|
|
Новы раман Міколы Адама — гэта гісторыя Майстра і Маргарыты ў сучасных умовах, дзе каханне перамешана з нянавісцю, а давер — са здрадай, і толькі сяброўства ды любоў не даюць упасці долу, калі зусім не стае сіл. …Яна з’явілася раптам і з ніадкуль. Патэлефанавала беларускаму пісьменніку Максу Мілеру, вядомаму хіба што ў вузкіх колах, і назвалася яго дарослай 18-гадовай дачкой Алісай. Навошта? Дзеля чаго? Якая сучасная дзяўчына ў здаровы... Болей »
Пад самую раніцу быццам хтосьці паклікаў, ён абудзіўся. Пад бокам працяжна, з сіпатым прысвістам, храпла жонка. Ён тузануў Ніну за плячо, тая замармытала, крутнулася на левы бок. У свядомасці яшчэ луналі рэшткі сну. І, як заўсёды пасля цяжкога дня, прыснілася груша, якая расла каля бацькавай хаты. Дзіўныя рэчы: столькі ўсяго надарылася ў жыцці, столькі краявідаў, столькі чалавечых твараў прамільгнула перад вачыма, а сонная памяць вяртае... Болей »
Мо даўно, а мо нядаўна - Казкам-байкам што гады? - У адной палескай вёсцы Два жылі-былі браты. Болей »
Наталля Русецкая нарадзілася ў 1974 г. ў Ніжагародскай вобласці ў Расіі. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Вучылася ў аспірантуры пры Люблінскім універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры. Перакладае з польскай мовы паэзію і драматургію, даследуе паэтычную спадчыну Ф. У. Радзівіл. Яе вершы і пераклады друкаваліся ў газетах “Чырвоная змена”, “ЛіМ”, часопісах “Маладосць”, “Крыніца”, “Полымя”, “Край”, “Наша вера”, “Дзеяслоў”. У зборнік увайшлі... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белы... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белы... Болей »
Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў 1953 годзе ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура". Аўтар больш як дваццаці кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ, сярод якіх "Адкуль наш род", "Таямніцы полацкай гісторыі", "Божая кароўка з Пятай авэню", "Ордэн Белай Мышы", "Паром празь Ля-Манш", "Пакуль ляціць страла", "Сьвецяцца вокны ды нікога за імі", "... Болей »
Палітычная і рэдактарская дзейнасць Я. Пазняка прыйшліся на цяжкі для беларускага народа час: у канцы 1920-х і на працягу 1930-х гадоў у Заходняй Беларусі ўзмацніўся польскі шавіністычны ўціск, падагрэты сталінскай дыктатурай у СССР; паланізацыя беларусаў усё больш набывала рысы дзяржаўнай палітыкі. Развіваць незалежніцкі нацыянальны рух для БХД і БНК станавілася ўсё цяжэй. У 1936 годзе «Беларуская крыніца» канфіскоўвалася 11 разоў. На... Болей »
Грошы, якія выбіваюць з «дармаедаў», пойдуць у тым ліку і на заробкі чыноўнікам. На аплату працы людзей, занятых у бюджэтнай сферы, сыходзіць ад 30 да 40 % гэтага самага бюджэту, гаворыць кіраўнік праекту «Кошт ураду» Уладзімір Кавалкін. Тым часам, Беларусь – адзін з усясветных чэмпіёнаў паводле колькасці чыноўнікаў. Дакладныя лічбы засакрэчаныя, эксперты называюць лічбы ад 50 тыс. да 150 тыс. дзяржслужбоўцаў. Улічваючы іх куды вышэйшыя... Болей »
«Шукаем менеджара: мужчына, 35 год, з прапіскай». Гэты тэкст тройчы парушае Канстытуцыю. Канстытуцыйны суд Беларусі прааналізаваў абвесткі працадаўцаў і знайшоў у іх дыскрымінацыю! Пасля гэтага ў заканадаўства былі ўнесены змены, якія забараняюць такія фармулёўкі. Але яны працягваюць зʼяўляцца. Чаму? Таму што пакарання для аўтараў заканадаўца не прадугледзеў. У Міжнародны жаночы дзень, які адзначаюць у шэрагу краінаў свету, у тым ліку ў... Болей »