![]() |
![]() |
Дзень Незалежнасьці. 25 Жніўня 1991 года ажыцьцявілася двухсотгадовая мара цэлых пакаленьняў беларускіх змагароў з расейскім заборам. У гэты гістарычны дзень пад напорам дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце і пры падтрымцы тысячаў людзей на плошчы перад парлямантам была спынена дзейнасьць КПСС у нашай краіне і канстытуцыйна аб'яўлена незалежнасьць Беларусі. Ад часоў падзелу Рэчы Паспалітай і ліквідацыі Вялікага Княства Літоўскага ... Болей »
Рыхтуемся да разьвіцьця падзеяў. …Падзеі ў Беларусі (і ў цэлым у сьвеце) усё больш разьвіваюцца па сцэнары крызісу, які істотна ўплывае на палітычныя паводзіны. Чакаецца, што абвастрэньне можа пачацца ўжо ў канцы красавіка гэтага года. Сытуацыя абумоўлена перш за ўсё ўнутранай антыбеларускай палітыкай рэжыму. Крызіс абвастрыў гэтую сытуацыю, і грамадзтва ўжо пачало пажынаць горкія вынікі эканамічнага і палітычнага лукашызму. Напярэдадн... Болей »
Сьветлая, вольная Беларусь хай Стане нашым Сьцягам! Споўнілася 20 гадоў Народнаму Фронту – арганізацыі, дакладней, руху, які адчыніў новую старонку ў гісторыі Беларусі. Самае галоўнае: была дасягнута рэальная незалежнасьць Беларусі, закладзены структурныя і праўныя асновы незалежнай беларускай дзяржавы, падрыхтаваны палітычны і ідэалягічны крах каляніяльнай камуністычнай сістэмы і сьветапогляду. Была адчыненая магчымасьць (да 1994 г.) к... Болей »
Пачну з успамінў пра дзень першы. Сёньня шмат хто з удзельнікаў пасяджэньня па ўтварэньню Мартыралёгу Беларусі ў Чырвоным касьцёле ў Менску 19 кастрычніка 1988 года імкнецца прыгадаць, хто ж першым вымавіў словы пра неабходнасьць стварэньня Народнага Фронту. Сяргей Дубавец нават напісаў, што менавіта тыя словы былі самымі важнымі ў гісторыі Фронту, і тут жа падкрэсьліў, што, вось жа, зусім не Пазьняк прамовіў іх упершыню. Асабіста я не ... Болей »
24 чэрвеня рэжым абвесьціў пра пачатак выбарчай кампаніі па выбарах у сваю палату. Прапануем зьвярнуць увагу, што ў той жа дзень, 24 чэрвеня, А.Лукашэнка сустракаўся з дырэктарам ФСБ Расеі А.Бортнікавым. З інфармацыі выданьня Іnterfax.by выглядае так, што А. Лукашэнка даў справаздачу вышэйшаму начальніку пра яго дамоўленасьці з прэзыдэнтам Расеі Мядзьведзевым наконт рэалізацыі „ саюзнай дзяржавы” і выказаў падзяку „ за ту поддержку, кот... Болей »
Дарагія землякі, дарагія беларусы! Сёньня, як заўсёды, мы тут, у трагічным і знакавым месцы, дзе прышлыя чужаніцы расстрэльвалі наш народ. Курапаты – гэта народ-ная магіла, сымвал нашага народнага вынішчэньня. Але ў 1988 год-зе, калі былі адкрытыя Курапаты, гэты знак адчыніўся нанова, стаўся сымвалам народнага ўваскрашэньня. Менавіта з адкрыцьця праўды пра Курапаты пачалося новае Беларускае Адраджэньне. Якраз адсюль і з гэтага часу пача... Болей »
Аднаўленьне незалежнасьці Беларусі Вяршыняй палітыкі Беларускага Народнага Фронту было аб’яўленьне Незалежнасьці Беларусі 25 жніўня 1991 г. Гэта была вялікая падзея ХХ стагоддзя ў жыцьці нацыі. Першае аб’яўленьне незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі адбылося 25 Сакавіка 1918 года, але ўжо ў сьнежні гэтага ж году краіна была стлумлена расейскай бальшавіцкай акупацыяй, якая працягвалася 73 гады. Барацьба за незалежнасьць супала са... Болей »
19 студзеня 2007 г. Сойм Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ перадаў у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь заяву. У заяве Сойм паставіў патрабаваньне аб узбуджэньні крымінальнай справы па факту фальсіфікацыі апошніх прэзыдэнцкіх выбараў. Аб фальсіфікацыі 23 лістапада 2006 года паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канфэрэнцыі для ўкраінскіх журналістаў. Па гэтаму факту 10 сьнежня 2006 г. Сойм прыняў адмысловую пастанову, ў выканан... Болей »
На нацыянальныя каштоўнасьці мусіць быць адзіны агульны погляд і адзінае ўсьведамленьне зьявы. Калі гэтага няма – нацыя ў бядзе. Ужо толькі па гэтай прыкмеце можна сцьвярджаць пра нацыянальную бяду беларусаў. Амаль дзьвесьце гадоў расейскай акупацыі і сістэмнага вынішчэньня беларушчыны не мінаюць бяссьледна. Хвароба каляніяльнага духу сядзіць яшчэ так глыбока, што нават некаторыя адраджэнцы не пазьбеглі яе метастазаў. Самы кур’ёзны прык... Болей »
Аналіз фактаў і заяваў паказвае, што Масква рыхтуецца да нейкіх маштабных падзеяў у Беларусі. Пасьля выбараў на трэці тэрмін адчувальна павялічылася вынішчэньне ўсяго беларускага; прытым у сваіх антынацыянальных дзеяньнях рэжым стаў дзейнічаць цалкам адкрыта па тыпова акупацыйнай схеме. Відавочнае прысьпешваньне курсу на зьнішчэньне беларускай грамадзянскай супольнасьці; адбываецца ня тое што перасьлед, а паляваньне на беларускую моладз... Болей »