|
|
У беларускім грамадска-рэлігійным цэнтры канадскага горада Таронта 1–3 верасня праходзіла юбілейная, 30-я, Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі, арганізаваная Згуртаваннем беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-Амерыканскім Задзіночаннем (БАЗА). Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі адбываюцца кожныя два гады, пачынаючы з 1952 года. Паводле словаў старшыні ЗБК спадарыні Валянціны Шаўчэнка, Сустрэча прайшла паспяхова, усё запланаванае было зр... Болей »
23 жніўня, падчас наведвання Радзімы, на сядзібу “Бацькаўшчыны” завітала Вольга Іпатава, сябра Вялікай Рады Згуртавання, пісьменніца, даследчыца, актыўная грамадская дзяячка, якая жыве і працуе ў Канадзе. Неўзабаве спадарыня Вольга вяртаецца ў гэтую краіну, дзе існуе адна з самых даўніх і актыўных беларускіх дыяспар у свеце. Мы папрасілі яе расказаць пра сваю дзейнасць у Канадзе і падзяліцца творчымі планамі. Болей »
У галерэі “Лабірынт“ Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 26 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё кніжна-дакументальнай выставы “У сэрцы з Радзімай“, падрыхтаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі разам з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры. На выставе было прадстаўлена каля 70 кніг па гісторыі стварэння беларускіх дыяспар, творы пісьменнікаў і паэтаў беларускага замежжа. Значную частку экспазіцыі складаюць кнігі серыі “Бібліят... Болей »
14 траўня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася штогадовая міжнародная навуковая канферэнцыя, на гэты раз юбілейная – ХХ Гарэцкія чытанні. Болей »
23 траўня на сядзібу МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” завітаў старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага Алег Рудакоў. У сваёй гутарцы ён расказаў пра праблемы, з якімі сутыкнулася ТБК пасля абвінавачвання ў экстрэмізме актывіста моладзевага клуба “Крывічы” Аляксея Кухты. Гэты канфлікт мы асвятлялі ў папярэднім нумары бюлетэня “Беларусы свету”. Як цяпер развіваюцца падзеі? – Спадар Алег, акрэсліце, калі ласка, як вырашаец... Болей »
Управа МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” выказвае вялікую занепакоенасць з нагоды крымінальнага пераследу Моладзевага клуба “Крывічы” пры Іркуцкім таварыстве беларускай культуры імя Яна Чэрскага і яго старшыні Алега Рудакова і звяртаецца па дапамогу ў адстойванні яго гонару і годнасці да беларусаў свету. Як стала вядома, Следчае ўпраўленне Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі па Іркуцкай вобласці з падтрымкай СОБРа і спец... Болей »
Круглы стол “Найлепшыя практыкі ў карпаратыўнай філантропіі: абмен славацкім і беларускім вопытам” адбыўся 26 студзеня ў Мінску. Сустрэча стала падсумаваннем двухгадовых зносін паміж беларускімі і славацкімі партнёрамі ў такіх важных для грамадства тэмах, як супраца бізнесу і грамадства і карпаратыўная адказнасць. Арганізатарам мерапрыемства выступіла МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”. Болей »
У серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” выйшла кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча “Шматгалосы эпісталярыум: гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні”. Гэта збор матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. У кнізе змешчаныя як публікаваныя раней у розных перыёдыках тэксты, так і зусім новыя матэрыялы, якія прадстаўляюць знаходкі з архіваў беларускай эміграцыі, пераважна маладаступныя метрап... Болей »
Ад імя Управы і супрацоўнікаў Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” віншуем усіх беларусаў на Радзіме і ў замежжы з Калядамі і Новым годам! Няхай усё змрочнае застанецца ў мінулым, а надыходзячы год падорыць Вам і Вашым блізкім радасць абнаўлення і ўсё толькі самае добрае і светлае. Няхай сэрцы поўняцца надзеяй на лепшае, у Вашых хатах будзе цёпла і ўтульна, няхай заўжды хапае сіл не збочыць з абранага шляху і заставацца вернымі св... Болей »
Гурт аўтэнтычнага беларускага спеву “Крывічы”, створаны пры Іркуцкім таварыстве беларускай культуры імя Яна Чэрскага, запісаў сваю першую кружэлку. На дыску шэраг беларускіх календарна-абрадавых песень: да Купалля, Калядаў, Гукання вясны, абраду Пахавання стралы, Дажынак, а таксама некалькі пазаабрадавых песень – агулам 21 песня. Некаторыя з гэтых песень запісаны ў беларускіх вёсках Іркуцкай вобласці пад час этнаграфічных вандровак ІТБК... Болей »