![]() |
![]() |
Калі ты жывеш у Беларусі і спрабуеш нешта рабіць на яе карысць, вельмі часта замест падтрымкі рызыкуеш атрымаць кпіны і непрыемныя эпітэты ад тых, хто дакладна ведае, што і як трэба рабіць. Ёсць такое азначэнне, што крытык — гэта той чалавек, які тлумачыць, як зрабіў бы ён, калі б умеў гэта рабіць. Але ёсць людзі, якія не надта ведаюць, як трэба, аднак ідуць і робяць, бо адчуваюць, што мусяць. Таму што так ім падказвае сумленне. І, быв... Болей »
У Беларусі можа з’явіцца ІТ-універсітэт. А можа і не з’явіцца. Прычым другое — больш верагоднае, чым першае. І ў любым выпадку, наўрад ці з’яўленне ці нез’яўленне падобнай ВНУ — нешта зменіць у айчыннай сістэме адукацыі ўвогуле. Як ні дзіўна, але праблемы беларускай адукацыі абмяркоўваліся на нарадзе па развіцці лічбавай сферы Беларусі. Парк высокіх тэхналогій пакуль дзейнічае даволі паспяхова — прынамсі, яго экспарт за 2018 год вырас ... Болей »
Афіцыёз вельмі любіць прадстаўляць беларускую апазіцыю «празаходняй» і існуючай на замежныя — амерыканскія ці еўрапейскія — грошы. Што не перашкаджае ім самім залазіць у кішэню заходніх падаткаплатнікаў. Але мы не думалі, што ў такіх маштабах! Днямі ў Беларусі прэзентавалі цікавую еўрапейскую праграму — «Партнёрства ў падтрымку належнага кіравання». За такой расплывістай фармулёўкай хаваюцца вельмі цікавыя рэчы. Напрыклад, адзін з праек... Болей »
Пагроза расійскай імперыі была, ёсць, і, напэўна, яшчэ вельмі доўга будзе ў Беларусі. Я разважаў — чаму так адбываецца, чаму ў нас увесь час такая рыторыка пра страту незалежнасці? І я зразумеў, што адны людзі зыходзяць з таго, што Беларусь, наша дзяржава і наша гісторыя — гэта Божы провід. Мы — парадокс, нас ніхто не хацеў з суседзяў, нас сотні гадоў выразалі — але ёсць незалежная дзяржава. Ёсць дзяржаўная мова — ужываецца ці не, але я... Болей »
Раз на дзесяць гадоў у краіне адбываецца цікавае мерапрыемства — перапіс насельніцтва. Гэтым разам беларусаў палічаць, памацаюць і паглядзяць на іх з 4 па 30 кастрычніка. І цяпер пытанні перапісу — надзвычай важныя. Перапіс важны таму, што менавіта ад яго вынікаў адштурхоўваюцца нашыя статыстыкі, і, адпаведна, улады ў вызначэнні далейшага шляху развіцця дзяржавы і дзяржаўнай палітыкі. Напрыклад, ад сёлетніх вынікаў маштабнай апытанкі, ... Болей »
Шыла ў мяху не схаваеш, і расійскае выданне «Коммерсантъ» усё ж выдала на-гара пакет «дарожных картаў», якія так імкнуўся схаваць ад беларускага грамадства Сяргей Румас. Прэс-сакратарка беларускага кіраўніка ўжо назвала артыкул расійскага выдання «ўкідам»: маўляў, «праграма стане праграмай толькі тады, калі яе падпішуць прэзідэнты, і яна будзе прынятая на вышэйшым Дзяржсавеце ў снежні — зноў жа, калі бакі будуць да гэтага гатовыя». А ц... Болей »
Віктару Ганчару 7 верасня споўнілася б 62 гады. Ён і яго сябра Анатоль Красоўскі зніклі 20 гадоў таму, 16 верасня 1999 года, у самым росквіце, поўныя ідэй і моцы, каб змяняць краіну і паварочваць яе ў бок дэмакратыі. Нагадаем, увечары 16 верасня 1999 года Віктар Ганчар разам са сваім сябрам радпрымальнікам Анатолем Красоўскім прыехаў у лазню на вуліцы Фабрычнай, 20 у Мінску. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з ... Болей »
Войска Вялікага Княства Літоўскага пад кіраўніцтвам гетмана Астрожскага 505 гадоў таму ўшчэнт разбіла армію рускага цара Васіля ІІІ у бітве на рэчцы Крапіўна пад Оршай. Гэты дзень неафіцыйна абвешчаны Днём беларускай вайсковай славы. Але дзівіць, што дагэтуль неафіцыйна. Асабліва ў сённяшніх варунках, калі незалежнасць і суверэнітэт Беларусі — пад пагрозай. А сучасная армія перажывае, скажам так, не лепшыя часы ў іміджавым плане. Нашаму... Болей »
На мінулым тыдні ў нашых суседзяў адбылося некалькі значных падзей, якія чарговы раз падштурхнулі задумацца над тым, чаму ў іх незалежнасць — рэальная, а ў нас — намінальная. У Літве, Латвіі і Эстоніі 23 жніўня адзначылі 30-годдзе Балтыйскага шляху. У гэты дзень у 1989 годзе каля двух мільёнаў жыхароў гэтых краін сталі ў жывы ланцуг з нагоды 50-годдзя падпісання Пакта Молатава–Рыбентропа, які падзяліў сферы ўплыву ў Еўропе паміж Герм... Болей »
Гістарычная, як яе назваў Аляксандр Лукашэнка, нарада кіраўніка дзяржавы і праваахоўнікаў насамрэч апынулася чарговай банальнасцю. Усё сказанае правадыром добра вядомае і звычайным грамадзянам, і тым самым сілавікам, якія ўважліва слухалі ды занатоўвалі кожнае слоўца свайго лідара. Дык нашто ж тады гэты публічны разгром? «Мы сабраліся не для таго, каб адсправаздачыцца адзін перад адным, а я — сказаць прыгожыя словы перад грамадскасцю.... Болей »