|
|
«І доўжыцца ноч...» — першая кніга паэта са Слонімшчыны Міколы Канановіча. Пад адной вокладкай сабраны вершы розных гадоў. Кніга выдадзена ў рамках праекта, які быў рэалізаваны ў 2003 годзе грамадскім аб’яднаннем «Воля да развіцця» згодна з Праграмай ТАСІС «Развіццё грамадзянскай супольнасці» для Беларусі. Праграма ТАСІС фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. Болей »
Іван Шамякін — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за раман «Глыбокая плынь», Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа (1957) за раман «Крыніцы», Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа (1967) за раман «Сэрца на далоні» і пэнталёгію «Трывожнае шчасце», Літаратурнай прэміі Міністэрства абароны СССР (1978) за кнігу «Гандлярка і паэт. Шлюбная ноч», Дзяржаўнай прэміі БССР у галіне тэатральнага мастацтва, кінэматаграфіі, радыё і тэлебачаньня (1982)... Болей »
Паважаныя чытачы! Прапануем вам лексікаграфічныя працы, створаныя ў галіне дыялекталогіі беларускай мовы. Электронныя варыянты выданняў падрыхтаваны ў аддзеле дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках рэалізацыі праекта «Зводны слоўнік беларускіх народных гаворак». Болей »
Ашыр адыходзіў. Ён адчуў гэты свой адыход амаль яшчэ месяц назад. Пасля той непатрэбнай яму мітуслівай паездкі ў Крым. Увогуле ён павінен быў ехаць зусім у іншае месца, у Парыж. Але сталася, што яму было наканавана менавіта ў Крым, хоць ён так спадзяваўся, што паходзіць па Парыжы, а калі не паходзіць, то пасядзіць. На Манмартры, на набярэжнай еўрапейскай папялушкі Сены. Сустрэнецца з сябрамі, возьме з імі чарку якога-небудзь незвычайнаг... Болей »
Калісьці Максім Багдановіч марыў пра час, калі беларуская літаратура, узмацнелая і акрыяўшая, прынясе свой дар не толькі беларускаму народу, але і сусветнай культуры. Сёння наша літаратура нясе гэты дар, шырока перакладаецца на многія мовы свету. Праблемам перакладу беларускай паэзіі на рускую і ўкраінскую мовы, некаторым пытанням тэорыі перакладу і прысвечана гэта кніга. Болей »
Квантэма, злёса, верш...— творы, што сабраліся ў гэтай кнізе, сваімі каранямі скіроўваюцца ў глыб пачатку, сваімі галінамі — у яго вышыню. Алесь Разанаў нарадзіўся 5 сьнежня 1947 году ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ, але быў выключаны за патрабаваньне беларусізацыі ўнівэрсытэту. У 1970 годзе скончыў Берасьцейскі пэдагагічны інстытут. Працаваў у «ЛіМе», «Роднай прыродзе», выдавецтве «Мастацкая літа... Болей »
Зборнік склалі артыкулы пра жыццё і творчы шлях Фамы Антонавіча Бельскага (1890—1952), які працаваў у вышэйшых навучальных установах Украіны, Беларусі, Расіі і Узбекістана. Прасочваецца станаўленне асобы таленавітага педагога і вучонага, характарызуецца дзейнасць прафесара як арганізатара адукацыі і навукі, асэнсоўваюцца яго навуковыя падыходы і погляды. Выданне прымеркавана да 120-годдзя з дня нараджэння і 60-годдзя з дня смерці вучона... Болей »
Кнігу склалі напісаныя ў апошні час спавядальна-аўтабіяграфічныя творы, прасякнутыя клопатам аб перабудове свядомасці і душы чалавека. Яны друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Беларусь», «Маладосць», у газеце "Літаратура i мастацтва" Болей »
Бадай кожны горад на Беларусі цяпер мае кнігу "Памяць", дзе сабраны гістарычныя звесткі пра дадзеную мясцовасць. Але, на жаль, гэтыя выданні характарызуюцца вялізнай увагай выключна да падзей Вялікай Айчыннай вайны (бо нават не Другой сусветнай). Таму, з'яўленне гістарычнага нарысу горад Шклова, пад аўтарствам Аляксандра Грудзіна - даволі значная падзея ў краязнаўстве. На жаль, апошнім часам вельмі рэдка з'яўляюцца гістарычныя нарысы пэ... Болей »
Праца з’яўляецца працягам збору фразеалагізмаў пад назвай «І коціцца і валіцца», які выйшаў з друку ў 1972 г. Фразеалагізмы сабраны ва ўсходняй частцы Магілёўскай вобл. — па Мсціслаўшчыне, на мяжы непасрэдных кантактаў сучасных рускіх і беларускіх гаворак. Кожнае словазлучэнне прыводзіцца ў кантэксце. Усяго ў кнізе 1570 рэестравых фразеалагізмаў на літары І—П. Варыянтаў і сінанімічных адзінак каля 5700. У канцы змешчан слоўнік дыялектны... Болей »