![]() |
![]() |
Вядома, што ў бацькі нацыянальнага класіка, Адама Ягоравіча Багдановіча, была адна з лепшых яраслаўскіх прыватных бібліятэк. А якія кнігі збіраў сам паэт, якія газеты і часопісы ён выпісваў? На гэтае пытанне паспрабавалі адказаць літаратурныя даследчыкі і музейныя рупліўцы. Яны рэканструявалі кнігазбор Максіма Багдановіча на аснове кніжнай спадчыны, якая захавалася ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі. Да 130-годдзя з дня нараджэння нязгасн... Болей »
Намаганнямі дзяржаўнай установы "Лідскі гісторыка-краязнаўчы музей" і рэдакцыі газеты "Наша слова" у Лідзе заснавана каляндарная серыя "Скарбы Лідчыны". У гэтай серыі выйшаў з друку першы каляндар на 2022 год. Ён прысвечаны заслужанаму дзеячу мастацтваў Беларусі мастаку Уладзіміру Мурахверу (1931-2017). Уладзімір Мурахвер нарадзіўся на Украіне. Скончыў Ташкенцкае мастацкае вучылішча, Ленінградскае вышэйшае мастацка-прамысловае вучылішча... Болей »
Шмат сяброў і актывістаў сабраліся 27 лістапада на талаку на менскай сядзібе ТБМ, каб упарадкаваць і адвезці на перазахаванне рэчы Таварыства беларускай мовы, мэблю, кнігі да тых часоў, пакуль можна будзе працягнуць дзейнасць у новых умовах. Развітанне з сядзібай ТБМ на вул. Румянцава, 13 нагадала пра лепшыя часы дзейнасці арганізацыі - сходы, сустрэчы з пісьменнікамі, шматлікія імпрэзы: канцэрты, гістарычныя лекцыі і прагляд фільмаў, ... Болей »
Паводле СМІ, наш славуты беларускамоўны часопіс сатыры і гумару "Вожык" спыняе сваё існаванне і з наступнага 2022 года выдавацца не будзе. Выйдзе апошні нумар "Вожыка" сёлета ў снежні, і ўсё. Ён нават не ўнесены ў падпісны каталог выданняў на наступны год. Сёлета часопіс "Вожык" адзначыў 80-годдзе. Аказалася, што гэта быў яго апошні юбілей. Ён з'яўляўся пераемнікам знакамітага баявога выдання "Раздавім фашысцкую гадзіну". За кароткі час... Болей »
У Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь на 8 лістапада 2021 г. прызначана судовае паседжанне па ліквідацыі нашай арганізацыі на падставе іскавой заявы Міністэрства юстыцыі. У іскавой заяве аб ліквідацыі Грамадскага аб'яднання "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Міністэрства юстыцыі спасылаецца ў якасці фактычнай падставы для іска на тое, што ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" не выканала патрабаванні, які... Болей »
Паводле СМІ Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь 8 лістапада 2021 года на пасяджэнні, якое ішло ажно пару гадзін ліквідаваў Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Таварыства беларускай мовы існавала з 1989 года. Сярод яго заснавальнікаў у той час былі Саюз беларускіх пісьменнікаў, міністэрствы адукацыі і культуры, Акадэмія навук, Белтэлерадыёкампанія. На рахунку ТБМ - грандыёзны нацыянальны чын у абарону ... Болей »
Паводле СМІ Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь 8 лістапада 2021 года на пасяджанні, якое ішло ажно пару гадзін ліквідаваў Грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Таварыства беларускай мовы існавала з 1989 года. Сярод яго заснавальнікаў у той час былі Саюз беларускіх пісьменнікаў, міністэрствы адукацыі і культуры, Акадэмія навук, Белтэлерадыёкампанія. На рахунку ТБМ - грандыёзны нацыянальны чын у абарону ... Болей »
“Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! Дзень 2 лістапада ў Каталіцкім Касцёле прысвечаны ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў. Згодна з традыцыяй, якая бярэ свой пачатак ад св. Адылона, абата бенедыктынаў (з 998 г.), у гэты дзень прынята наведваць могілкі і асаблівым чынам маліцца за памерлых. Касцёл як Містычнае цела Езуса Хрыста, нібы з жывых камянёў, складаецца з людзей: і тых, якія цяпер жывуць, і тых, якія ўжо адышлі ў... Болей »
Хвалім настойлівасць у дзеяннях спадарыні Алены Анісім у абарону ТБМ і былую працу спадара Алега Трусава, энергічнага па выпуску газеты, спадара Станіслава Судніка і ўсіх, хто разам быў і ёсць у плыні супраць штурмавога завіхрэння сілы змывання беларускай мовы і ўсяго нацыянальнага! Вы, сябры-кіраўнікі, і ўсе мы разам стараліся даказаць, што Радзіме-Айчыне і дзяржаве, якая пастаўлена на давер яе людзей, недапушчальна мець раскол у пыта... Болей »
Дарагія вернікі, паважаныя браты і сёстры ў Хрысце! Увесь свет і нашае грамадства перажываюць не найлепшыя часы сваёй гісторыі. Лакальныя канфлікты, эпідэмія каранавірусу і грамадска-палітычная напружанасць з'яўляюцца выклікамі сучаснасці. Такая сітуацыя пабуджае да больш уважлівага стаўлення не толькі да свайго асабістага жыцця, але і да жыцця нашых блізкіх. Для веруючага чалавека няма безвыходных сітуацый, і тым моцным сродкам, які ве... Болей »