![]() |
![]() |
Выданне прызначаецца для публікі рознага ўзросту, сацыяльнага і эканамічнага статусу. З кнігі вы даведаецеся пра магчымасці падарожнічаць па Еўропе. Знойдзеце адказы на частыя пытанні: як замовіць квіткі, як зрабіць візу, куды паехаць. Сваім досведам дзеляцца маладыя журналісты, аматары прыгодаў і падарожжаў. Болей »
Красці трэба ўдвух! Ігар ужо больш за паўгадзіны назірае за кіёскам і ўсё больш баіцца, што яго заўважаць. Не адтуль, ад кіёскаў, а вось адсюль, ад гэтай лаўкі, на якой ён так доўга чакае. Здаецца, сцяжынка тут глухая, ніхто на ёй не павінен з’явіцца, а за той час, як Ігар тут сядзіць, ужо двойчы міма яго прайшлі. Калі ён будзе там, каля кіёска, а тут нехта будзе ісці і кіне адзін толькі позірк у прагал яловых лапкаў — ён убачыць Ігара.... Болей »
Беларускі Народзе! Шмат вякоў Ты у чужацкай няволі, шмат крыўды i зьдзеку перанес Ты многапакутны народ. Чужынцы правілі на тваёй зямлі, а Ты, гаспадар нашай Бацькаўшчыны, быў парабкам. Чыя нага не таптала Тваіх ніваў, чыя рука не руйнавала Тваіх хат! А Ты моўчкі зносіў крыўды, цярпліва чакаў лепшых дзён. Лепшыя дні пачаліся: наш прыяцель — Начальнік Польскай Рэспублікі — Язэп Пілсудзкі — даў згоду прадстаўніком Тваім, каторыя у імені Т... Болей »
“Падарунак для Адэлі” – суплёт містычных, часам іранічных, крыху жудкаватых, але часьцей забаўных гісторый з жыцьця людзей, якіяатачалі аўтара ці мроіліся яму на мяжы другога і трэцяга тысячагодзьдзяў. Большасьць апавяданьняў друкавалася ў газэце “Наша Ніва”,частка – на розных пляцоўках інтэрнэту ў 1996-2006 гг. Болей »
Цяжкі пакунак з прадуктамі замінаў руху, і Арнольд Ліс спыніўся, каб адпачыць. Так, пенсіянерам, на жаль, персанальны транспарт з асабістым кіроўцам не выдзяляецца. Нават калі нехта з гэтых самых ветэранаў працы шмат гадоў адбыў кіраўніком аднаго з прадпрыемстваў горада. У справе назапашвання харчавання нават жонка ўжо не дапаможа. Яе дзевяць год як няма на гэтым свеце. Адзіная дачка даўно з’ехала на сталае месца жыхарства за мяжу, калі... Болей »
Міра Лукша нарадзілася 9 лістапада 1958 г. у Гайнаўцы. Родам з вёскі Баравыя Нараўчанскай гміны на Падляшшы. Кончыла польскую і рускую філалогіі ў Філіяле Варшаўскага ўніверсітэта ў Беластоку. Жыве ў Беластоку. Журналістка, пісьменніца, перакладчыца, рэдактар. Дэбютавала ў тыднёвіку беларусаў Польшчы "Ніва" ў 1973 г. Член Беларускага літаратурнага аб'яднання "Белавежа" і Саюза беларускіх пісьменнікаў. Ад 1985 г. з'яўляецца журналісткай ... Болей »
Зборнік зьмяшчае вершы, створаныя ў розныя гады. Выдаецца ў аўтарскай рэдакцыі. Анатоль Брусэвіч нарадзіўся ў 1977 годзе ў Гародні. Яшчэ ў школьныя гады пачаў друкавацца ў рэспубліканскіх газэтах і часопісах. Скончыў аддзяленьне беларускае мовы і літаратуры філялягічнага факультэту Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы (1999) а таксама магістратуру (2000) і асьпірантуру (2003). У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысэртац... Болей »
Таццяна Грыневіч — беларуская спявачка і бард. Нарадзілася ў 1977 г. у Ашмянах. Скончыла Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М. К. Агінскага, БДУКіМ, працавала ў дзяржаўнай філармоніі, у складзе камернага хору. У 2007–2009 гадах супрацоўнічала таксама з хорам праваслаўнага сабора Гайнаўкі (Польшча). Як сольная спявачка канцэртуе з 2008 года, выступала ў школах, бібліятэках, музеях, прадпрыемствах па ўсёй краіне. Асноўныя захапленні — ... Болей »
Гэта кніжка з'яўляецца лагічным працягам першага твора аўтара «По следам Гродненской старины», які выдадзены ў 1993 г. i стаў ужо бібліяграфічнай рэдкасцю. Чытач знойдзе тут нарысы пра малавядомыя падзеі i асобы Гродзенскай даўніны канца XVIII — пачатку XX стагоддзя: паўстанні 1794, 1830-1831, 1863 гадоў на тэрыторыі Гродзенскай губерні, вайна 1812 года, развіццё гандлю i сельскай гаспадаркі, постаці мастакоў Ю. Карчэўскага i Я. Траяноў... Болей »
Дзень быў незвычайны, не з-за надвор'я, не з-за сямейнага свята — з-за палітычнай падзеі. Колькі яе, палітыкі, у час усеагульнага развалу! Нават пры ідэалагічным дыктаце камуністаў тэлебачанне, радыё, прэса не был i гэтак палітызаваны, як у гады «дэмакратыі». I людзям гэта абрыдла. Вольга часта абурана выключала тэлевізар, радыё на кухні. З усіх навін яе нязменна цікавілі толькі цэны на прадукты, яны павышаліся бадай штотыдня, а яна — «... Болей »