![]() |
![]() |
З натужным скрыпам зачыніліся дзверы старога аўтобуса, ён загуў, абсыпаў бурым пылам і пагрукатаў па выбоістай дарозе далей. Зноў іду знаёмай віхлястай сцежкай ад аўтобуснага прыпынку. З кожным годам яна нібы вужэй робіцца, зарастае безназоўным зеллем, размываецца беспрасветнымі восеньскімі дажджамі. А раней па шырокай дарозе беглі напоўненыя зернем грузавікі, сноўдалі гружаныя сенам вазы. А цяпер? Цяпер пройдзе раз у тыдзень да царквы ... Болей »
Яны сядзелі ў амбулаторыі. Недзе за вёскай бесперапынна стралялі гарматы, і вокны ў пакойчыку ліхаманкава трымцелі. Са сцяны, над акном, адваліўся карычневы абломак тынку, упаў на стол. Урач узяў абломак у руку, другой змёў пясок са стала і выкінуў усё ў фортку. Якраз у гэтую хвіліну артылерыйская кананада сунялася, і ў цішы, што настала, рассыпалася кароткая, імклівая чарга кулямёта. Урач — высокі і худы — усхвалявана прайшоў уздоўж па... Болей »
Крытыка эсэ і ўспаміны гарадзенскага паэта Юры Гуменюка, што пабачылі сьвет на прыканцы ХХ стагодзьдзя зьяўляюцца сваеасаблівым падсумаваньнем непаэтычнага даробку апошняга дзесяцігодзьдзя адыйшоўшага стагодзьдзя. У зборнік увайшлі розныя па часе, розныя па зьместах і накірунках творы. Але іх аб’ядноўвае час, прыхільнікам якога назваў сябе сам аўтар у прадмове да выданьня. Паэзіі Юры Гуменюка пашчасьціла найбольш, бо яна была выдаваная... Болей »
На апошнім этапе вайны ў складзе Чырвонага Войска было дзесяць дзейнічаючых франтоў. Кожны фронт – гэта згуртаванне армій. Некаторыя франты былі невялікімі – усяго чатыры-пяць армій, але былі і гіганцкія, як 1-ы Беларускі, у складзе якога было дванаццаць армій, уключаючы адну паветраную і дзьве гвардэйскія танкавыя арміі. Болей »
Неяк мне трапілі ў рукі разам два паэтычныя зборнікі, знешне вельмі падобныя, амаль аднаго фармату, мяккія аранжавыя вокладкі з партрэтамі аўтараў: “Пералівы” Юркі Лявоннага і “Лісты з-пад коўдры” Андрэя Хадановіча. Здавалася б, што агульнага можа быць у творах 20-х гадоў мінулага і 2000-х цяперашняга стагоддзя? Але ж не толькі законы і задачы, а і вынікі паэтычнай творчасці маюць нешта агульнае, універсальнае па сваёй сутнасці. Хаця ўл... Болей »
Васіль Жуковіч нарадзіўся на Камянеччыне (хутар Забалацце) 21.09.1939 г. Беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык. Аўтар кніг паэзіі: "У храме хараства і смутку" (2003), "He завіце радзіму малой" (2009), "Няўжо'і (2011), "Золата лістападу" (2012), "Замова ад рабства" (2017), "Боль, і вера, і любоў" (2020), зборніка сатыры і гумару "Цудадзейны вітамін" (2011), прозы: "Арабінавая ноч" (2015), "Бязмежжа памяці і любові" (2020), "Пра... Болей »
Гэтая кніга — пра чалавечнае і звярынае ў людзях, а значыць — пра дабро і зло. Дзе б ні дзейнічалі станоўчыя героі твораў Васіля Жуковіча — у бязмежжы беларускае рэчаіснасці ці на чужыне, яны і ў экстрэмальных умовах захоўваюць сваю самасць, супрацьстаяць разбуральным сілам і, праяўляючы моц духу, трывала перажываюць жыццёвыя нягоды. Болей »
Ларыса Геніюш, Уладзімір Дубоўка, Васіль Быкаў, Яўгенія Янішчыц – усе гэтыя ды многія-многія іншыя постаці знайшлі сваё месца ў зборніку эсэ і літаратураных замалёвак Рыгора Барадуліна. Кнігу паэта складаюць артыкулы пра творчасць выдатных пісьменнікаў. У другім раздзеле аўтар успамінае тых, з кім сябраваў і працаваў, сустракаўся і жыў побач — у маленстве, маладосці, у літаратуры; гэта слынныя дзеячы культуры, землякі і сябры. Паклонам ... Болей »
Марыя Мартысевіч – нарадзілася ў 1982 г. ў Менску. У 2004 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэта, у 2005 – аддзяленне філасофіі/літаратуры Беларускага Калегіюма. Cтыпендыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.). Як журналітска сцупрацоўнічае з газетай “Новы час” і мультымедыя часопісам 34mag.net. Перакладае паэзію і прозу з англійскай, польскай, рускай, украінскай, чэшскай моваў. Як ... Болей »
За намі, нібы сляды, ззяюць вершы. Па іх — толькі вымаві слова! — можна вярнуцца назад, у той час, у той свет, калі — нам здавалася — прарочылася і тваралася будучыня і нам трэба былотолькі чакаць, кабяна спраўдзілася і стала явай. Але будучыня, створаная словам, аказалася магчымай толькі ў сферы духу, а ў зямной рэчаіснасці яна стала падманам — будучыня, якую чакаюць, не прыходзіць. У нашых вершах — пытанні… Жыццё ж, збудаванае на пы... Болей »