Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2018 by Дзеяслоў; Copyright © 2018 by Юры Несцярэнка; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Несцярэнка Юры, Шляхам ад Вялікай ночы да Вялікага дня. Апавяданні; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 5 (96) 2018 с. 108-119
Як бы ні называлася гэтая мясцовасць на працягу сваёй доўгай гісторыі – ці мяжа дрыгавічскіх і крывічоўскіх уладанняў, ці ўласнасць Друцкага княства, ці мястэчка ў складзе Цяцерынскай воласці, якое, да таго ж, належала ў розныя часы да Аршанскага павета ці Мсціслаўскага ваяводства, потым нейкі час існавала ў якасці павета Магілёўскай губерні, а з сярэдзіны 1920-х гадоў стала Бялыніцкім раёнам, – зямля гэтая заўсёды магла б ганарыцца выдатнай калекцыяй назваў вёсак і вёсачак, якія ў адпаведнасці са сваім тапанімічным прызначэннем адсылалі “за”. (фрагмент)
Беларускія аўтары: Несцярэнка Юры
Каталёг: Kamunikat.org
Жыццё поўніцца загадкамі і сакрэтамі. І мы з маленства імкнёмся спазнаць іх. Гэтая кніга – скарбонка з 180 загадак пра наш неверагодны свет. З дапамогай яе дзеці змогуць узбагаціць веды пра наваколле. Тут і пра звяроў, і пра расліны, і пра птушак, і пра ягады… І ўсё – на роднай мове. Бонусам да загадак ідуць чароўнай прыгажосці ілюстрацыі. Чытайце разам з дзецьмі і спазнавайце неверагодны свет па-беларуску! Болей »
Першае, з чым атаясамліваецца юбілей горада Санкт-Пецярбурга, — гэта выдатны, якасна запісаны канцэрт расейскай групы «Кіпелаў», які адбыўся ў горадзе на Няве ў гонар яго трохсотгоддзя. Я добра памятаю той момант, калі ўважліва перачытваў анатацыю, — вельмі спадзяваўся, што разам з музыкамі групы будзе пералічаны сусветна вядомы гітарыст, выхадзец з Беларусі Віктар Смольскі. Ён па магчымасці браў удзел у некаторых турнэ Кіпелава, калі н... Болей »
Спорт шмат у чым нагадвае шоу-бізнес. Больш за тое, гэтыя дзве сферы чалавечай дзейнасці часам пераплятаюцца ў самых неверагодных спалучэннях. Так здарылася, што ветэраны легендарнай футбольнай каманды «Дынама-Мінск», якія сталі чэмпіёнамі СССР у 1982 годзе, сабраліся зноў праз дваццаць год і вырашылі арганізаваць адмысловы тур па Беларусі. У кожным горадзе, дзе было дамоўлена аб правядзенні матчаў, сапернікамі «Дынама-82» павінны былі ... Болей »
Мы дамовіліся сустрэцца каля музычнай крамы, дзе я працаваў. У прызначаны час я ўбачыў доўгага, худога чалавека з ускудлачанымі валасамі. Здавалася, яго вопратка выглядала крыху пакамечанай. Рухаўся ён неяк нервова, гаварыў гучна, рэзкімі фразамі, нечакана пачынаў смяяцца, пераскокваючы ў сваёй размове з тэмы на тэму. Але я не надта здзіўляўся. Зразумела, што ў асяроддзі творчых людзей хапае экстравагантных асобаў. А перада мной быў не ... Болей »
Валодзя шукаў мяне так, як не шукаў ніхто іншы. — Што здарылася? — пытаўся я ў знаёмых, якім ён перадаваў патрабаванні кшталту: «Тэр-мі-нова трэба сустрэцца!.. Абавязкова павінны знайсціся!..». Ніхто не ведаў, што здарылася. Можа, інжынеру-аўтатранспартніку адной з найбуйнейшых арганізацый раёна спатрэбілася музычнае суправаджэнне? Шмат гадоў таму мы апантана збіралі калекцыі вінілавых кружэлак, і трэба адзначыць, што Валодзя меў нядрэ... Болей »
Той тэлефон я яшчэ доўга не мог адрамантаваць. Падклейваў яго, замотваў ізаляцыйнай стужкай. У ім нешта ўвесь час адыходзiла, ён то званiў, то не званiў. Вядома, што ў гэтых маiх пакутах лягчэй за ўсё абвiнавацiць амерыканцаў, але цi правільна тое было б з майго боку? Неяк у суботу вечарам патэлефанавала сястра. Сказала, што прыходзiў Мiкола Малусевiч з нейкiм лістом з Амерыкi. Быццам у Калiфорнii адшукалiся ягоныя сваякi, якiя ў блiжэй... Болей »
Па ўсім было відаць, што ў Смілавічах добра ставіліся да грамадзянаў без пэўнага месца жыхарства. Дакладней, сацыяльная дапамога для гэтых людзей была наладжаная смілавіцкай адміністрацыяй на дастаткова высокім узроўні. Бамжы ніколі не хадзілі тут у бруднай вопратцы. Для іх былі арганізаваныя спецыяльныя кропкі, куды яны здавалі свае рэчы, а ўзамен атрымлівалі чыстыя. Гэта быў «second hand», але адзенне заўсёды было якаснае і нават модн... Болей »
«…Так, уляпаліся ў гісторыю. Сусветную, можна сказаць… Хоць я ўжо звыкся і іншага жыцця не ўяўляю. Ведаю, што я сапраўдны салдат і гатовы да ўсяго. Гатовы да любога задання. Да самага жорсткага і бязлітаснага. Дванаццаць гадоў цягнецца гэтая разня, а я ўсё яшчэ жывы. Тых з беларусаў, хто быў са мной на самым пачатку, ужо даўно няма на белым свеце. Яны б моцна здзівіліся, калі б даведаліся, як усё перавярнулася… Пачыналася з вайны амерык... Болей »
Здаецца, і ноч была ціхая, не было ні моцнага ветру, ні дажджу. А праз расчыненыя вокны толькі даносілася закалыхвальнае шапаценне лісця ў летнім садзе. Лёгкі ветрык гуляўся з верхавінамі дрэваў. Трава, што слалася пад імі, поўнілася ледзь улоўнымі гукамі: ці то нейкія жывыя істоты стваралі іх, ці то сама трава жыла ўласным жыццём. Але ж мне прысніўся жудасны сон. Там, здаецца, я апынуўся падсудным, і мяне судзілі. Быццам было зусім цём... Болей »
Цяжкі пакунак з прадуктамі замінаў руху, і Арнольд Ліс спыніўся, каб адпачыць. Так, пенсіянерам, на жаль, персанальны транспарт з асабістым кіроўцам не выдзяляецца. Нават калі нехта з гэтых самых ветэранаў працы шмат гадоў адбыў кіраўніком аднаго з прадпрыемстваў горада. У справе назапашвання харчавання нават жонка ўжо не дапаможа. Яе дзевяць год як няма на гэтым свеце. Адзіная дачка даўно з’ехала на сталае месца жыхарства за мяжу, калі... Болей »