![]() |
![]() |
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1991
Рэдактар: Мальдзіс Адам, Махнач Таццяна
Выдавец: Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны
ISBN: 985-08-0307-X
Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Літаратуразнаўства
Copyright © 1999 by Адам Мальдзіс, Таццяна Махнач
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: http://www.lingvo.minsk.by/mab/@book/index.htm
Дадзенае выданне было створана з нагоды 200 гадавіны з дня нараджэння Аляксандра Пушкіна. Адметным і своеасаблівым ў дадзеным выданні стала тое, што яно ўяўляе сабой збор даследаванняў літаратуразнаўцаў, якія распавядаюць пра месца Беларусі ў творчасці А. С. Пушкіна. Так, напрыклад, шматлікія літаратуразнаўцы мяркуюць, што нават Дуброўскі - герой рамана, па сваім паходжанні адносіцца да менскай шляхты. Акрамя гэтага шмат момантаў з асабістага жыцця творцы атаясамліваецца менавіта з Беларуссю. Другая частка выдання прадстаўляе даследаванні, якія адлюстроўваюць ролю Пушкіна ў літаратуры і культуры Беларусі. Тут сабраны матэрыялы, якія сведчаць пра ўздзеянне творцы на культурную думку краіны, на тэатр, на тэлебачанне. Шматлікія даследчыкі прапануюць параўнаць Аляксандра Пушкіна з беларускім Максімам Багдановічам. Апошняя частка выдання прадстаўляе чытачам пераклады твораў Пушкіна на беларускую мову і творы беларускіх паэтаў, якія прысвечаны гэтай знакамітай асобе.
Каталёг: Kamunikat.org