Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2015
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2015 by Юры Несцярэнка, Дзеяслоў, Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Цяжкі пакунак з прадуктамі замінаў руху, і Арнольд Ліс спыніўся, каб адпачыць. Так, пенсіянерам, на жаль, персанальны транспарт з асабістым кіроўцам не выдзяляецца. Нават калі нехта з гэтых самых ветэранаў працы шмат гадоў адбыў кіраўніком аднаго з прадпрыемстваў горада. У справе назапашвання харчавання нават жонка ўжо не дапаможа. Яе дзевяць год як няма на гэтым свеце. Адзіная дачка даўно з’ехала на сталае месца жыхарства за мяжу, калі выйшла замуж за нябеднага замежніка. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Несцярэнка Юры
Каталёг: Kamunikat.org
Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга – скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет. З дапамогай яе дзеці змогуць узбагаціць веды пра наваколле. Тут і пра звяроў, і пра расліны, і пра птушак, і пра ягады… І ўсё – на роднай мове. Бонусам да загадак ідуць чароўнай прыгажосці ілюстрацыі. Чытайце разам з дзецьмі і спазнавайце неверагодны свет па-беларуску! Болей »
Як бы ні называлася гэтая мясцовасць на працягу сваёй доўгай гісторыі – ці мяжа дрыгавічскіх і крывічоўскіх уладанняў, ці ўласнасць Друцкага княства, ці мястэчка ў складзе Цяцерынскай воласці, якое, да таго ж, належала ў розныя часы да Аршанскага павета ці Мсціслаўскага ваяводства, потым нейкі час існавала ў якасці павета Магілёўскай губерні, а з сярэдзіны 1920-х гадоў стала Бялыніцкім раёнам, – зямля гэтая заўсёды магла б ганарыцца вы... Болей »
Першае, з чым атаясамліваецца юбілей горада Санкт-Пецярбурга, — гэта выдатны, якасна запісаны канцэрт расейскай групы «Кіпелаў», які адбыўся ў горадзе на Няве ў гонар яго трохсотгоддзя. Я добра памятаю той момант, калі ўважліва перачытваў анатацыю, — вельмі спадзяваўся, што разам з музыкамі групы будзе пералічаны сусветна вядомы гітарыст, выхадзец з Беларусі Віктар Смольскі. Ён па магчымасці браў удзел у некаторых турнэ Кіпелава, калі н... Болей »
У менскім метрапалітэне яшчэ не было вялікіх відэаманітораў, што ўвесь час паказваюць кліпы папулярных выканаўцаў. Не было таксама вялізных рэкламных шчытоў, на якіх прысутнічаюць толькі «брэнды», «акцыі» ды «прома-кампаніі» (дэзадаранты, пракладкі ды новыя альбомы мясцовых поп-зорак). Аднак рэкламы ў той час, у сярэдзіне 90-х, таксама хапала: на апорных слупах станцый метро то тут, то там трапляліся прыклееныя «Феніксам» старонкі з нат... Болей »
Мы дамовіліся сустрэцца каля музычнай крамы, дзе я працаваў. У прызначаны час я ўбачыў доўгага, худога чалавека з ускудлачанымі валасамі. Здавалася, яго вопратка выглядала крыху пакамечанай. Рухаўся ён неяк нервова, гаварыў гучна, рэзкімі фразамі, нечакана пачынаў смяяцца, пераскокваючы ў сваёй размове з тэмы на тэму. Але я не надта здзіўляўся. Зразумела, што ў асяроддзі творчых людзей хапае экстравагантных асобаў. А перада мной быў не ... Болей »
Валодзя шукаў мяне так, як не шукаў ніхто іншы. — Што здарылася? — пытаўся я ў знаёмых, якім ён перадаваў патрабаванні кшталту: «Тэр-мі-нова трэба сустрэцца!.. Абавязкова павінны знайсціся!..». Ніхто не ведаў, што здарылася. Можа, інжынеру-аўтатранспартніку адной з найбуйнейшых арганізацый раёна спатрэбілася музычнае суправаджэнне? Шмат гадоў таму мы апантана збіралі калекцыі вінілавых кружэлак, і трэба адзначыць, што Валодзя меў нядрэ... Болей »
Той тэлефон я яшчэ доўга не мог адрамантаваць. Падклейваў яго, замотваў ізаляцыйнай стужкай. У ім нешта ўвесь час адыходзiла, ён то званiў, то не званiў. Вядома, што ў гэтых маiх пакутах лягчэй за ўсё абвiнавацiць амерыканцаў, але цi правільна тое было б з майго боку? Неяк у суботу вечарам патэлефанавала сястра. Сказала, што прыходзiў Мiкола Малусевiч з нейкiм лістом з Амерыкi. Быццам у Калiфорнii адшукалiся ягоныя сваякi, якiя ў блiжэй... Болей »
Па ўсім было відаць, што ў Смілавічах добра ставіліся да грамадзянаў без пэўнага месца жыхарства. Дакладней, сацыяльная дапамога для гэтых людзей была наладжаная смілавіцкай адміністрацыяй на дастаткова высокім узроўні. Бамжы ніколі не хадзілі тут у бруднай вопратцы. Для іх былі арганізаваныя спецыяльныя кропкі, куды яны здавалі свае рэчы, а ўзамен атрымлівалі чыстыя. Гэта быў «second hand», але адзенне заўсёды было якаснае і нават модн... Болей »
Бачу ў вашых вачах раздражненне: дакуль можна трываць гэтыя бясконцыя пераўвасабленні? Адзін ператварае чалавека ў дэмана, другі ў вавёрку, трэці ў сіямскага ката ці ў зялёнага чыюка. Няўжо бракуе мужнасці пакінуць сваіх герояў у гэтым недасканалым свеце такімі, якімі іх стварыла сама прырода? (фрагмент) Болей »
Здаецца, і ноч была ціхая, не было ні моцнага ветру, ні дажджу. А праз расчыненыя вокны толькі даносілася закалыхвальнае шапаценне лісця ў летнім садзе. Лёгкі ветрык гуляўся з верхавінамі дрэваў. Трава, што слалася пад імі, поўнілася ледзь улоўнымі гукамі: ці то нейкія жывыя істоты стваралі іх, ці то сама трава жыла ўласным жыццём. Але ж мне прысніўся жудасны сон. Там, здаецца, я апынуўся падсудным, і мяне судзілі. Быццам было зусім цём... Болей »