|
|
Барыкады існуюць. Калі сатрэм сваім цынізмам і інтэлектуальным выпяндрожам лінію маральнага супрацьстаяньня, лінію паміж дабром і злом, будзем несьці адказнасьць за апраўданьне любога зла і любога гвалту ў нашай краіне. Піша Віталь Сіліцкі. Сёньня ўжо зразумела, што вызваленьне Аляксандра Казуліна на пахаваньне не было б магчымым без бескампраміснай пазыцыі сям’і Казуліных і без безумоўнай падтрымкі яе той часткай незалежнага грамадзтва... Болей »
Франака Вячорку адлічылі з БДУ. 15 лютага з трэцяга курсу журналісцкага факультэту БДУ быў адлічаны старшыня культурніцкай камісіі Партыі БНФ Франак Вячорка. Афіцыйная прычына — «акадэмічная непасьпяховасьць». Напярэдадні акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня Ф.Вячорку затрымалі ля Цэнтральнага РУУС Менску, куды прыходзіў падтрымаць паплечнікаў. Франака асудзілі на 15 сутак. За гэты час ён прапусьціў два іспыты ў ВНУ. «У пятніпу дэкан Дуба... Болей »
Прапанова: Агульнанацыянальная дыктоўка як сьвяткаваньне 90-годзьдзя БНР. Некалькі дзён таму меў размову з ютэранам нацыянальнага руху, якому ўжо 75 гадоў. Шмат пра што пагаманілі, а калі згадалі шэсьце на 90-годзьдзе БНР, ён сумна зазначыў: «Гады ня тыя, каб хадзіць. Ногі баляць, ледзь да крамы даходжу...» Сьвята для такога чалавека можа і ня ўдацца. Бадай што каля радыёпрымача. Пасьля той размовы даведаўся, што літоўцы ў трэці раз 26 ... Болей »
Асаблівасьці сочынскіх трасаў, або Трое на аднаго. Чуткі спраўдзіліся: Лукашэнка і Пуцін сустрэліся ў Сочы. Дакладней, расклад быў «трое на аднаго». Піша Аляксандар Класкоўскі. Паводле прэсавай службы беларускага кіраўніка, сустрэча 3 лютага ёсьць «лягічным прапягам кантактаў у межах дамоўленасьпяў, дасягнутых у сьнежні 2007 г. у Менску». Пікантнасьць жа ў тым, што аналітыкі дасюль гадаюць, пра што два прэзыдэнты насамрэч дамовіліся тад... Болей »
Кастусь Акула. 29 студзеня ў Таронта памёр вядомы літаратар і грамадзкі дзеяч, ганаровы сябар Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтру Кастусь Акула. Кастусь Акула быў для мяне адным з увасабленьняў нашай эміграцыі — той, якая, на паўстагодзьдзя адарваная ад Бацькаўшчыны, захоўвала мову, культуру, незалежніцкія ідэі. Наша знаёмства са спадаром Кастусём пачалося ў сярэдзіне 1980-х, калі да маіх рук патрапілі ягоная кніжка ... Болей »
...І Мухамэд — прарок яго. Аляксандар Зьдзьвіжкоў атрымаў тры гады турмы за «распальваньне рэлігійнай варожасьці». Дакладней - за перадрук карыкатураў. Што прадэманстравала нам улада на прыкладзе справы журналіста? Піша Віталь Тарас. Аляксандар Зьдзьвіжкоў атрымаў тры гады калёніі ўзмоцненага рэжыму за «распальваньне рэлігійнай варожасьці». Дакладней — за перадрук карыкатураў дацкага мастака ў газэце «Згода», дзе Зьдзьвіжкоў быў намесьн... Болей »
Бунт-аксюмаран. Суворыя прысуды ўдзельнікам акцыі прадпрымальнікаў 10 студзеня сьведчаць пра спалох уладаў. Гэтак жа сама, з мэтадычнай помсьлівасьцю, разьбіраліся постфактум з актывістамі Плошчы-2006. Маніфэстацыя прадпрымальнікаў паводле колькасьці удзельнікаў — ад трох да пяці тысячаў — была параўнальная з восеньскімі маршамі апазыцыі. Але тыя скончыліся, можна сказаць, ідылічна. Хаця пры жаданьні таксама можна было закінуць пару... Болей »
«Ты зашыбісь, бульбаш!» Можна было б парадавацца за АНТ, якое нарэшце паспрабавала зрабіць эксклюзіўную навагоднюю перадачу «Паўлінка new». На тле НТВ, якое хацела ў навагоднюю ноч завабіць гледачоў голымі цыцкамі, нашы выглядалі прыстойна. Шмат беларускіх песень у новай «Паўлінцы», цікавыя вобразы артыстаў. Усё б добра, але сапсавалі настрой апошнія кадры праекту, фінальная песьня пра тое, што «ты бульбаш і я бульбаш». Піша Руслан Равя... Болей »
Ад Рэдакцыі. Сканчаецца год, і мы хочам даць своеасаблівую справаздачу чытачам-ахвярадаўцам газэты. За год мы выдалі 48 выпускаў «Нашай Нівы»: дзьве сотні аўтараў пісалі ў «НН». Праца была інтэнсіўнай: у дадатак да газэты наш асяродак выпускае інтэрнэт-сайт, які абнаўляецца штодзённа, ператвараючыся ў такую сабе штодзённую электронную газэту, і змагаецца за пазыцыю самага папулярнага інтэрнэт-рэсурсу па-беларуску. Колькасьць аўтараў nn.... Болей »
Не па-людзку. Час скасаваньня ільготаў нарэшце надышоў. Старых і маладых прыраўнялі да вялікай грамады паўналетніх працоўных і служачых. Зрабілі гэта, праўда, не па-людзку. Урадоўцы ня здолелі дачакаць да Новага году, распачаць рэформу зь першага дня новага месяца. «Чорным днём» ільготніка прызначьглі 17 сьнежня. Аўтобусныя паркі нават ільготныя праязныя адмысловыя выдрукавалі — на палову месяца. Калі так прысьпешваюць, мо сапраўды ня ў... Болей »