![]() |
![]() |
14 кастрычніка на праваслаўныя Пакровы Беларусь адзначала Дзень маці. Па ўсёй краіне прайшоў цэлы шэраг мерапрыемстваў. Пра адно з іх распавядае Віктар Шніп: - Удзельнічаў у святочным мерапрыемстве "Мама, маці, матуля…", якое да Дня маці правяла Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Распавядаў пра творы, прысвечаныя маці, якія можна прачытаць у выданнях, што апошнім часам пабачылі свет у "Мастацкай літаратуры",... Болей »
Дзень работнікаў культуры - свята ў нашай краіне адносна маладое, але, тым не менш, за дваццаць пяць гадоў яно паспела стаць знакам творчай працы. Бо дарыць людзям прыгожае, несці асвету ў масы - гэта вельмі няпростая праца. На Гарадзеншчыне - без малога 7200 супрацоўнікаў культуры: 2200 - клубнай галіны, 900 бібліятэкараў, 500 музейных работнікаў, 650 - тэатральнай, 250- кінавідовішчнай, 2700 - адукацыі ў галіне культуры. Лідчына - так... Болей »
У вялікай зале Палаца культуры г. Ліды 29 верасня адбылася ўрачыстая праграма, прысвечаная Дню настаўніка. Словы падзякі педагогам Лідчыны ад сябе асабіста і ад імя старшыні Лідскага райвыканкама Сяргея Ложачніка адрасавала старшыня раённага Савета дэпутатаў Інэса Белуш: - Ваша праца - вялікая місія. Быць настаўнікам - значыць, усё жыццё працаваць над развіццём самога сябе, умець трансляваць свае веды, свае каштоўнасці тым, хто знаходзі... Болей »
Літаратурна-музычны фестываль "Восень у Завоссі", прысвечаны 225-годдзю геніальнага паэта Адама Міцкевіча прайшоу на месцы радавой сядзібы паэта, дзе стараннямі нашай дзяржавы створаны музей-запаведнік знакамітага земляка. Чарговы раз тут сабраліся пісьменнікі і творчыя калектывы Берасцкйшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі. Гучалі цудоўныя творы, прысвечаныя А. Міцкевічу і роднай зямлі. Галоўная сцэна свята запрашала грамадскіх дзеячаў Бера... Болей »
У менскім выдавецтве "Беларусь" выйшаў з друку беларускамоўны адрыўны каляндар "Наш край" на 2024 год. У календары выдаўцы прапануюць адправіцца ў падарожжа па беларускім краі. Тут надрукавана шмат цікавага пра Беларусь, яе гісторыю, культуру, прыроду. Каляндар дапаможа прасачыць юбілейныя даты вядомых суайчыннікаў - юбіляраў 2024 года: вучоных, пісьменнікаў, акцёраў, мастакоў, архітэктраў, якія жылі ў розныя часы і ўслаўлялі наш край... Болей »
Свята аграрыяў на Лідчыне ўпершыню не сталі адцягваць да завяршэння ўсіх сельскагспадарчых работ, а правялі адразу пасля жніва. Хутка зноў у плуг: трэба рыхтаваць зямлю да восеньскай сяўбы, яшчэ ідзе нарыхтоўка травяных кармоў, праз тыдзень-другі паспее кукуруза. Сталіцай дажынак абралі Мажэйкава, і яно, трэба сказаць, грунтоўна падрыхтавалася. Не абышлося без падарункаў! Галоўны з іх - новае асфальтабетоннае палатно, якое пакладзена па... Болей »
29 жніўня спаўнілася 100 гадоў з дня нараджэння беларускага крытыка, даследчыка роднай літаратуры і перакладчыка Уладзіміра Казберука (1923-2016), які быў родам з вёскі Бандары што на Беласточчыне. У беларускай літаратуры Уладзімір Казбярук з'яўляўся адным з грунтоўных даследчыкаў праблем беларускага рамантызму. Варта толькі прыгадаць па гэтай тэме кнігі аўтара: "Традыцыі польскага рамантызму ў беларускай літаратуры пачатку XX стагодд... Болей »
IV адкрыты рэгіянальны фестываль песеннага фальклору памяці Земавіта Фядэцкага "Цёплыя вечары… ды халодныя ранкі" (Лідскі раён, ам. Мажэйкава) пройдзе 27 жніўня ў аграмястэчку Мажэйкава і стане месцам, дзе сустрэнуцца фальклорныя гурты і сольныя выканаўцы Гарадзенскай вобласці, каб падзяліцца сваім культурным досведам і аўтэнтычнымі асаблівасцямі рэгіянальнага фальклору. Пачатак у 13.00. Жыхары і госці змогуць даведацца пра знакамітага ... Болей »
Юбілейны ХХХ Дзень беларускага пісьменства будзе прымаць раённы цэнтр Гарадок Віцебскай вобласці 2-3 верасня. Непадалёк ад яго ў вёсцы Астраўляны нарадзіўся Канстанцін Вера-ніцын - аўтар вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы "Тарас на Парнасе". З нагоды свята мясцовыя ўлады правялі грамадскае абмеркаванне і зацвердзілі новую назву цэнтральнага сквера. Галасаванне, якое праходзіла на афіцыйным сайце райвыканкама, паказала, што большасць ... Болей »
12 - 13 жніўня адзін з самых старажытных і прыгожых гарадоў Беларусі - Нясвіж - адзначыў 800-годдзе. Першай згадкай Нясвіжа прынята лічыць 1223 год. У гэты час, згодна з легендай, у бітве з мангола-татарамі на рацэ Калцы прымаў удзел князь Юрый Нясвіжскі. Найбольш ранняя дакументальная згадка аб населеным пункце належыць да 1446 года. Сэрцам горада з'яўляецца Нясвіжскі замак. Ён быў закладзены князем Мікалаем Хрыстафорам Радзівілам Сір... Болей »