![]() |
![]() |
Марыя Мікалаеўна Фралова заўсёды ведае, што ёй трэба. А трэба ёй адно: быць заўсёды сумленнай -- у жыцці, у працы, у адносінах с сусветам. Калі яна пачынае працаваць, то робіць усё дасканала, сур’ёзна і грунтоўна. І ўсё ў яе атрымліваецца прыгожа. Адчуваюцца спрадвечныя сялянскія карані і запаветы продкаў, для якіх самаадданая праца заўсёды была сэнсам жыцця. Вядома, што па працы -- і пашана. 2007 год быў для Марыі багатым на розныя пад... Болей »
Новы Год крочыць па Брылях! Ёсць такое паняцце -- “рэжым эканоміі”. Эканоміць, вядома ж, трэба, бо зараз час такі. Але не вельмі зразумела, чаму гэта эканомія распаўсюджваецца на святочныя дні і ночы. Асабліва гэта было відавочна ў самым цэнтры Брылёў у навагоднюю ноч, дзе на слупах не гарэлі ліхтары і скрозь цемру, на вобмацак, прабіраліся мясцовыя жыхары до Дома культуры, які зіхацеў каляровымі агеньчыкамі навагодняй дыскатэкі. Слава ... Болей »
Набыткі і планы. снежня адбылася апошняя ў бягучым годзе сесія Брылеўскага сельскага Савета дэпутатаў. Акрамя дэпутатаў прысутнічалі прадстаўнікі арганізацый, старшыні селькомаў, а таксама старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў В.С.Шылаў. Старшыня выканкама Брылеўскага сельсавета Ўладзімір Ільіч Мажораў абвесціў павестку дня -- “Аб сацыяльна -эканамічным развіцці сельсавета ў 2008 г.” і “Аб бюджэце сельсавета” -- і зрабіў падра... Болей »
Аднадушнасці не дыло. 17 снежня 2009 года адбылася чарговая сесія Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў. Можна сказаць, што яна была лёсавызначальнай, бо асноўнае пытанне павесткі дня гучала так: “Аб скасаванні Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў”. На сесіі прысутнічаў старшыня Магілёўскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Сяргеевіч Шылаў. Ён паведаміў, што магілёўскі губернатар выдаў распараджэнне № 3 ад 22.07.2009 г., дзе прадпісв... Болей »
17 снежня 2009 г. у Брылеўскім Доме культуры адбылася сустрэча з намеснікам старшыні Магілёўскага райвыканкама Валерыем Казіміравічам Яленскім. У залі сабралася каля 20 чалавек. Сярод прысутных былі старшыня выканкама Брылеўскага сельсавета Уладзімір Ільіч Мажораў і старшыня выканкама Кадзінскага сельсавета Віктар Міхайлавіч Васкабоўнікаў. Сустрэча праходіла ў рамках адзінага дня інфармавання, але размова выйшла далёка за вызначаныя рам... Болей »
Якога колеру зіма? У першы снежаньскі дзень снегу не было. Параўнальна цёплае надвор’е сваім “плюсам” паклалася зялёнай фарбай на навакольныя палеткі. І зусім не было адчування, што на- дышла зіма... Снег нечакана з’явіўся праз дзесяць дзён: з расійскай Поўначы дыхнула холадам -- і усё навокал пабялілася, і ўзнікла ўражанне, што зіма ўрэшце ўвайшла ў свае правы. Грымнулі маразы (пад - 25°), але праз кароткі час аднекуль з Еўропы прыляце... Болей »
Культурная прастора. 25 лістапада 2009 года адбылося чарговае паседжанне выканкама Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў. Асноўнае пытанне павесткі дня - “Аб стане культурнага абслугоўвання на тэрыторыі Брылёўскага сельсавета”. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў сказаў, што пытанні культурна-масавай работы з’яўляюцца вельмі важнымі, таму што ад іх якаснага вырашэння залежыць гарманічнае развіццё асобы чалавека і ўзровень жыцця ... Болей »
2 лістапада 2009 г. у Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася вечарына, прысвечаная дню памяці продкаў — Дзядам. Яе падрыхтаваў і правёў член Саюза беларускіх пісьменнікаў Мікола Яцкоў. Ён распавёў аб тым, што гэты народны памінальны абрад паходзіць ад дахрысціянскага ўсходнеславянскага звычаю трызны і спраўляецца чатыры разы на год: зімовыя (масленічныя) - перад нядзеляй Масленіцы, веснавыя - на Радуніцу, летнія - у суботу перад Сёмухо... Болей »
Амазонка. У міфалогіі старажытных грэкаў апавядаецца пра народ, які складаўся выключна з жанчын. Яны былі ваяўнічымі, хадзілі ў паходы, і ў іх была нават свая дзяржава на ўзбярэжжы Чорнага мора. Кажуць, што яны былі вельмі добрымі наезніцамі... Аб усім гэтым мне падумалася, калі цёплым кастрычніцкім днём я сустрэў на вуліцы Кастрычніцкай у Брылях мясцовую дзяўчынку Ганну Старс. Яна, нібы старажытная амазонка, верхам на кані спяшалася ўз... Болей »
Права ахоўваць. 25 верасня 2009 г. адбылася чарговае паседжанне выканкама Брылёўскага сельскага Савета дэпутатаў. Галоўнае пытанне павесткі дня -- аб стане праваахоўнай працы з непаўналетнімі на тэрыторыі сельсавета. Старшыня выканкама Уладзімір Ільіч Мажораў адзначыў, што пытанням праваахоўнай працы ў раёне надаецца вялікае значэнне. Сітуацыя складаная, і для плённай дзейнасці ў гэтым накірунку патрабуецца ўзаемадзеянне паміж службамі ... Болей »