![]() |
![]() |
Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2014
Выдавец: Віцебская вясна
Катэгорыя: Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва
Copyright © 2014 by Віцебская вясна
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: vitebskspring.org
Адсутнасьць незалежнасьці судоў і праваахоўных органаў суправаджаецца запалохваньнем адвакатаў, якія вымушаныя ўступаць у калегію адвакатаў, што знаходзіцца пад простым кантролем дзяржаўных органаў. Апошнім часам адвакаты адмаўляюць кліентам у аказаньні паслуг – абароне правоў і законных інтарэсаў – актывістам апазыцыйных палітычных партыяў, незалежных прафсаюзаў і грамадзянскіх ініцыятываў падчас разгляду спраў у судах.
Каталёг: Kamunikat.org
Цягам ліпеня 2014 г. – чэрвеня 2015 г. сытуацыя з правамі чалавека ў Віцебскім рэгіёне, як і ў краіне ў цэлым, істотна не зьмянілася ў параўнаньні з ранейшым пэрыядам. Улады па-ранейшаму ігнаруюць прынцып вяршэнства права і ў сваіх стасунках з грамадзянамі кіруюцца найперш палітычнай мэтазгоднасьцю, як яны яе бачаць, а не стандартамі правоў чалавека. Масавыя парушэньні правоў чалавека носяць сыстэмны характар. Болей »
На працягу ліпеня 2012 – чэрвеня 2013 гг. у Віцебскім рэгіёне ўлады працягвалі сыстэматычна парушаць правы чалавека. Выбары ў парлямэнт, якія праходзілі увосень 2012 году не былі прызнаныя сумленнымі і справядлівымі. Уладамі выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс для «абраньня» тых дэпутатаў, якія былі загадзя «прызначаныя» ўладнай вэртыкальлю. Выбарчыя камісіі складаліся з надзейных людзей, здольных забясьпечыць патрэбны вынік. Болей »
Цягам сямі месяцаў улады не задаволілі аніводнай заяўкі на правядзеньне масавых мерапрыемстваў. Адміністрацыі Кастрычніцкага, Першамайскага і Чыгуначнага раёнаў г. Віцебску забаранілі правядзеньне 27 пікетаваньняў апазыцыі. Віцебскі гарадзкі выканкам забараніў шэсьце апазыцыі, прысьвечанае сьвяткаваньню Дня Волі 25 сакавіка 2012 году. Болей »