![]() |
![]() |
Анталогія ў перакладзе з грэцкае мовы значыць букет кветак, а дакладней збіранне іх. Старажытныя грэкі так называлі зборнікі выбраных твораў паэзіі. Вось і ў нас наспеў час збору паэтычнага суквецця. Мінае сорак пяць год белавежскага прарастання. Адбывался яно пад уздзеяннем магутнай сілы — любові да роднага: мясцін, дому, слова. Святым пачуццём прасякнуты і дароўны „Букет”. Многіх дарцаў няма ўжо сярод белавежскай сябрыны. Хто адышоў у... Болей »
Нікога, пэўна, на Малой зямлі не сустракалі так прыветліва, як Булкіна. Кожны раз, калі яго чырвоны, з кропелькамі поту на лобе твар, паказваўся ў траншэі першага аддзялення, па ўсяму ўзводу разносілася добрая вестка: «Булкін прыйшоў», Ён прыходзіў кожны дзень амаль у адзін час — увечары, паміж дзесяццю і адзінаццацю гадзінамі,— і ў непагадзь, і ў яснае зорнае надвор'е, і ў зацішша, і ў дні жорсткіх баёў. (фрагмент) Болей »
Кнігу склалі лепшыя гумарэскі пісьменніка на трох мовах – беларускай, рускай і украінскай. Як і належыць вясёламу чалавеку, Васіль Ткачоў сам смяецца і пацяшае іншых. Героі ягоных твораў –простыя людзі, якія жывуць сярод нас і трапляюць іншы раз у самыя недарэчныя сітуацыі ці па сваёй волі, ці па віне іншых, але ўзнімаюць добры гумарыстычны настрой усім нам. Чытаючы гэтую кнігу, сумаваць не прыходзіцца. І не толькі, заўважце, беларусам.... Болей »
Уранні прыйшлі нашы — спачатку па Зацішанскім бальшаку прагрукаталі, ляскаючы жалезам, танкі, пасля, можа, праз паўгадзіны, з-за пагорка паказалася пяхота. Калоны пехацінцаў павольна спускаліся ў нізіну, што перад вёскай, і адтуль, расцякаючыся, як ручаіны вясной, па лясных і палявых дарогах накіроўваліся далей, да Беседзі. У вёсцы тым часам дагаралі хаты. (фрагмент) Болей »
Ці расла ў Эдэме бульба? Хто плаціў за камунальныя паслугі Адама і Евы? Як сталася, што цар Давід зрабіўся першым партызанам і рэкецірам у гісторыі чалавецтва? Чаму грамадзянін БНР, паэт Хаім-Нахман Бялік, так і не адрадзіў біблійны іўрыт? Што агульнага ў «Песні песняў» з «Песняй пра зубра»? 500 гадоў пасля выхаду скарынаўскага выдання перакладчык ізраільскай літаратуры і асірыёлаг-аматар Павал Касцюкевіч узяўся ўважліва перачытаць бібл... Болей »
Ліфт замёр. «Замірае жыццё, — сумна падумаў Іван Мацвеевіч, «узнімаючыся ў космас цягай уласнай ракеты». — А яна старая, і паліва ў ёй не тое — сухі парашок, з пясочкам... А пясочак высыпаецца». Ён жартаваў. Але жарты, па-музыкальнаму кажучы, былі мінорныя. Заўважыў гэта таварыш па прагулках у парку адстаўны генерал Кудра, так, між іншым, і сказаў: «Нешта вы, Жыгуновіч, мінорны сёння». Прывыклі пенсіянеры, што ён заўсёды быў мажорны, за... Болей »
На пераломе 80-90-х гадоў мінулага стагоддзя распалася і знікла са свету вялікая таталітарная краіна, што пацягнула за сабою яшчэ большую трагедыю - разбурэнне людскіх душ, выхаваных сродкамі нагнятання страху і пакарання ва ўмовах таго дзяржаўнага ладу. Ахвярамі тагачаснага трагічнага працэсу і зьяўляюцца гэроі аповесцяў, якія складаюць змест гэтай кнігі. Болей »
У палаце трое: стары, малады і яшчэ адзін — сярэдняга веку, з маленькім дзіцячым тварыкам і нечакана вялікімі, лупатымі, як у спакутаванага лемура, вачыма. Ён толькі пачынае ачомвацца пасля аперацыі і пакуль слаба разумее, дзе ён, хто ён і на якім ён увогуле свеце. Ложак яго каля акна. Ад дзвярэй злева, як зайсці ў палату, ляжыць дзед — гатовы нябожчык. Бяскроўны твар яго зліваецца з белатой падушкі і нагадвае гіпсавую маску, выпушчаныя... Болей »
Беларуская турэмная сістэма практычна закрытая ад грамадскасці. Толькі той, хто асабіста прайшоў праз турэмнае зняволенне, ведае, у якіх умовах і па якіх законах жывуць асуджаныя. У сучаснай Беларусі крымінальны пераслед выкарыстоўваецца ўладамі як сродак пакарання грамадскіх актывістаў, прадстаўнікоў апазіцыйных колаў за іх дзейнасць. Палітзняволеныя ў Беларусі, паводле савецкіх традыцыяў, у турмах пераследуюцца адмыслова. Важна захава... Болей »
Надвячоркам Максім выйшаў з гатэля і вырашыў прагуляцца па горадзе, які быў для яго новым у журналісцкіх вандроўках. Хоць горад быў знакаміты – адзін з самых маладых у краіне і населены ў асноўным моладдзю: другім пакаленнем ягоных будаўнікоў, – за некалькі гадоў працы ён так ні разу сюды і не дабраўся. Гадоў пяцьдзясят таму з усёй вялізнай краіны і з бліжэйшых вёсак хлопцы і дзяўчаты з’ехаліся ў невялікае тады мястэчка на камсамольскую... Болей »