![]() |
![]() |
Месца выхаду: Таронта
Дата выхаду: 1986
Выдавец: Літаратурная Сустань «Баявая Ўскалось»
Памеры: с. 32
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Пачатак багоў. Сусьветныя прасторы ўкрываліся ў процьмах беспрасьветнае млякі — колядзі халоднай. Ня было неба. Ня было зямлі. Толькі далоўкі плюскала бязьмежнае, бясконцае мора. Паднімаліся ў імгле беспрасьветнай шэрай туманы морскія, угару цягнуліся, у воблака сівае скупіліся. Затрапяталі воблачныя абрысы жывою істотаю, выцягнуліся ў постаць белую, сьветазарную, жаночую. I прыйшла на сьвет першая істота — жывая-Багіня-прародзіца Жыва-Каляда. Імгліліся над морам бязьмежным, бесканечныя сівыя туманы-колядзь. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org