![]() |
![]() |
Крыжовы шлях. ожны год, у гэты веснавы дзень, свядомыя магілёўцы ідуць сваім Чарнобыльскім шляхам да Крыжа, што ўсталяваны недалёка ад лаўсанаўскіх могілак. Не стаў выключэннем і мінулы чацвер, 26 красавіка. Больш за 30 чалавек, сабраўшыся ля тралейбуснага прыпынку на скрыжаванні вуліцы Габраўскай і праспекта Шмідта, рушылі ў вядомым накірунку, думаючы аб тым незваротным, што прынёс усім нам красавік 1986 года… І вось ён - Крыж. І здало... Болей »
Былі. Ёсць. Будзем. 22 красавіка 2007 года, негледзячы на не па-веснавому халоднае і даждлівае надвор’е, у “чкалаўскім” офісу пачалі збірацца людзі. Прыехалі яны з усіх куткоў Магілёўшчыны, і было бачна, што настрой у іх святочны. І, відаць, не таму, што як раз у той дзень была 137-я гадавіна нараджэння былога правадыра. А таму, што паклікала талака, каб ўмацаваць падмурак іх агульнага дома - абласной арганізацыі Партыі БНФ. Магілёўская... Болей »
18 лютага 2007 г. у мінскай сядзібе Беларускага Народнага Фронту адбыўся варштат (семінар) для ўдзельнікаў мінулай выбарчай кампаніі і абраных дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў, якія пайшлі на выбары пад рознакаляровымі дэмакратычнымі сцягамі. Зацікаўленасць у ажыццяўленні гэтага праекта выказалі кіраўнікі Звязу Гарадоў і Муніцыпалітэтаў Чэшскай Рэспублікі, а каардынацыю паспяхова здзейсніў Яўген Фурс. З’ехаліся прадстаўнікі ўсіх рэг... Болей »
Дзень добры, вельмішаноўныя чытачы! Вірлівае брылеўскае жыццё, як і жыццё ўсёй нашай краіны, так ці інакш закранае пытанні грамадскіх суадносінаў. Па-іншаму, усё гэта называецца адным простым словам - “палітыка”. Выбары ў мясцовыя Советы дэпутатаў, праца нашага Брылеўскага сельскага Савета, стасункі з грамадскімі арганізацыямі па-за межамі нашага рэгіёна, сустрэчы з вядомымі дзеячамі беларускай сучаснасці - усё гэта і ёсць палітыка ў ро... Болей »
Кніга Аляксея Каўкі, што пабачыла сьвет ў 1998 стала зборам твора аўтара розных па тэматыцы, але аб’яднаных адной тэмай любоўю да роднай Беларусі. У сваіх публікацыях, што друкаваліся ў розных выданьнях як самой Беларусі, гэтак і ўсходняй суседкі спадар Аляксей спрабуе адкрыць і наблізіць да нас постаці нашай, часам і прызабытай гісторыі. Пачэснае месца заўмаюць развагі пра мову і беларускую літаратуру. Знайшлося мейсца і асобам вядомым... Болей »
Шмат пра што расказваюць новыя вершы паэта, змешчаныя ў гэтай кнізе. Чытачы сустрэнуцца з юнымі следапытамі, што крочаць сцежкамі герояў, пабываюць на цікавым піянерскім зборы, пазнаёмяцца і з няўдачнікам Юзем, які прыехаў на канікулы ў вёску і заблудзіўся ў жыце, і з хітруном Сяргеем, які перафарбаваў вераб'ёў, каб выдаць іх на рынку за снегіроў, Рабяты змогуць нават пагасцяваць у бурых мядзведзяў, якія, відаць, не надта ведалі геаграф... Болей »
У маладога паэта звычайная біяграфія — вясковае дзяцінства, служба ў арміі, вучоба на філфаку універсітэта. Лірычна асэнсоўваючы гэты свой невялікі жыццёвы вопыт, Алесь Бадак свабодна ператварае яго ў паэзію пачуцця, у паэзію настрою. На схіл ідзе другая палова 80-х гадоў, на ветах — апошняя чвэрць стагоддзя... Час, калі ў цэлым у літаратуры назіраецца спад, пакуль што не яўны, не відавочны для чытачоў, для крытыкі, бо наўкол — дэкарацы... Болей »
Гэтая кніга — пра вёску з паэтычнай назвай Зялёная Дуброва на Старадарожчыне, пра яе людзей і гісторыю. Калісьці малым я прачытаў у адной кніжцы пра дзівосны лясны край — Палессе. У ёй з такой замілаванасцю расказвалася пра яго таямнічыя пушчы і салаўіныя гаі, пра шырокія квяцістыя лугі і абласканыя сонцам жураўліныя балоты, пра чыстыя крынічныя рэкі і сінія люстэркі азёр, што мне да нясцерпу захацелася пабываць там, каб на свае вочы па... Болей »
Так на пачатку мінулага стагоддзя ў Чэхіі і Славакіі называлі тых, хто будзіў людзей на супраціў Аўстра-Венгрыі. Былі і іншыя варыянты назвы, але спыніцца аўтар вырашыў на тым, што падказала Галіна Васільеўна Сіўчык. Сапраўды, гэтыя людзі будзяць тых, хто побач. У некаторым сэнсе перад вамі працяг тэмы кнігі "Асобы". Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Раман «Будзь воля Твая» распавядае чытачам ХХІ стагоддзя пра адну з трагічных старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны мінулага стагоддзя – расіцкую трагедыю. Бязмежная любоў і жорсткая нянавісць, грэх братазабойства і гатоўнасць на ахвяру дзеля бліжняга, бяздумнае бязбожніцтва і вялікая вера ў Божы Провід – усё гэта чытач сустрэне ў рамане Ірыны Жарнасек. Героямі яго з’яўляюцца як гістарычныя асобы – блаславёныя айцы марыяне Антоні Ляшчэві... Болей »