|
|
Упершыню выдадзеныя ў поўным варыянце ўспамiны эмiграцыйнага дзеяча Васiля Стомы (1911–1992) «Маё мястэчка» адлюстроўваюць непаўторны свет заходнебеларускага мястэчка Лужкi, дзе прайшло дзяцiнства аўтара. Маляўнiчы, поўны дэталяў i гумару аповед пра вулiцы, будынкi, жыхароў, звычаi местачкоўцаў будзе цiкавы не толькi навукоўцам, але i аматарам прыгожага пiсьменства. Болей »
Гэтай кнігай пачынае жыццё новая серыя, якая не мае аналагаў у нашай краіне: «Беларуская мемуарная бібліятэка». Тут будуць сабраныя ўспаміны, дзённікі, эпісталярыі, пакінутыя беларусамі або выхадцамі з беларускіх земляў прa падзеі, што адбываліся ў Беларусі, у блізкім і далёкім замежжы цягам апошніх стагоддзяў. Часам зусім невядомыя, часам нанова адкаментаваныя, выдадзеныя ў серыі мемуарныя тэксты будуць прыдатныя і для гісторыка, і для... Болей »
Успаміны Яўхіма Кіпеля (1898—1969) “Эпізоды” адлюстроўваюць падзеі беларускага руху ад часоў першага абвяшчэння ССРБ да стварэння беларускіх асяродкаў у паваенных ЗША. Працаўнік беларусізацыі 1920-х, двойчы рэпрэсаваны, удзельнік беларускага жыцьця ў часе акупацыі і на эміграцыі, аўтар распавядае пра асобаў, з якімі яму давялося сустракацца і працаваць: У. Жылку, З. Жылуновіча, Я. Купалу, Я. Коласа і іншых. Гэтае другое выданне ўспамін... Болей »
Пабачыла свет трэцяя кніга ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”. Гэта “Мае ўспаміны” Марыі Стагановіч (1898-1995) - жонкі пасла польскага сойму Аляксандра Стагановіча, чые мемуары распачыналі ў 2011 г. згаданую серыю. Здаецца, унікальны выдапак, калі муж і жонка пакінулі свае зместава розныя ўспаміны незалежна адно ад аднаго, і гэтыя тэксты з’яўляюцца абсалютна каштоўныя для айчыннай мемуарыстыкі. Свае ўспаміны Марыя Стагановіч нап... Болей »
Гэтая кніга належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Адсканавана ў рамках праекту Баркулаб. Беларускі правапіс / скампіляваў Радаслаў Астроўскі паводле Б. Тарашкевіча і Я. Лёсіка. Вільня: Віленскае выдавецтва Б. А. Клецкіна, беларускі аддзел, 1925. - 106 стр. Стан добры: вокладка з вадзянымі разводамі, скобнкі не вынятыя. Памеры аркуша: 15,8 х 23 см. Болей »
Гэтая кніга належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Адсканавана ў рамках праекту Баркулаб. Цешча у дом - усе верх дном. З украінскае мовы пераклаў М.Ш. / Сэрыя " Тэатральная Бібліятэка"— Вільня: [s.n.] [друкарня Клецкіна], 1935. – 38 с. Наклад 500 асобнікаў. Памеры аркуша: 18,5 х 14 см. На пярэдней вокладцы лічбы і крамзолі алоўкам, на задней вокладцы ініцыялы F.T. (відавочна "Фонд Тулейкі") і ... Болей »
Гэтая кніга належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Адсканавана ў рамках праекту Баркулаб. Патрабнейшыя выняткі з рытуалу / Пэраклаў і выдаў кс. Адам Станкевіч, кніжны цэнзар В. Ташкунас. Вільнюс: [s.n.] 1943. — 32 с. Памеры аркуша: 11,5 х 7 см. Стан прымальны: плямы іржы ад скобак. Паходжаньне ў зборы невядомае. Болей »
Гэтая кніга належыць да бібліятэкі сучаснага Віленскага Беларускага Музэю імя Івана Луцкевіча. Адсканавана ў рамках праекту Баркулаб. Равенскі Мікола (на тытуле "Равінскі"). Зборнік песень з нотамі. Менск: Беларускае кааперацыйна-выдавецкае таварыства "Адраджэньне". 1922. - 72 стр. Стан: прымальны, кніга мае бібліятэчны цьвёрды пераплёт, на нахзацы пячатка "Karlsbadska 33 Komisarjat 2", шмат заўвагаў ды выпраўленьняў рукой. Памеры аркуш... Болей »
Гісторыя засяленьня Амэрыкі ад самага свайго пачатку спалучаная з чалавечай драмай. Перажыла гэтую драму ў сярэдзіне мінулага стагодзьдзя й сям’я Міхаля Рагалевіча родам зь беларускага Палесься. Членам гэтай сям’і была Міхалёва сястра Надзея (Надзя — сучаснае прозьвішча Запруднік). Яна й апавядае ў гэтай публікацыі пра шлях сям’і Міхаля й Хімы Рагалевічаў зь Беларусі ў Амэрыку празь Нямеччыну ваеннага часу. Болей »
«Каласы пад сярпом тваім» Уладзіміра Караткевіча — нязменна самы любімы твор беларускай літаратуры. Гэта падарожжа ў пярэдадзень паўстання 1863–1864 гадоў, але таксама і ў свет эмоцый чалавека, які можа і не першым заўважыў несправядлівае замятанне пад хаднік сапраўднай беларускай гісторыі, але адным з першых пякуча не мог прамаўчаць. За межамі Беларусі раман па-беларуску выходзіць упершыню. У гэтым выданні мы не толькі публікуем менаві... Болей »