прадаюць свой няхітры тавар. Асабліва многа іх у нядзелю – бывае, што колькасць ... Болей »
Чым займаюцца нашы органы. У сярэдзіне сакавіка мяне выклікалі ў ваенкамат. Апошні раз гэта ўстанова турбавала мяне гадоў 25 таму, калі я жыў яшчэ ў іншай дзяржаве. І вось успомнілі. Чалавек такая істота, якая думае адразу пра прыемнае, вось і мне спачатку падумалася: “Пэўна, прысвояць чарговае званне. Не ісці ж на пенсію лейтэнантам.” Але адзін з намеснікаў ваенкома адразу развеяў мае светлыя думкі. Ён патлумачыў, што мой выклік абум... Болей »
Будучыня - за намі! І ўсё ж, нягледзечы на перашкоды, у Бешанковічах існуе свая суполка сяброў партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя. Яна збіраецца дапамагаць адбудоўваць дэмакратычнае грамадства на аснове хрысціянскіх каштоўнасцяў, патрыятызму, свабоды і сацыяльнай справядлівасці. Вельмі шкада, што сённяшняе грамадства далёка не такое, якое мне бачыцца ў светлых мроях. Што можна сказаць наконт грамадства, большая палова якога – сяб... Болей »