![]() |
![]() |
Міхась Стральцоў, (1937-1987) - выдатны паэт, празаік, літаратурны крытык, эсэіст, публіцыст, перакладчык. У сваіх творах ён добра паказаў тыя душэўныя выпрабаванні і спакусы, з якімі даводзіцца сустракацца сучасным беларусам. Ён аўтар шэдэўраў беларускай мастацкай літаратуры «Сена на асфальце» і «Смаленне вепрука», шэрагу цудоўных вершаў. Болей »
Калі я вучыўся ў інстытуце… не буду казаць, у якім, быў у мяне сябар — Мішка Чобат. Займаліся мы з ім у адной групе, і Мішка той быў добрым знаўцам класічнай расейскай літаратуры. Аднойчы нават выйшаў пераможцам конкурсу мясцовых пушкіністаў. Меў ён са сваіх ведаў і сякую-такую капейчыну: кожнага году, у траўні, пісаў на замову творапісы для школьных іспытаў. Пачыналіся яны так: «Аповесць Мікалая Васілевіча Гогаля “Шынель” згуляла вялік... Болей »
У новую кнігу пісьменніка Васіля Ткачова ўвайшлі аповесці «Скачы ад печы, жэўжык!» і «Вятрак — птушка вольная», у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць да подзвігу праяўляюць і дзеці, якім наканавана было лёсам рана мужнець, станавіцца дарослымі. У аповесці «Мішэнь», апавяданнях і п’есе «Дз... Болей »
Імя Ніны Шкляравай вядома не толькі на Беларусі. Пісьменніцца — лаўрэат расійскай прэміі імя Мікалая Мельнікава. Узнагароджана дыпломам Міжнароднага конкурса «Сузор’е Ліхачова» сярод педагогаў высокаадоранай моладзі. Заснавала першую ў рэспубліцы школу «Малады літаратар». Вершы паэтэсы адразу прывабліваюць сваёй непасрэднай шчырасцю і напеўнасцю, зачароўваюць самабытнасцю таленту і непаўторнасцю голасу. Кожны радок нібыта жывы: дыхае, д... Болей »
Рыжы бык адбiўся ад вялiкай чарады, якую нямецкiя салдаты гналi кудысьцi на станцыю, i рынуўся з дарогi ў поле. Па iм стралялi, але яму пашанцавала ўцячы i вырабiцца з бяды. Гэта было вясною. Да добрай восенi ён бадзяўся па лесе i полi i стаў порсткi i ўскiдзiсты на рух. Ён зусiм адзiчэў, але не схуднеў. Травы яму хапала. Яшчэ i цяпер пад кустамi было зяленiва, хоць i пачарнелае ад халадоў. Стаяла восень. Але яшчэ часам дзень зiхацеў со... Болей »
Кабінет старшыні гарвыканкома. Вялізны пакой, вельмі светлы, з двума квадратнымі вокнамі, за якімі панарама горада. Звычайнае кабінетнае абсталяванне: вялікі стол, крэслы. Двое дзвярэй: адны налева – выхад, другія направа – у зал. Карта на сцяне. Вельмі ціха і спакойна, але нешта не так, як заўсёды: папера на рэпрадуктары прадзёртая, з адчыненага сейфа на падлогу вывалілася купа паперы, фіранка вырываецца з акна на вуліцу, як сцяг. Віда... Болей »
У кнізе змешчаны легенды і паданні, сабраныя па ўсёй Беларусі, якія апавядаюць пра паходжанне назваў вёсак, мястэчак, гарадоў, асобных мясцін. Усю ноч не магла заснуць Лебедзь. Быццам ліхаманка трэсла яе, i здавалася, што вось зараз затрасецца разам з ёй уся зямля. Так было ўжо аднойчы. Тады Лебедзь была зусім яшчэ дзяўчо i доўга плакала ca страху. Бацька не супакойваў. Стары вяшчун, ён сам адчуваў набліжэнне чагосьці нядобрага. Усю ноч... Болей »
* * * Беларусь наша, нiбы мембрана – Рэкi-струны гудуць срэбным звонам. I ляцiць гэты плач несцiхана Праз стагоддзi чарнобыльскiм стогнам... * * * Ад адзіноты лечыць талака, Ад раздражнення гуртам – адзінота. Жыццё людское плынню, як рака, Да стромы лашчыцца і да балота... * * * Блакіт азёр і доўгіх стужак рэк, Нішто за іншае, як небасхіла вочы – У люстрах вод убачыў чалавек, Праз промні сонейка і аксаміты ночы. Болей »
Zbucz należy do grona podlaskich miejscowości z najstarszą metryką: Już w dziewiątym wieku naszej ery istniał tu gród, stanowiący centrum plemienne dla pewnego terytorium. Gród był drewniany, o czym świadczą zachowane w jego wałach konstrukcje. Ludność zasiedlała te okolice również w wiekach następnych. Z ХI-ХII wieku pochodzi cmentarzysko na Hrabniaku. Obok drehowickich kurhanów zachowały się tu groby w obstawach kamiennych. Stare tra... Болей »
Яго вершы перакладаліся на польскую, літоўскую, нямецкую, грузінскую, балгарскую і рускую мовы. Лаўрэат прэміі “Залатая літара” (2005), фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтру імя Наталлі Арсенневай (2003), узнагароды конкурсу "Экслібрыс" у галіне нон-фікшн (2014) і літаратурная прэміі "Дэбют" (2015). Паэт, празаік і літаратуразнаўца Анатоль Івашчанка нарадзіўся ў Мінску 7 жніўня 1981 г. Адукацыя: філалагічны факультэт БДУ, аспірантура... Болей »