![]() |
![]() |
Камень — падмурак Сусветнага Дрэва. Камень — Пётр, той, хто тройчы адрокся ад свайго Настаўніка, але стаўся падмуркам яго Храма... Паводле Борхеса, некаторы час Заір — рэч, пра якую, раз убачыўшы, чалавек не перастае думаць, пакуль не звар’яцее, знаходзілася ў жылцы мармуру адной з тысячы двухсот калон мячэці ў Кардове. Кожны камень — гэта Алеф таго ж Борхеса, кропка, у якой увесь сусвет. Беларуская легенда расказвае, што людзі ўтвар... Болей »
Вёска была невялікая, усяго сем хат. Хаты хоць і старыя, але моцныя, на высокіх падклецях, каб вада ў час паводкі вясной не затапіла будынак, рублены па-старадаўняму – “у лёжку”, як дагэтуль рубяць толькі на поўначы, тарцы бярвенняў выступаюць у вуглах хаты; на вільчыках – выразаныя коні, усе як на падбор, дужыя, шыракагрудыя, як ламавікі; ды і хаты не проста хаціны – сапраўдныя церамы, столькі ў іх вокнаў, дзвярэй і ганкаў; а на задвор... Болей »
Публіцыст, паэт, празаік, гісторык, этнограф Міхась Мялешка нарадзіўся 27 красавіка (9 мая) 1892 года ў вёсцы Скары Вілейскага павета Віленскай губерні (цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобласці). З 1910 года жыў у Пецярбургу, працаваў на фабрыцы, уваходзіў у гурток прафесара Б. Эпімах-Шыпілы, што прадвызначыла яго далейшую беларускую дзейнасць. У 1915 годзе М. Мялешка — у Віцебску. Быў адным з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грама... Болей »
Адсутнасьць незалежнасьці судоў і праваахоўных органаў суправаджаецца запалохваньнем адвакатаў, якія вымушаныя ўступаць у калегію адвакатаў, што знаходзіцца пад простым кантролем дзяржаўных органаў. Апошнім часам адвакаты адмаўляюць кліентам у аказаньні паслуг – абароне правоў і законных інтарэсаў – актывістам апазыцыйных палітычных партыяў, незалежных прафсаюзаў і грамадзянскіх ініцыятываў падчас разгляду спраў у судах. Болей »
Цягам сямі месяцаў улады не задаволілі аніводнай заяўкі на правядзеньне масавых мерапрыемстваў. Адміністрацыі Кастрычніцкага, Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў г. Віцебску забаранілі правядзеньне 27 пікетаваньняў апазыцыі. Віцебскі гарадзкі выканкам забараніў шэсьце апазыцыі, прысьвечанае сьвяткаваньню Дня Волі 25 сакавіка 2012 году. Болей »
Цягам ліпеня 2014 г. – чэрвеня 2015 г. сытуацыя з правамі чалавека ў Віцебскім рэгіёне, як і ў краіне ў цэлым, істотна не зьмянілася ў параўнаньні з ранейшым пэрыядам. Улады па-ранейшаму ігнаруюць прынцып вяршэнства права і ў сваіх стасунках з грамадзянамі кіруюцца найперш палітычнай мэтазгоднасьцю, як яны яе бачаць, а не стандартамі правоў чалавека. Масавыя парушэньні правоў чалавека носяць сыстэмны характар. Болей »
На працягу ліпеня 2012 – чэрвеня 2013 гг. у Віцебскім рэгіёне ўлады працягвалі сыстэматычна парушаць правы чалавека. Выбары ў парлямэнт, якія праходзілі увосень 2012 году не былі прызнаныя сумленнымі і справядлівымі. Уладамі выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс для «абраньня» тых дэпутатаў, якія былі загадзя «прызначаныя» ўладнай вэртыкальлю. Выбарчыя камісіі складаліся з надзейных людзей, здольных забясьпечыць патрэбны вынік. Болей »
53. Спэцыяльны дакладчык пільна сачыў за масавымі дэманстрацыямі, якія распачаліся ў лютым 2017 году і былі арганізаваныя на знак пратэсту супраць ажыцьцяўленьня прэзыдэнцкага дэкрэту № 3 «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства», прынятага ў 2015 годзе. У ім прадугледжваецца ўвядзеньне новага збору для асоб, якія ня маюць занятасьці цягам больш за 183 каляндарных дзён на год, у дачыненьні да якіх выкарыстоўваецца прыніжальны тэрмін «... Болей »
Калі глядзець зверху, з вышыні палёту начной птушкі, то паляна, на якой спынілася грузавая машына, амаль круглая, а пасярэдзіне доўгі, але не вельмі глыбокі роў. Зямля выкінутая толькі на адзін бок. Лес, дарога, якая робіць пятлю на паляне, роў, светлая зямля… Зверху ўсё гэта нагадвае катлаван. У кузаве два салдаты і паэт, які ляжыць, падкурчыўшы звязаныя ногі і рукі. Калі ж падняцца яшчэ і яшчэ вышэй, то можна ўбачыць, дзе канчаецца цё... Болей »
Ліст аніяк не хацеў канчацца. Ён пераваліў за шасцідзясятую старонку, а канца ўсё яшчэ не было бачна. Звычайна яна пісала сябрам кароткія паэтычныя пасланні, дадаючы потым на палёх каментары. Яна называла іх эцюдамі і пазначала опус, як у музыцы, хаця і не заўсёды адсылала сваім адрасатам. (фрагмент) Болей »