![]() |
![]() |
Тыдзень да выбараў у органы самакіравання выбарчая кампанія як бы патраціла сэнс. У цэнтры горада віселі дзесяткі тысяч партрэтаў прэзідэнта горада Рышарда Тура. Па вуліцы Варшаўскай у адным месцы налічыў я 57 плакатаў мясцовага царыка. Нават у Беларусі падчас прэзідэнцкіх выбараў не было так інтэнсіўнай рэкламы пануючага чыноўніка. Гэта адзін з кандыдатаў правага і каталіцкага лагера. Вялікія стэнды рэкламавалі надта пажылога яго галоў... Болей »
Сёлетнія самаўрадавыя выбары паказваюць, што беларускае асяроддзе здольнае на вельмі канструктыўную працу. Паспяхова быў створаны Беларускі выбарчы камітэт у Беластоку, які апрача кандыдатаў у гарадскую раду Беластока, паставіў таксама поўныя спіскі кандыдатаў у ваяводскі сеймік. У Гайнаўцы і Бельску-Падляшскім беларускія камітэты запрапанавалі выбаршчыкам сваіх кандыдатаў у гарадскія і павятовыя рады. Звыш сотні чалавек непасрэдна заан... Болей »
Пасля І сусветнай вайны праз Палессе праходзілі шматлікія арміі, а палітычныя і крымінальныя групоўкі надоўга сталі часткай палескага краявіду. Правінцыю гэту бачылі ў сваіх межах палякі, расіяне, украінцы і беларусы. Лясы і балоты стваралі добрыя ўмовы для партызанскага руху, а перш за ўсё — для змагання мясцовых сялян з няпрошанымі гасцямі. Калі чытаецца матэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь пра падзеі на Палессі ў 1919-1... Болей »
Прысутнасць беларускага насельніцтва на Беласточчыне пасля ІІ сусветнай вайны з’яўляецца цалкам выпадковай. У адпаведнасці з пратаколам дамовы паміж Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення (ПКНВ) і ўрадам Савецкай Беларусі, падпісаным у верасні 1944 г., беларусы з тэрыторыі Польшчы мелі быць пераселены ў Савецкі Саюз, а палякі з БССР — у Польшчу. Адзін з пунктаў пратакола гаварыў, што рэпатрыяцыя з’яўляецца добраахвотнай, што фармал... Болей »
Апошнім часам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вельмі часта падкрэслівае, што Беларусь гэта суверэнная краіна, а некалькі непрыхільных эпітэтаў у адрас расійскага калегі Уладзіміра Пуціна сведчыць пра спробу доказу тэзіса. Вялікай палітычнай падзеяй у Беларусі была сустрэча Лукашэнкі 17 верасня з журналістамі ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі. Хаця праходзіла яна ў прысутнасці вялікай колькасці падначаленых прэзідэнту работнікаў СМІ, адна... Болей »
Ці нехта не чуў пра Валечку з Орлі? „Шаптуха”. „Бабка”. „Загаворвае”. „Замаўляе”. Як таямніча кажуць — „памагае”. Не ведаю, як цяпер, але ў гісторыі маёй сям’і шаптухі адыгрывалі вялікую ролю. Мая прапрабабка сама лечыла людзей зёлкамі. Калі нехта хварэў, першай асобай, пра якую думалася, была мясцовая шаптуха. Не доктар — бо ці доктар паможа табе? Напэўна загадае піць пілюлькі ці сіроп. Можа гэта і паможа табе — але якім коштам?! А так... Болей »
З прэсы даведаўся я, што ў Беластоку ўзнік Беларускі выбарчы камітэт, і што яго ўзначальваю. Таго самага дня, калі паказалася паведамленне, пазваніў журналіст мясцовай газеты і папрасіў больш дэталёвую інфармацыю пра камітэт, а пасля прыхільнік Саюза левых дэмакратаў, які адразу пачаў мяне лаяць за раскольніцтва ў „нашым” асяроддзі. Хаця я не меў ніякага ўдзелу ў стварэнні Беларускага камітэта, аднак яго ўзнікненне ўспрыняў з вялікім за... Болей »
Беларусь магла б быць даволі атракцыйнай краінай для турызму, асабліва суседнім народам. Чыстыя азёры на поўначы краіны, ціхія мястэчкі на Панямонні ці маляўнічыя краявіды над Прыпяццю маглі б задаволіць шмат якіх замежнікаў. Але перш за ўсё цана паслуг у беларускіх курортах несумненна найніжэйшая ў Еўропе. У гродзенскім курорце над самым Нёманам за 21 дзень разам з кватэрай, харчаваннем і лячэбнымі паслугамі патрабуюць толькі 150 долар... Болей »
Пасля апошняй сустрэчы ў Маскве прзідэнтаў Беларусі і Расіі, Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, беларуская ўлада і апазіцыя ўпершыню выйшлі разам бараніць суверэнітэт краіны. Газеты, радыё і тэлебачанне, кантраляваныя рэжымам Лукашэнкі, некалькі дзён карысталіся падобнай рыторыкай, што і апазіцыя. Паўтараўся лозунг аб канстытуцыйным абавязку абароны незалежнасці дзяржавы. Выглядала гэта быццам Лукашэнка толькі цяпер заўважыў, што... Болей »
Падчас мінаючых канікулаў была нагода праехаць Польшчу двойчы — з поўначы на поўдзень і з усходу на захад. Пасля гэтага падарожжа я пераканаўся, што падзел Польшчы на часткі „А” і „Б” зусім памылковы і на практыцы яго няма. Цалкам рэальныя і жывыя аднак межы, якія алюстроўваюць зону уплываў Раманавых, Габсбургаў і Гогенцолернаў. Найхутчэй інтэграваліся зоны Раманавых і Гогенцолернаў па прычыне перасялення на захад пасля вайны насельніцт... Болей »