![]() |
![]() |
Гэтая Кніга – Надзвычайная. Яна складзена зь лістоў самога Адольфа Янушкевіча, напісаным ім з Сыбіры, дзе ён быў у выгнаньні (1832-1856), да сваёй радзіны і прыяцеляў. Ужо па сыходзе Адольфа Фэлікс Вратноўскі, ягоны калега па слаўным Віленскім унівэрсытэце, сынтэзаваў і тыя Лісты, і тую Эпоху, у якой яны жылі. Надта хораша аздобленая, Кніга выйшла ў малой колькасьці асобнікаў як радзінна-прыяцельскі дар у 1861 годзе ў Парыжы. Больш паш... Болей »
Matka wpadła na dwa tygodnie przed siedemdziesiątką. Zapłacić mandat za jazdę na gapę poleciała do kasy miejskiego przedsiębiorstwa komunikacyjnego od razu nazajutrz. Zula była przeciwna: z urzędnikami jak się nie pokłócisz, to ci wejdą na głowę. Ludność Białegostoku cicha jest, nieswarliwa, władzę szanująca, władza wie o tym, i wykorzystuje tę przypadłość tutejszego narodu. Ale Zula wie swoje, nie darmo ukończyła s... Болей »
Жанравыя асаблівасці новай кнігі паэткі вызначаны лірычнымі вершамі і гістарычнымі баладамі. Данута Бічэль-Загнетава з усёй уласцівай ёй эмацыянальнасцю і паэтычным імпэтам не проста даследуе, а літаральна жыве беларускай гісторыяй. Паэтку захапляюць выдатныя асобы мінуўшчыны — Ефрасіння Полацкая. Усяслаў Чарадзей, Кастусь Каліноўскі... У вершах шырока выкарыстана лексіка народных гаворак. Болей »
Сяргей Панізьнік добра вядомы чытачам сваёй заўсёднай пільнай увагай да гістарычных каранёў беларускага народа, ягонай багатай культуры, мовы. Той, хто забывае продкаў, няшчасны чалавек, бо ні зямля, ні вада, ні лес роднай зямлі не спатоляць трывогу ягонай душы, калі давядзецца аднойчы стаць на парозе жыцця і смерці. Трэба адзначыць сакавітую метафарычную мову чарговага зборніка паэта Болей »
Умовы, у якіз разьвівалася беларускае нацыянальнае жыцьцё ў апошніх дзесяцігодзьдзях, сучаснае міжнароднае палітычнае палажэньне, урэшце, пасіленьне барацьбы паміж заходнімі дэмакрацыямі на чале з Амэрыкай і Англіяй і тоталітарным Усходам на чале з Савецкім Саюзам, - усё гэта не засталося бяз уплыву і на ўзаемаадносіны паміж нашай беларускай эміграцыяй. Болей »
Ася Волкава нарадзілася 19 красавіка 1988 г. ў Мінску. Студэнтка 5 курса філфака БДУ. Перакладае з чэшскай мовы. Фіналістка конкурсу Беларуску ПЭН-Цэнтра да стагоддзя Ларысы Геніюш. Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтам... Болей »
Дадзенае выданне было створана з нагоды 200 гадавіны з дня нараджэння Аляксандра Пушкіна. Адметным і своеасаблівым ў дадзеным выданні стала тое, што яно ўяўляе сабой збор даследаванняў літаратуразнаўцаў, якія распавядаюць пра месца Беларусі ў творчасці А. С. Пушкіна. Так, напрыклад, шматлікія літаратуразнаўцы мяркуюць, што нават Дуброўскі - герой рамана, па сваім паходжанні адносіцца да менскай шляхты. Акрамя гэтага шмат момантаў з аса... Болей »
Беларускі палітычны дзеяч, гісторык, філосаф, публіцыст Аляксандр Цвікевіч нарадзіўся 22 чэрвеня 1883 года ў Брэсце. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1912). Служыў прысяжным павераным у Брэсце і Пружанах. У 1917 годзе паехаў у Маскву, дзе стаў адным з заснавальнікаў Беларускай народнай грамады. Удзельнічаў ва Усебеларускім з’ездзе (або Першым Усебеларускім кангрэсе) 1917 года ў Мінску. У 1918 годзе выконваў дыпламатычныя даручэнні ўрад... Болей »
Пачатак багоў. Сусьветныя прасторы ўкрываліся ў процьмах беспрасьветнае млякі — колядзі халоднай. Ня было неба. Ня было зямлі. Толькі далоўкі плюскала бязьмежнае, бясконцае мора. Паднімаліся ў імгле беспрасьветнай шэрай туманы морскія, угару цягнуліся, у воблака сівае скупіліся. Затрапяталі воблачныя абрысы жывою істотаю, выцягнуліся ў постаць белую, сьветазарную, жаночую. I прыйшла на сьвет першая істота — жывая-Багіня-прародзіца Жыва-... Болей »
Выдавец, публіцыст, грамадскі і культурны дзеяч Аляксандр Уласаў нарадзіўся 16 (28) жніўня 1874 года ў Вілейцы Віленскай губерні (цяпер Мінская вобласць). Вучыўся ў духоўнай семінарыі і рэальным вучылішчы ў Пінску, рэальных вучылішчах у Мінску і Лібаве. У 1905 годзе скончыў політэхнічны інстытут у Рызе. Трымаў актыўны ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905–1907 гадоў. Адзін з арганізатараў Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ), быў членам ... Болей »